Як паведамляе «Мінская праўда»:
Узяць несвіжанку ў жонкі колісь было прэстыжна — кожнай дзяўчыне па распараджэнню Радзівілаў давалі тысячу злотых. Сёння нявесты з Нясвіжа па-ранейшаму ў модзе. Хоць і звычаі ўжо іншыя, але ўзяць шлюб у гэтым горадзе мараць многія маладажоны.
…На час рэгістрацыі шлюбу гарадская ратуша закрываецца для наведвання турыстаў. Тут на другім паверсе ў зале пасяджэнняў магістрата, як і раней, праходзяць цырымоніі і тэатральныя прадстаўленні: ва ўрачыстай рэгістрацыі прымаюць удзел артысты тэатра імя Уршулі Радзівіл. На лесвіцы маладых сустракаюць стражнікі. Перад выхадам жаніха і нявесты ў зале рэгістрацыі гучыць музыка радзівілаўскіх часоў. Насустрач маладым выходзяць слугі з запаленымі кандэлябрамі. Яны адчыняюць дзверы жаніху і нявесце. Пасля рэгістрацыі шлюбу іх віншуюць артысты ў вобразах Барбары Радзівіл і яе мужа, караля польскага і вялікага князя літоўскага Сігізмунда ІІ Аўгуста. У падарунак маладыя атрымліваюць імянную грамату. Для іх світа князя выконвае паланез…
А каля ўваходу ў ратушу маладых ужо чакае павозка, на якой яны едуць да Слуцкай брамы і ў гарадскі парк.
Тэатралізаванае віншаванне могуць атрымаць маладыя і ад «галавы Нясвіжскага магістрата» з уручэннем «Пастановы Нясвіжскага магістрата». Можна зарэгістраваць свой шлюб і па народных традыцыях у гісторыка-краязнаўчым музеі Нясвіжа.
— Калі раней такімі паслугамі ў нас карысталіся толькі адзінкі, дык цяпер яны сталі вельмі папулярнымі не толькі ў маладых, але і ў тых, хто пражыў у шлюбе і 25, і 50 год, — расказвае начальнік аддзела Загс Нясвіжскага райвыканкама Раіса Праневіч. — За мінулы год зарэгістравана 24 шлюбы нашых суайчыннікаў з грамадзянамі Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Лівана. Ужо сёлета ў нас зарэгістраваны шлюбы з грамадзянамі Малдовы, Германіі, пададзена заява на рэгістрацыю шлюбу грамадзянінам Ірака.
Але ж гэта толькі частка работы супрацоўнікаў загса. Дарэчы, і сама Раіса Праневіч, і яе напарніца, вядучы спецыяліст Святлана Груша, працуюць тут з 1989 года.
— Мы са Святланай Генадзьеўнай прыйшлі працаваць у Нясвіжскі загс 23 гады таму назад, — расказвае Раіса Іванаўна. — Сёння мы ўжо рэгіструем шлюбы дзяцей, пасведчанні аб нараджэнні якіх выдавалі на пачатку сваёй работы.

Работнікі Нясвіжскага загса з лекцыямі аб шлюбна-сямейным заканадаўстве выступаюць у школах раёна, у дзяржаўным педагагічным каледжы імя Якуба Коласа, працоўных калектывах. Гэтыя жанчыны — жаданыя госці ў радзільным аддзяленні райбальніцы, дзе яны сустракаюцца з маладымі мамамі. У раённай газеце штомесяц друкуюцца віншаванні бацькам з нараджэннем немаўлят. Пазваніўшы на тэлефонную «гарачую лінію» загса, можна даведацца аб зменах у заканадаўстве. З сакавіка 2006 года тут пачалі працаваць з грамадзянамі па прынцыпу «аднаго акна» — толькі за мінулы год жыхарам Нясвіжскага раёна было выдадзена звыш 4 тысяч даведак і іншых дакументаў. Жанчыны, якія тут працуюць, заўсёды выслухаюць чалавека і абавязкова яму дапамогуць. Невыпадкова па выніках мінулага года аддзел Загс Нясвіжскага райвыканкама загадам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прызнаны лепшым у краіне. І нездарма закаханыя