Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:
Кожны год яны арганізуюць паходы рознай ступені складанасці ў самыя розныя куточкі нашай краіны і за яе межы.
Найбольш частымі гасцямі гэтыя людзі бываюць у Расіі – у Хібінах, Карэліі і на Каўказе. Таксама не раз бывалі нашы турысты ва Украіне, Казахстане. А пару гадоў назад адбыўся вялікі велапаход па краінах Заходняй Еўропы.
Сёлетняе лета не стане выключэннем з правілаў. Ужо цяпер збіраюцца групы, рыхтуецца амуніцыя, удакладняюцца графікі руху чыгуначнага транспарту і купляюцца білеты.
У гэтым годзе плануецца некалькі буйных паходаў, якія адносяцца да розных відаў турызму – веласіпеднага, воднага, пешага. Маладзечанскіх «пілігрымаў» пад кіраўніцтвам Іны Высоцкай будзе сустракаць горны Каўказ. Воднікаў на чале з Аляксеем Корсакам – карэльская рака Тохмаёкі, а веласіпедысты са сваім лідарам Сяргеем Семенюком зноў накіруюцца на захад.
Турклубу «Пілігрым» 16 лістапада спаўняецца 35 гадоў. За сваю доўгую гісторыю клуб падрыхтаваў трох майстроў спорту, дзевяць кандыдатаў у майстры і больш за 400 спартсменаў масавых разрадаў. Былі праведзеныя сотні паходаў, у якіх прынялі ўдзел тысячы чалавек з нашай краіны і з замежжа.
Гісторыю клуба ўпрыгожвае мноства ўзнагарод і ўдзячных водгукаў, атрыманых на самых розных спаборніцтвах па турызме рэгіянальнага і рэспубліканскага ўзроўню.
У нашы дні інтарэс да турызму не толькі не згас, але і набірае абароты. Попыт на паслугі па актыўным адпачынку перавышае прапановы. А профільныя камерцыйныя арганізацыі не спраўляюцца з патокам ахвотных скарыстацца іх паслугамі.
Удзельнікі турклуба «Пілігрым» у гарах Заілійскі Алатау
Аднак, як і ў любой справе, лепш даверыцца прафесіяналам, якія маюць багаты досвед у турызме. Тым больш, што паходы заўсёды звязаныя з пэўнай рызыкай. Маладзечанскі турклуб «Пілігрым» – гэта ў высокай ступені прафесійная і ў той жа час некамерцыйная арганізацыя. Тут ведаюць і любяць сваю справу.
Міхаіл ВЫСОЦКІ, маладзёжная рэдакцыя «РГ»
Фота Андрэя ІВАНОВА