Выйшаў альбом пра беларуска-польскае памежжа (+фота)

28.01.2014 - Презентации

Выйшаў альбом пра беларуска-польскае памежжа (+фота)

У папяровым альбоме і на старонцы albom.pl сабрана амаль 800 адсканаваных фатаграфій, якія ахопліваюць гісторыю беларуска-польскага памежжа ХХ стогоддзя. Тут польскія Кляшчэлі і Гарадок, беларускія – Сапоцкін, Лунна, Воўпа і Ваўкавыск, а таксама Камянец, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Адзін з каардынатараў з беларускага боку, прадстаўнік выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка” Эдуард Дмухоўскі параўнаў гэтаю супольную працу з прыгодамі:

 Праца была вельмі цікавая, нават прыгодніцкая. Гэта, можна сказаць, фатаграфічная археалогія была, таму што, напрыклад, у мястэчку Кляшчэлі мы знайшлі на паддашшу цэлае сховішча негатываў у доме, дзе жыў калісьці мясцовы фатограф. А людзі казалі не хадзіць туды, бо там нічога няма. І мы гэтыя здымкі, гэтыя негатывы выбіралі з кастрыцы па-просту стопкамі.

Альбом можна замовіць у Гародні ў прадстаўнікоў выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка” і ў незалежных распаўсюднікаў.

Ігар Мікалаеў. Фота аўтара

Рубрики: Анонс Презентации Сотрудничество

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах