https://www.traditionrolex.com/8
<p>TIO.by высвятляў, чым жыве галоўны будынак на плошчы Свабоды. Калі і каго выходзіць сустракаць скандальна вядомы гарадавы? Якія атракцыі прапаноўваюць турыстам? І як ратушу пераробяць з месца сустрэчы чыноўнікаў з ветэранамі, шматдзетнымі маці і перадавікамі БРСМ у культурны і турыстычны цэнтр сталіцы?</p>

TIO.by высвятляў, чым жыве галоўны будынак на плошчы Свабоды. Калі і каго выходзіць сустракаць скандальна вядомы гарадавы? Якія атракцыі прапаноўваюць турыстам? І як ратушу пераробяць з месца сустрэчы чыноўнікаў з ветэранамі, шматдзетнымі маці і перадавікамі БРСМ у культурны і турыстычны цэнтр сталіцы?

З гісторыі

Мінская гарадская ратуша была пабудавана ў 1600 годзе. На ратушнай вежы знаходзіўся гадзіннік, які для таго часу быў вялікай каштоўнасцю. Да адмены расійскімі ўладамі магдэбургскага права для Мінска (у 1795 годзе) у ратушы праходзілі пасяджэнні органа мінскага самакіравання – магістрата, або рады. За час свайго існавання у будынку ратушы размяшчаліся магістрат, суд, архіў, а ў 1830-х гадах – музычная школа. Напрыканцы ХІХ стагоддзя ратушу прыстасавалі пад тэатр.

Тут калісьці стаяў помнік Аляксандру II, усталяваны ў студзені 1901 года, але яго дэмантавалі пасля рэвалюцыі 1917-га.
Ратушу разбуралі і некалькі разоў перабудоўвалі. Апошняе аднаўленне рабілі спецыялісты кампаніі «Стары Менск» у 2002-2003 гадах. Яны выкарыстоўвалі старыя чарцяжы і малюнкі, але, па меркаванні незалежных экспертаў, рэканструкцыя зроблена недакладна. Збольшага дойліды захавалі галоўныя элементы будынка. Пры гэтым, па словах старшыні Таварыства аховы помнікаў Антона АСТАПОВІЧА, інтэр’еры і планіроўка адноўленыя не былі.

Чым цяпер жыве ратуша?

Плошча Свабоды вельмі кантрастна адрозніваецца ад астатняга Мінска. Тут, у скверы на лавах можна ўбачыць людзей з кнігамі, а турысты часта фатаграфуюцца са скульптурай коней і брычкі побач з ратушай.

Минская-ратуша-minsk-russian-sightseeing-Places-of-interest_29723

Праз дарогу – элітны гатэль «Еўропа» і шматлікія кафэ з добрай кухняй. На адлегласці адсюль і да ГУМа нават падаецца, што цябе перанеслі ў сапраўды еўрапейскі горад. І калі б не назвы вуліц, якія ўзнікаюць па дарозе (Рэвалюцыйная, Інтэрнацыянальная і г.д.), карціна выглядала б значна лепш. Ратушу ўсе абмінаюць, і ніхто не заходзіць унутр будынка. Экскурсій тут сапраўды няма, а прайсці праз ахову самастойнаму турысту няпроста. Калі паглядзець на графік мерапрыемстваў, што адбываюцца ў ратушы (Мінгарвыканкам зацвярджае іх штомесяц), то не відаць ніякай розніцы – ці то ратуша XVII стагоддзя, ці то Дом афіцэраў, ці то Палац ветэранаў, ці Дом культуры імя Дзяржынскага. Напрыклад, урачыстая цырымонія ўручэння ордэна Маці; сустрэча старшыні Мінгарвыканкама з ганаровымі жыхарамі Мінска, былымі кіраўнікамі Мінгарвыканкама і таленавітай моладдзю; урачыстая цырымонія ўзнагароджання мінчан, якія прымаюць актыўны ўдзел у ахове парадку і прафілактыцы правапарушэнняў... Такім чынам, шаноўныя турысты, праходзім міма.

Ці можа ратуша стаць культурным цэнтрам?

Чыноўнікі абяцаюць змяніць гэту сітуацыю. «Мы распрацавалі новую канцэпцыю, паводле якой ратуша з адміністрацыйнага будынка ператворыцца ў культурны і турыстычны цэнтр», – кажа намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Сяргей МЯДЗВЕДЗЬ. Пакуль вядома, што ў ратушы з’явіцца бібліятэка. Спадзяюцца, што сёлета, але пакуль не афішуюць ні дакладныя даты адкрыцця, ні аб’ём фінансавання, ні адкуль возьмуць кнігі. «Па фармаце гэта будзе бібліятэка, якая была ў ратушы і раней – мы паставім стэлажы з рарытэтнымі кнігамі. Але гэта не будзе бутафорыя, мы спадзяемся, што турысты змогуць паглядзець выданні, пагартаць іх», – дадае суразмоўца.

Некалькі год таму «Мінская спадчына», якая кіруе ратушай, прапанавала паставіць побач з будынкам гарадавога. Выглядае ён прыкладна так:

4-gor1

Такая атракцыя, па меркаванні старшыні «Мінскай спадчыны» Паўла Шакунца, павінна была зацікавіць турыстаў і спрыяць пазітыўнаму іміджу як ратушы, так і горада ў цэлым. Ідэю гэту імгненна раскрытыкавалі, а пра гарадавога склалі цэлыя легенды – што ён акцёр тэатра ці кіно, што яго можна замовіць на сустрэчу дэлегацыі ці вяселля. Але як паведаміў куратар ратушы, гарадавы – звычайны супрацоўнік, без асаблівых тэатральных ведаў, які час ад часу апранае касцюм і сустракае старшыню гарвыканкама, які прыязджае, каб сустрэцца з ветэранамі, шматдзетнымі маці і далей па спісе. Увесь дзень ён каля ратушы не стаіць і сустракаць замежных гасцей таксама не выходзіць.

Два гады таму, калі ў Беларусі адзначалі 600-я ўгодкі Грунвальдскай бітвы, ад ратушы ўздоўж праспекта рушылі беларускія рыцары. Па словах старшыні клуба «Княжы гуф» Фёдара МІХЕЕВА, ля ўвахода ратушы іх блаславіў ксёндз, а прадстаўнік польскага пасольства і беларускі чыноўнік сказалі сваё вітальнае слова. «Гэта было імправізаванае шэсце да Палаца спорта, зробленае, нібыта рыцары ідуць на вайну», – дадае спадар Міхееў.  

Аднак такія тэатралізаваныя імпрэзы ў ратушы ці побач з ёй бываюць зрэдку. Пакуль гэта сапраўды адміністрацыйны будынак і не больш за тое.

Антон Астаповіч лічыць, што ў Мінскай ратушы трэба зрабіць музей гісторыі горада.

IMG_8075

«У Магілёўскай ратушы ад пачатку зрабілі музей – гэта самае правільнае рашэнне, – адзначае суразмоўца. – Ужо шмат год на паперах існуе музей гісторыі Мінска, але па факце яго няма. У сталіцы не знайшлося ніводнай нармальнай экспазіцыйнай плошчы, дык чаму не зрабіць гэта ў ратушы? Ператварыць месца, дзе зараз тусуюцца толькі чыноўнікі, у месца, даступнае і цікавае ўсім беларусам і нашым замежным гасцям!»

Хапае нараканняў і на ратушу ў Нясвіжы.

IMG_6853

Але варта адзначыць, што ў адрозненне ад Мінска, тут працуе сталая экспазіцыя, праводзяцца экскурсіі, і гасцей сустракаюць аніматары ў шляхецкіх строях з беларускай музыкай ды танцамі.

https://www.traditionrolex.com/8