https://www.traditionrolex.com/8
  • Дата проведения: мероприятие завершилось
  • Место проведения: Несколько площадок в Минске
  • Фестиваль

10.03. аўторак. 19.00. Палац мастацтва. вул. Казлова, 3

Адкрыццё выставы „Шляхі нямецкага мастацтва“

З 10 сакавіка да 12 красавіка 2020 г. Інстытут імя Гётэ у Беларусі, Інстытут сувязей з замежнымі краінамі (ifa) і Палац мастацтва ў Мінску праводзяць выставу „Шляхі нямецкага мастацтва з 1949 года па сённяшні дзень“.

Выстава ахоплівае 60 гадоў развіцця сучаснага мастацтва Усходняй і Заходняй Германіі, на ёй будуць прадстаўлены жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа, скульптура і інсталяцыі — усяго каля 400 прац і амаль 100 мастакоў.

На выставе ў Палацы мастацтва гледачы убачаць працы не толькі знакамітых нямецкіх мастакоў, прызнаных ва ўсім свеце (Ёзэф Бойс, Зігмар Польке, Герхард Рыхтар, Андрэас Гурскі, Бернд і Хіла Бэхер, Рэбека Хорн, Нам Джун Пайк і іншыя), але і аўтараў, якія, нягледзячы на іх мастацкі маштаб, не здабылі славутасці з палітычных прычын. Паводле задумы куратараў, праект стаў адмысловым экскурсам у мінулае і дазволіць зазірнуць у інтэлектуальнае і мастацкае жыццё ФРГ і ГДР.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца 10.03.2020 а 19 гадзіне ў Палацы мастацтва.

Выстава адкрыта па 12.04.2020

Уваход: 6 руб., льготны 3 руб. (на адкрыццё ўваход вольны)

Суправаджальная праграма

21.03. субота. 19.00. Беларуская дзяржаўная філармонія (вялікая зала), пр. Незалежнасці, 50

„Страсці па Мацвею“ Іагана Себасцьяна Баха

Араторыя „Страсці па Мацвею“ Іагана Себасцьяна Баха (1685 - 1750) распавядае пра пакуты і смерць Іісуса Хрыста, апісаныя ў Евангеллі ад Мацвея. Араторыя з’яўляецца адным з найвялікшых твораў кампазітара, які рэдка выконваецца ў Беларусі.

Упершыню араторыя была выканана пад кіраўніцтвам Іагана Себасцьяна Баха 15 красавіка 1729 года ў Перадвелікодную пятніцу ў Царкве Святога Фамы ў Лейпцыгу.

У гэтым годзе канцэрт адбудзецца 21 сакавіка ў дзень нараджэння Іагана Себасцьяна Баха.

Удзельнікі: Ансамбль „Камерныя салісты Мінска“ пад кіраўніцтвам Д. Зубава, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы (галоўны дырыжор – В. Янум), Малодшы хор хлопчыкаў гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (мастацкі кіраўнік – В. Іжык). Салісты: Т. Гаўрылава (сапран), К. Міхнавец (меца-сапран), Ю. Гарадзецкі (тэнар), А. Ахметаў (бас (Кёльн)), І. Мазураў (бас (Санкт-Пецярбург))

Квіткі: у касе філармоніі і ў інтэрнэце

24.03-30.04. Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага. пр. Газеты „Праўда“, 20А

Вандроўная выстава „Усё гэта сям’я! Партрэты сям’і ў сучасных кніжках з малюнкамі“

У выніку працэсаў мадэрнізацыі і глабалізацыі грамадства моцна змянілася за апошнія сорак гадоў ў нашай культурнай прасторы. Змена закранае ўсе сферы жыцця, у тым ліку і сям'ю.

З пэўнай затрымкай гэта развіццё адлюстравалася і ў кнігах з малюнкамі.

На перасоўнай выставе „Усё гэта сям’я!“ пры дапамозе 50 кніжак і 30 банераў з ілюстрацыямі паказана, як у сучаснай кніжцы падаецца тэма сям’і як найважнейшае месца для дзяцей, як аўтары, ілюстратары і кнігавыдаўцы расказваюць дзецям і іх бацькам пра сямейныя ідыліі і драмы. Сямейныя гісторыі бываюць часам вясёлымі, смешнымі альбо дасціпнымі, часам сур'ёзнымі, удумлівымі ці дзіўнымі.

Уваход вольны

28.03. субота. 11.00. Інстытут імя Гётэ ў Беларусі, вул. Веры Харужай, 25/3

Сумесныя ілюстраваныя чытанні ў Інстытуце імя Гётэ

Бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Беларусі шчыра запрашае ўсіх жадаючых на сумесныя ілюстраваныя чытанні. Пасля чытанняў мы будзем майстраваць разам з маленькімі чытачамі

Удзел па папярэдняй рэгістрацыі: bibliothek-minsk@goethe.de

01.04-06.05. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, пр. Незалежнасці, 65

Фотавыстава „Nano Art from Germany“

Выстава „NanoArt from Germany“ („НанаMастацтва з Германіі“) адлюстроўвае неверагоднае асяроддзе нанакосмасу. На фотаздымках, створаных у лабараторыях Цэнтра нанаінтэграцыі ўніверсітэта Дуйсбурга – Эсэна (CENIDE), ажываюць не бачныя няўзброеным вокам структура і хаос узораў атамаў у маштабе нанаметра.

Уваход вольны

03.04. пятніца. 15.00-17.00. Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, вул. Сухая, 25

Воркшоп „Гэта яшчэ стэрэатып ці ўжо антысемітызм?“

„У яўрэяў вялікі нос“ - гэта толькі адзін з забабонаў, якія дагэтуль круцяцца вакол яўрэяў. Адкуль бяруцца такія антысеміцкія погляды, і што яны азначаюць для людзей? Даведайцеся ў Гістарычнай майстэрні!

На нямецкай мове

Для студэнтаў

Удзел па папярэдняй рэгістрацыі: info.gwminsk@ibb.by

08.04. серада. 14.00. Выставачная зала „Коdех“. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, вул. Сурганава, 14а, 4-ы паверх

Адкрыццё вандроўнай выставы „Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць“

Вандроўная выстава „Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць“ будзе экспанавацца з 8 красавіка па 8 мая 2020 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Выставачная зала „Коdех“). У рамках суправаджальнай праграмы да выставы будуць паказаны актуальныя работы мастакоў, звязаныя з тэмай вайны і культуры памяці пра яе.

У аколіцах вёскі Малы Трасцянец з 1942 да 1944 гг. існаваў найбуйнейшы лагер смерці на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза. Дадзеная выстава, якая ўяўляе сабой беларуска-нямецкі праект, заклікана аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова паказаць, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінулых. Мэта выставы - спрыяць таму, каб Малы Трасцянец замацаваўся ў грамадскай свядомасці як месца злачынстваў нацызму і помнік еўрапейскага значэння. Двухмоўная выстава - вынік міжнароднага дыялогу з удзелам гісторыкаў з Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі, які пачаўся ў 2014 г. У Германіі дадзеная выстава была адкрыта 8 лістапада 2016 г. у Гамбургу.

Час працы: панядзелак–чацвер, 11.00–18.00. Экскурсіі па дамоўленасці. Кантактны тэлефон: +375 17 331 6979.

Адкрыццё выставы адбудзецца 8 красавіка у 14.00 (уваход вольны).

08 і 09.04. 20.00. Культцэнтр „Корпус“, пр. Машэрава, 9, корп. 8

Вечары нямецкага кароткаметражнага кіно „SHORT EXPORT 2020“

Ужо пятнаццаты год запар праграма SHORT EXPORT дэманструе неверагодна свежыя кароткаметражкі. Першакласная нямецкая кінапраграма стала вынікам супрацоўніцтва AG Kurzfilm, German Films, Інстытута імя Гётэ у Ліёне, агенцтва KurzFilmAgentur у Гамбургу і міжнароднага фестывалю кароткаметражных фільмаў у Клермон-Феране. SHORT EXPORT 2020 прадстаўляе шэсць кароткаметражак, адабраных з амаль 600 нямецкіх фільмаў-удзельнікаў фестывалю ў Клермон-Феране, якія адлюстроўваюць мастацка-эстэтычную і змястоўную разнастайнасць гэтага жанра ў Германіі. Фільмы гэтага года апавядаюць пра радзіму і самаразвіццё, моцных жанчын і слабых мужчын, аб нечаканых сустрэчах, пошуках і знаходках. Цікавае правядзенне часу гарантуецца. 8 і 9 красавіка у Культцэнтры „Корпус“ кінапаказы будуць прадстаўлены беларускім кінакрытыкам.

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Уваход вольны

09.04. чацвер, 19.00. БДУ, Факультэт міжнародных адносін, аўд. 1201, вул. Ленінградская, 20

Best-of-праграма „Shorts at Moonlight“ - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю „Shorts at Moonlight“.

У гэтым годзе будуць паказаны самыя лепшыя фільмы за апошнія гады!

На нямецкай мове

Уваход вольны

10.04. пятніца

Best-of-праграма „Shorts at Moonlight“ - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю „Shorts at Moonlight“.

У гэтым годзе будуць паказаны самыя лепшыя фільмы за апошнія гады!

На нямецкай мове

Уваход вольны

15.04. серада. 15.00-17.00. Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, вул. Сухая, 25

Прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў „Незабытыя ахвяры вайны“ з адкрыццём аднайменнай выставы

Кожны мог стаць ахвярай падчас нацысцкай акупацыі Беларусі, шмат залежала ад збегу абставін, прыналежнасці асобы да пэўнай групы насельніцтва і іншых фактараў. Каманда педагогаў прадстаўляе дапаможнік для школьнікаў і настаўнікаў, з дапамогай якога яны змогуць паглядзець на індывідуальныя гісторыі шматлікіх катэгорый ахвяр праз прызму розных тыпаў пераследу.

На рускай мове

Уваход вольны

15-19.04. 19.00. Музей імя З. Азгура, вул. Азгура, 8

„Берлін: біяграфія горада“

У рамках праграммы „Берлін: біяграфія горада“ будуць дэманстравацца пяць фільмаў, якія адлюстроўваюць самыя знакавыя эпохі ў гісторыі сталіцы Германіі: ад бурных 20-ых да прадвеснікаў нацыянал-сацыялізму, ад „халоднай вайны“ праз падзенне Берлінскай сцяны да сённяшняга Берліна:

15.04.: „Menschen am Sonntag“, 1929

16.04.: „Berlin - Ecke Schönhauser “, 1957

17.04.: „Die Legende von Paul und Paula“, 1972

18.04.: „Der Himmel über Berlin“, 1987

19.04.: „Oh Boy“, 2012

На нямецкай мове з рускімі субтытрамі

Квіткі (1 руб.) у касе музея і ў інтэрнэце

16.04. чацвер, 19.00, Інстытут імя Гётэ ў Беларусі, вул. Веры Харужай, 25/3

Літаратурныя чытанні з Маціясам Наўратам „Сумны госць“

Апошні па часе раман Маціаса Наўрата, нямецкага празаіка польскага паходжання, – гэта не толькі аповед пра жыццё ў сённяшнім Берліне, але і паспяховая ў літаратурным сэнсе спроба падыходу да надзвычай цяжкай тэмы – філасофскага роздуму пра чалавека ва ўмовах крызісу… Намінаваны на прэмію Лейпцыгскага кніжнага кірмашу 2019 года.

Маціас Наўрат нарадзіўся ў польскім Аполі ў 1989 годзе, ва ўзросце 10 год пераехаў у Бамберг разам са сваёй сям’ёй. За свой дэбютны раман „Мы адны ўдваіх“ (2012) і пазнейшыя творы „Прадпрымальнік“ і „Шмат смярцей нашага дзядзкі Юрэка“ атрымаў шматлікія літаратурныя ўзнагароды, сярод якіх Прэмія імя Шамісо ці Медаль Альфрэда Дзёбліна.

На нямецкай мове з перакладам на беларускую

Уваход вольны

16.04.-31.07. 09.00-18.00. Інстытут імя Гётэ ў Беларусі, вул. Веры Харужай, 25/3

Выстава плакатаў „Улада пачуццяў“

Страх • Захапленне • Агіда • Спачуванне • Абурэнне • Абароненасць • Нянавісць • Надзея • Любоў • Зайздрасць • Цікаўнасць • Настальгія • Крыўда • Сорам • Салідарнасць • Гонар • Сум • Давер • Гнеў • Прыхільнасць

Выстава Фонду „Памяць, адказнасць і будучыня“ і Федэральнага фонду асветы пра дыктатуру САПГ пад патранажам Федэральнага міністра замежных спраў Хайка Мааса.

Здаецца, што эмоцыі ўсё больш і больш вызначаюць палітыку. Таму ў 2019 годзе ў напамін аб падзенні Берлінскага мура гэта выстава адлюстроўвала як статыку, так і пераломы ў пачуццях, што фармавалі мінулыя сто гадоў і сваёй інтэнсіўнасцю да сёння кідаюць выклік палітыцы і грамадству.

Уваход вольны

20.04. панядзелак. 14.00. Дом дружбы, вул. Захарава, 28

Навуковая лекцыя „Энергетычны паварот: выклiкi“

З удзелам прафесара доктар Ёзэфа Тымерберга (Універсітэт прыкладных навук Ядэ) і беларускіх вучоных. На англійскай мове.

Уваход вольны

24.04. пятніца. 18.00-20.00. Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, вул. Сухая, 25

Прэзентацыя інтэрнэт-партала „Транснацыянальная культура памяці аб прымусовай працы ў перыяд нацыянал-сацыялізму і міграцыі“

24 красавіка 2020 г. у Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна адбудзецца прэзентацыя інтэрнэт-партала https://transrem.arolsen-archives.org/en/home/, створанага ў рамках праекта „Транснацыянальная культура памяці аб прымусовай працы ў перыяд нацыянал-сацыялізму і міграцыі“. Інтэрнэт-партал прызначаны для адукацыйнай работы, у прыватнасці, для атрымання ведаў пра прымусовую працу і пра міграцыю былых рабочых прымусовай працы, а таксама для яго папаўнення звесткамі, якія былі атрыманы ў выніку ўласнай пошукавай і даследчай дзейнасці.

На рускай/беларускай мове

Уваход вольны

26.04. нядзеля. 18.00. Канцэртная зала „Верхні горад“, пл. Свабоды, 23а

Фестываль „Beethoven Anniversary Tour“

Канцэрт камернай музыкі з удзелам віяланчэліста з Германіі Флорыяна Арніцанса і піяністкі Арты Арніцане (Латвія)

Людвіг ван Бетховен належыць да кампазітараў класічнай музыкі, творы якога выконваюцца часцей за ўсё. У свой час яго кампазіцыі здзейснілі сапраўдны пераварот у музыцы. Бетховен пашырыў граніцы музыкі і натхняе нас і па сённяшні дзень. Да 250-годдзя кампазітара прымеркаваны фестываль „Beethoven Anniversary Tour“, у рамках якога ў тым ліку пры падтрымцы Пасольства Германіі пройдуць майстар-класы і канцэрты ў Гомелі (20.04.), Брэсце (22.04.), Гродне (24.04.) і Мінску (26.04. і 29.04.).

Квіткі: у касах па месцах правядзення і ў інтэрнэце

29.04. серада. 19.00. Беларуская дзяржаўная філармонія (вялікая зала), пр. Незалежнасці, 50

Фестываль „Beethoven Anniversary Tour“

Канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна з аркестрам з удзелам віяланчэліста з Германіі Флорыяна Арніцанса (Германія) і Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. Дырыжоры: Мурад Асуіл (Беларусь) і Езіз Джуманіязаў (Туркменістан).

Людвіг ван Бетховен належыць да кампазітараў класічнай музыкі, творы якога выконваюцца часцей за ўсё. У свой час яго кампазіцыі здзейснілі сапраўдны пераварот у музыцы. Бетховен пашырыў граніцы музыкі і натхняе нас і па сённяшні дзень. Да 250-годдзя кампазітара прымеркаваны фестываль „Beethoven Anniversary Tour“, у рамках якога ў тым ліку пры падтрымцы Пасольства Германіі пройдуць майстар-класы і канцэрты ў Гомелі (20.04.), Брэсце (22.04.), Гродне (24.04.) і Мінску (26.04. і 29.04.).

Квіткі: у касе філармоніі і ў інтэрнэце

https://www.traditionrolex.com/8