https://www.traditionrolex.com/8
<p>У кнізе аўтар здолеў сабраць унікальны  матэрыял пра гісторыю былога  маёнтка Пуслоўскіх, пра падзеі, якія там  адбываліся на працягу двух  стагоддзяў, а таксама пра людзей, лёс якіх  быў непасрэдна звязаны з  гэтым мястэчкам</p>
Як паведамляе «Твой стыль»:

У Мінску ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшла з друку кніга Сяргея Чыгрына са Слоніма «Альбярцін».

Яна прысвечана былому пасёлку Альбярцін (цяпер гэта мікрараён Слоніма).

У кнізе аўтар здолеў сабраць унікальны матэрыял пра гісторыю былога маёнтка Пуслоўскіх, пра падзеі, якія там адбываліся на працягу двух стагоддзяў, а таксама пра людзей, лёс якіх быў непасрэдна звязаны з гэтым мястэчкам.

 

Кніга пачынаецца аповедам пра Пуслоўскіх, род якіх меў непасрэднае дачыненне да заснавання і развіцця Альбярціна як з эканамічнага боку, так і з боку рэлігійна-культуралагічнага.

Чытачы знойдуць у кнізе новыя звесткі пра суперыёраў і выкладчыкаў усходняй місіі айцоў езуітаў у Альбярціне (1924–1942 гг.), пра Саюз беларускай моладзі (СБМ), які дзейнічаў у Альбярціне падчас Другой сусветнай вайны, пра гісторыю прадпрыемстваў і помнікі Альбярціна.

Лёс многіх вядомых людзей Беларусі быў непасрэдна звязаны з Альбярцінам.

Пэўны час там жылі Васіль Быкаў (пасля вайны), паэт Тодар Лебяда (у 1960-х гадах), пісьменнікі Уладзімір Бутрамееў, Алена Руцкая і іншыя. У Альбярціне нарадзіўся Мікалай Казакевіч – маршалак Сейма Польшчы.

Пра гэта і многае іншае можна даведацца ў кнізе Сяргея Чыгрына «Альбярцін».

get_img2

Выява з сайта radzima.org
https://www.traditionrolex.com/8