Фальклорны гурт GUDA прэзентуе кампакт-дыск «ВЯСЕЛЛЕ»

25.02.2014 - Презентации

Автор: Аддзел інфармацыі


Фальклорны гурт GUDA прэзентуе кампакт-дыск «ВЯСЕЛЛЕ»

Дыск прадстаўляе нацыянальную вясельную традыцыю ў багацці і разнастайнасці рэгіянальнага гучання. Дыск прызначаны для тых маладых людзей, якія хацелі б надаць свайму вяселлю нацыянальны каларыт і разнастаіць урачыстасць элементамі традыцыйнага беларускага абраду, а таксама для ўсіх аматараў фальклору і этнічнай музыкі. Разам з вясельнымі спевамі і музыкай выданне мае апісанне фрагментаў беларускага вясельнага абраду, якія без цяжкасцяў можна ўвасобіць у сучасных умовах. 

«Старажытны вясельны абрад робіць свята сакральным і інтымным, глыбокім і непадобным да таго, што можа сёння прапанаваць індустрыя забаў і пярэстых вечарынак, – кажа Вікторыя Міхно, спявачка і кіраўнік фальклорнага гурта GUDA. – Цікава, што старадаўнія традыцыі ўсё яшчэ жывыя ў далёкіх ад урбанізаваных асяродкаў вёсках, толькі сталіся яны забытымі і не перадаюцца ад старэйшага пакалення моладзі. Шмат хто лічыць, што да нашых традыцый губляецца павага, губляюцца самі традыцыі, губляюцца сувязі пакаленняў. Але, на мой погляд, сапраўдныя каштоўнасці ніколі не губляюць сваёй вартасці, а, наадварот, толькі набываюць яе з часам. І мы ганарымся, што многія людзі разумеюць гэта. Праект «Вяселле» выйшаў пры падтрымцы Беларускага народнага банка, і мы выказваем вялікую ўдзячнасць Канстанціну Цэрэтэлі, генеральнаму дырэктару Беларускага народнага банка, і Крысціне Вітушцы, кіраўніку дэпартамента маркетынгу».

Прэзентацыя праекта «ВЯСЕЛЛЕ» адбудзецца 2 сакавіка а 19-й гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады (вул. Маскоўская, 18а).

Праграма прэзентацыі прапануе гледачам не толькі спевы і музыку, але і майстар-клас па беларускіх танцах, якія традыцыйна выконваліся на вяселлях. Такім чынам, кожны можа стаць непасрэдным удзельнікам дзеі, а таксама вынесці з канцэрту каштоўныя навыкі. Таксама на імпрэзе можна будзе пачуць дудовую і скрыпічную музыку ў выкананні Алеся Лася, вядомага ў Беларусі майстра і музыкі, а вясельныя танцы зайграюць Аляксей Крукоўскі, Дзяніс Сухі, Вераніка Анцілеўская і Стас Чавус.

Абвешчаны кастынг вясельных пар, якія бяруць шлюб цягам бліжэйшага месяца! У абранай пары будзе магчымасць паўдзельнічаць у канцэртнай праграме і адчуць магію старажытнага вясельнага абраду. Атрымаць усю інфармацыю для ўдзелу ў праекце можна па тэлефоне +375 (29) 608-25-56.

Квіткі можна замаўляць па тэлефонах 8 (044) 734-79-23 і 8 (029) 570-14-48 і ў касах Моладзевага тэатра эстрады.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце гурта GUDA www.guda.by, а таксама ў сетках Facebook https://www.facebook.com/pages/Guda/213420905430404?ref=hl і УКантакце http://vk.com/guda_group

«ВЯСЕЛЛЕ» – трэці сольны дыск гурта GUDA. Папярэднія – СD «Архаічныя абрадавыя спевы» выйшаў у 2002, 2007 гадах, CD «Ігры багоў» – у 2005 годзе. Супольны праект гурта GUDA і гурта ранняй музыкі Drolls з беларускай назвай ZARA выйшаў у Пецярбурзе ў 2006 г.

Рубрики: Презентации

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах