https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мэта падарожніка – адкрыць беларусам Еўропу, даць адказы на пытанні,  якія больш за ўсе хвалююць патэнцыяльных падарожнікаў і часта з'яўляюцца  галоўнай перашкодай на іх шляху</p>

Як паведамляе Eura.by:

3 лістапада а 19:30 у мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя «Падарожнага дапаможніка».

Уваход вольны!

Усе госці атрымаюць кнігі ў падарунак. 

Выступяць аўтары, а таксама музыкі — гурт АМАРОКА і РЭСПУБЛІКА ПАЛІНА (Паліна Паланейчык). 

Таксама вас чакае прэзентацыя і продаж эксклюзіўнага DVD з кліпамі ад рэп-спевака VINSENTA.

АТРЫМАЦЬ «Падарожны дапаможнік» проста! Дастаткова напісаць нам на паштовы адраc

dapamoznik@gmail.com

Сайт www.EURA.by – онлайн-версія выдання «Падарожны дапаможнік» – абсалютна новага для Беларусі праекта, які ў хуткім часе пабачыць свет. Ён прысвечаны ўсім, хто не баіцца прыгодаў і адкрыты для новага.

Наша мэта – адкрыць беларусам Еўропу, даць адказы на пытанні, якія больш за ўсе хвалююць патэнцыяльных падарожнікаў і часта з'яўляюцца галоўнай перашкодай на іх шляху. Як зрабіць візу? Як танна падарожнічаць? Як не трапіць у авантуру? Дзе трэба абавязкова пабываць беларусу? Як паступіць у еўрапейскі ўніверсітэт? І г.д. Няхай гэтая старонка стане сапраўдным дапаможнікам кожнаму, хто збіраецца ў вандроўку.

2

 

Цяжка ў сучасным свеце сустрэць чалавека, які ў дзяцінстве не захапляўся прыгодніцкімі расповедамі пра падарожжы па планеце, не марыў апусціцца на дно акіяну разам з камандай капітана Кусто, падняцца на Эверэст ці паназіраць за зменай варты каля Букінгемскага палацу ў Лондане. Свет заўсёды здаваўся непамерна вялікім, загадкавым і поўным цудаў. А падарожжа па гэтым свеце – нечым на мяжы з фантастыкай. І цяжка было ўявіць, што для нас, жыхароў Беларусі, гэты Свет, нават Еўропа, стане дасягальным.

Але адлегласці пачалі скарачацца. Паехаць у іншую краіну, нават на другі кантынент, стала даволі проста. Галоўнае, каб было жаданне, час і грошы. А што, калі жаданне і час ёсць, а вось з трэцім складнікам праблемы?

Апошнім часам ідзе гаворка аб скасаванні ці значным зніжэнні кошту візаў у Еўрасаюз для беларусаў. Гэта сведчыць пра тое, што Еўропа становіцца як ніколі блізкай.

Не бойцеся эксперыментаваць, адкрываць новае, знаёміцца з іншымі культурамі! Пабачце Свет, і вы адчуеце, што Беларусь – гэта таксама Еўропа, якая несправядліва апынулася на геапалітычнай перыферыі. У Свеце шмат мейсцаў, якія варта ўбачыць. Яны здольныя натхніць чалавека на добрыя ўчынкі, падштурхнуць да дзеянняў, якія паспрыяюць развіццю і нашай Бацькаўшчыны. Галоўнае – не баяцца прыгод і ісці наперад.

Юлія Чорная, рэдактар праекта

https://www.traditionrolex.com/8