Як паведамляе сайт «
Сярод іх дахавая бляха – аналаг той, якой накрытыя сабор Парыжскай Багамаці і Брытанскі парламент.
Пра знаходкі паведаміў паэт, пчаляр і краязнавец Мікола Папека:
– Такой бляхай пакрыты быў увесь фальварак, але кляймо, або завадскі знак, толькі на адной. Гэта, верагодна, таму, што калі адпраўлялі груз, штампавалі толькі верхнюю бляху.
На блясе два знакі: «Лысьвенская горная акруга графа П.А. Шувалава» і «Залаты медаль Сусветнай выставы ў Парыжы»
Вікіпедыя пацвярджае звесткі пра такую прадукцыю Лысьвенскага металургічнага завода (на сёння Пермскі край Расійскай Федэрацыі). Найвышэйшую ўзнагароду ў Парыжы «ліставое жалеза» з Лысьвы атрымала ў 1900 годзе. Пацвярджаюцца таксама прыналежнасць выраба графу Шувалаву (герб «Аднарог») і пастаўкі для сабора Парыжскай Багамаці ды Брытанскага парламента.
Дзверцы спадар Папека схільны таксама разглядаць як пастаўку завода графа Шувалава: на ёй адлітыя сцэнкі з працэсу металаапрацоўкі.
А яшчэ былі дзверцы, на якіх адліты момант гульні ў валейбол, але іх знеслі ў невядомым накірунку, шкадуе спадар Папека.
Нагадаем, сядзібу Швыкоўскіх у вёсцы Белавусаўшчына (4 кіламетры ад Пружан) разбурылі перад Новым годам. Гэта быў апошні драўляны шляхецкі дом сядзібнага тыпу ў Брэсцкім рэгіёне.
Галіна Канцовік