https://www.traditionrolex.com/8
Эмір Кустурыца – сербскі кінарэжысёр, нефармал з сусветным імем – забаўляецца ў вольны ад працы час незвычайнымі цацкамі: каля свайго дома ў гарах збудаваў цэлы драўляны горад (Дрвенград) у традыцыйным баснійскім стылі, нацягаў туды старых аўто, па цэнтры «бахнуў» праваслаўную царкву і запрашае ў госці – то Джоні Дэпа, то Мікіту Міхалкова.

Эмір Кустурыца – сербскі кінарэжысёр, нефармал з сусветным імем – забаўляецца ў вольны ад працы час незвычайнымі цацкамі: каля свайго дома ў гарах збудаваў цэлы драўляны горад (Дрвенград) у традыцыйным баснійскім стылі, нацягаў туды старых аўто, па цэнтры «бахнуў» праваслаўную царкву і запрашае ў госці – то Джоні Дэпа, то Мікіту Міхалкова.

1

Сам рэжысёр пасяліўся ў маляўнічых гарах баснійска-сербскага памежжа пасля здымак фільма «Жыццё як цуд» (Zivot je cudo, 2004), побач са здымачнымі дэкарацыямі.

 2

Адчуўшы сябе паўнапраўным гаспадаром набытай зямлі, Кустурыца стаў чудзіць як можа: вуліцы назваў імёнамі тых, да каго яўна мае глыбокую сімпатыю: Джыма Джармуша, Чэ Гевары, Андрэя Таркоўскага, плошча Дыега Марадоны.

3

Афармляць экстэр'ер і інтэр'ер дамоў запрасіў мастакоў. Праз калонкі пусціў музыку – відавочна, сваю любімую – ад псіхадэліка а-ля Джым Морысан да «Ролінг Стоўнз».

4

5

У падвале свайго дома ўтварыў сабе кінатэатр імя Стэнлі Кубрыка, дзе перыядычна круцяць добрае кінцо для ўсіх наведвальнікаў цуда-пасёлка. Раз на год праводзіць тут кінафестываль, запрашаючы сусветных зорак – сваіх знаёмых або калег (напрыклад, Джоні Дэп здымаўся ў ягонай «Арызонскай мары»/Arizonа dream, 1993).

6

Праз пару дзясяткаў метраў зладзіў сабе і гасцям басейн, баскетбольную пляцоўку, тэнісныя корты.

7

Пад бокам у яго ўласная турма, куды кінамастак пасадзіў парачку незаўгодных яму палітыкаў (у чым яўна праглядаецца момант крыўды за разбомблены амерыканцамі Белград).

8

Каб яго шматлікія госці змаглі застацца тут больш доўга, суседнія дамкі сталі маленькімі гасцініцамі (нумар на суткі – каля 30–40 еўра). Каб тыя ж сябры не ехалі ў бліжэйшы горад за харчам – уладзіў некалькі ўтульных кавяранак. Піва ў іх – не даражэй, чым у нашых мінскіх «салонах», а за 10 еўра маеце паўнавартасны шведскі стол. Прычым у вашым гарсоне нечакана вы можаце пазнаць аднаго з акцёраў кустурыцавых кіношак (так, напрыклад, піва аўтару гэтага матэрыяла паднёс той самы лысы граміла, што грае добрага бандзюка ў фільме «Запавет»/Zavet, 2007).

9

Зразумела, такі харчовы рай не маглі абыйсці міма і чацвераногія сябрукі.

10

Каб душа не скісла ў камфорце і сытасці, Кустурыца адкрыў бібліятэку з духоўнай, мастацкай і гістарычнай літаратурай. Побач – мастацкая галерэя пад зменныя выставы.

11

Але па цэнтры ўсёй гэтай стракатай мяшанкі бунтар-міліянер паставіў храм – праваслаўную цэркаўку св. Савы. Сам Кустурыца, хоць і паходзіць з баснійскай мусульманскай сям'і, некалькі гадоў назад хрысціўся па праваслаўным абрадзе.

12

13

Харошае месца не можа не абрасці і адпаведнай гандлярна-сувенірнай інфраструктурай. Але ў сувенірных крамах і шапіках вока радуюць перш за ўсё варэнні і моцныя настоечкі відавочна хатняга прыгатавання.

14

15

Прапускаць дождж з грошай рэжысёр таксама не захацеў – за ўваход са сваіх гасцей бярэ цяпер некалькі еўра. Але ніяк не рана раніцай і не позна ўвечары, вось таму аўтар матэрыяла нават не ведае, колькі дакладна бярэ ахоўнік на ўваходзе.

16

Для тых, хто «завіс» у Дрвенградзе надоўга, на схілах гары неўтаймоўны выдумшчык выдумаў сцежку здароўя з высока інтэлектуальнымі прыладамі для фізічных практыкаванняў. А дзецям – свой куток з не менш складанымі забаўкамі і баранчыкамі для атмасферы.

17

18

19

Дзесьці яшчэ мільгацела вывеска студыі гуказапісу, але ў мяне не было ўжо моцы на гэтыя дзверы. Ногі самі пацягнуліся пад парасон кавярні, што патанала ў кветках...

Кажуць, што геніі – гэта дарослыя дзеці, для якіх кожная бутэлечка цёмнага колеру – з дапамогай творчай фантазіі – можа ператварыцца ў чароўную лямпу Аладзіна. Вось адкуль на дзвярах Дома пісьменнікаў у Дрвенградзе – гіганцкія рознакаляровыя алоўкі, якімі толькі і маляваць на асфальце.

20

Дзеці – нястомныя выдумшчыкі, фантазёры, якіх не спыняе строгае дарослае: «хопіць выбрыківацца! будзь як усе!». Герой фільмаў Кустурыцы, які праходзіць скразным вобразам праз некалькі карцін, – гэта творчы выдумшчык, чыё жыццё – гэта няспынная дынаміка, рух наперад па няходжаных дарогах, які не дае закасцянець ні яму самому, ні яго знешняму інэртнаму асяроддзю з яго прымітыўна-матэрыяльнымі інтарэсамі.

21

Кустурыца – адзін з сучасных ваяўнічых рамантыкаў, які абвясціў вайну прагматызму і з гэтай прычыны не хоча здымаць у Галівудзе. Ці не таму нам і экскурсію па комплексе правяла дзяўчына з адміністрацыі – абсалютна бясплатна, а па дарозе чакалі яшчэ і іншыя сюпрызы, за якія трэба было толькі дзякаваць – без усялякіх каляровых паперак?

22

Каля брамы ў комплекс – процьма машын. Сам гаспадар вяртаецца на ўласным верталёце дахаты. Сонца коціцца за гару, і прыцемкі пакрываюць слівовы сад. Усё тут крычыць аб адным: грошы і слава гоняцца за тым, хто перастаў моцна пра іх клапаціцца і займаецца больш важнымі і цікавымі рэчамі. І яшчэ аб адной страшнай тайне цвырчаць цвыркуны вечарам у траве, маўчыць суседняя гара і шэпча парачка закаханых на зацішнай лавачцы: смерць – самая неправераная з усіх чалавечых тэорый. Прыкладна так – толькі па-сербску – называецца новая кніга дзівака-рэжысёра.

23

Эмір Кустурыца нарадзіўся ў 1954-м. Вучыўся ў Чэхіі і ўжо падчас навучання атрымаў першую ўзнагароду за студэнцкую кінапрацу. Наступныя фільмы здымае з відавочным нежаданнем «прыхарошваць» рэчаіснасць, як гэтага патрабавала тагачасная цэнзура рэжымнай Югаславіі: здымае кіно на баснійскім дыялекце замест афіцыйна прынятай мовы, закранае забароненыя ў югаслаўскім грамадстве вострыя палітычныя тэмы. Адным з першых пачынае цыганскую тэму ў кінематографе, што прыносіць яму сусветную славу: «Час цыганоў» (Dom za vesanje, 1988), «Андэграўнд» (Underground, 1995), «Чорная котка, белы кот» (Crna maиka, beli maиor, 1998). Аформленыя музыкай яшчэ аднаго балканскага хулігана – Горана Брэгавіча – карціны, як і іх саўндтрэкі, сталі сусветна вядомай класікай. Паралельна з кінапрацай Кустурыца граў у панк-гурце «Курэнне забаронена» (Zabranjeno puљenje), за што вылецеў з Сараеўскай кінашколы, дзе ён працаваў выкладчыкам. Да сённяшняга дня грае ў тым жа гурце, толькі цяпер з назвай No smoking orchestra і ўжо са сваім сынам. Прызнаны майстар трагікамедыі, ён двойчы атрымліваў Канскі прыз за рэжысуру, што з'яўляецца вялікай рэдкасцю ў гісторыі фестываля. Прынцыпова называе сябе югаславам, хоць такой краіны на карце ўжо няма. Прыхільнік антыглабалісцкіх і анархічных поглядаў, у 1993 г. ён выклікаў на дуэль аднаго з лідэраў сербскіх радыкальных нацыяналістаў, на якую той не з'явіўся.

https://www.traditionrolex.com/8