Гарадзенцы даведаліся пра падземныя гарады ў Беларусі

18.11.2014 - Презентации

Гарадзенцы даведаліся пра падземныя гарады ў Беларусі

Таямніцы, што знаходзяцца пад зямлёй Берасця і Гародні, іншыя падземныя гарады Беларусі – пра гэта можна было даведацца на сустрэчы з Яўгенам Бяласіным у Гародні. Яўген, даследчык падзямелляў Беларусі, распавёў пра тое, якую небяспеку хаваюць у сабе падземныя сховішчы, куды і каму можна лезці пад зямлю, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

А гарадзенцы на сустрэчы, што адбылася ў межах гарадзенскай «Мовы нанова», прапанавалі аўтару кнігі «Подземелья Бреста, крепости и…» свае варыянты падземнай Гародні.

Яўген Бяласін падзяліўся сваімі даследаваннямі са слухачамі Беларускага Радыё Рацыя:

– Самае цікавае ў падземным горадзе Берасце, што ён закаркаваны наглуха. Чаму? На гэта дзве прычыны. Па-першае, таму што ў 60-я гады згубіліся дзеці. Не знайшлі нібыта нават. Пад царквой Цытадэлі. Таму забетаніравалі. А другая прычына: мянялася ўлада часта, а карт не было – не давалі карты падземых гарадоў. І для таго, каб пазбегнуць такога, наглуха бетаніравалі. Таму зараз наша задача іх адкрыць.

Яўген Бяласін ужо на сустрэчы прапанаваў далучыцца да народнага праекта напісання кнігі пра падземныя гарады Беларусі кожнаму прысутнаму, і некалькі чалавек выказалі жаданне гэта зрабіць.

 

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах