Чарговае мерапрыемства, якое працягне акцыю «Па дарозе на Грунвальд», адбудзецца ў гістарычным цэнтры старажытнага мястэчка Браслаў. З вышыні Замкавай гары, дзе пройдзе асноўная праграма, турыстам адкрыецца цудоўны выгляд на азёры Навята і Дрывяты. Гэта не першы досвед ладжання ў мястэчку сярэднявечнай імпрэзы: штогод тут адбываецца Свята рамёстваў, якое збірае ўсё больш удзельнікаў і турыстаў. Сёлета, дзякуючы Браслаўскім райвыканкаму і музейнаму аб’яднанню, дні сярэднявечнай культуры на Замкавай гары набылі больш шырокі фармат і з’яўляюцца гістарычнай часткай урачыстага свята горада, якому спаўняецца 945 гадоў. У свяце прымуць удзел майстры-рэканструктары старажытных рамёстваў. За навуковую частку адказныя вядомыя вучоныя і археолагі Мікола Плавінскі, Мікола Крывальцэвіч, Сяргей Тарасаў і Андрэй Кіштымаў. Яшчэ не пацвердзілі свайго удзелу група археолагаў з Літвы і ваярская групы Jantar з Польшчы. Калі гэта адбудзецца, свята мае шанец набыць міжнародны статус. Для аматараў музыкі і танцаў зайграюць беларускія гурты Terrae vagancika, Testamentum terrae, Сornucopia, «Няміга». Ваяўнічы статус дзён сярэднявечнай культуры прадэманструюць пяць рыцарскіх клубаў. Дарэчы, падчас свята на Замкавай гары будзе дзейнічаць рыцарскі абоз. Каб у ім размясціцца, удзельнікі мерапрыемства павінны мець гістарычны намёт, гістарычнае начынне для прыгатавання і ўжывання ежы, гістарычныя строі. Для развядзення на тэрыторыі абоза вогнішча прадстаўнікі клубаў мусяць паклапаціцца пра металічны паддон – гэтага патрабуюць нормы захоўвання помніка археалогіі, якім з’яўляецца Замкавая гара. Заезд рыцараў пачнецца ўвечары 28 мая. Музыкі, майстры і археолагі могуць далучыцца да свята ў зручны для іх час.
Ніжэй размешчана праграма Дзён сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»
1 дзень. 29 мая 2010 г. Субота. (11.00–17.00)
11.00–12.00 Продаж білетаў , азнаямленне наведвальнікаў з пляцоўкай на Замкавай гары.
12.00–13.00 Шэсце клубаў-удзельнікаў па гарадзішчы. Прадстаўленне клубаў-удзельнікаў, майстроў, музыкаў. Здабыванне жывога агню. Урачыстае адкрыццё.
Інсцэніроўка легенды аб Браславе.
Баявая праграма.
13.00–13.40 |
Рыцарскі турнір «Ратна кола» |
13.40–14.20 |
Канцэрт гурта Terrae vagancika |
14.30–15.10 |
Пешы рыцарскі турнір |
15.20–16.00 |
Канцэрт гурта Testamentum Terrae |
16.00–16.40 |
Бугурт «Бітва за сцяг» |
Падчас сеансаў Баявой праграмы і на працягу ўсяго мерапрыемства:
Рыцарскі шацёр (мэбля, посуд, вопратка, побытавыя прадметы, настольныя гульні); «Старажытныя музычныя інструменты».
Пляцоўка «Жывой археалогіі». Дэманстрацыя тэхналогій:
– ткацтва на вертыкальных кроснах, іголкавага шыцця;
– апрацоўкі льну, воўны, прадзення на верацяне;
– пляцення і ткацтва паясоў, пляцення сетак;
– гістарычнага пісьменства;
– ганчарства ранняга і сталага ярэднявечча; кансервацыі ганчарнага посуду;
– спіральнага пляцення, вырабу з бяросты;
– вырабу лыжак, карцаў, верацёнаў;
– вырабу галаўных убораў у тэхніцы валяння;
– апрацоўкі косці, крэменю, свідравання каменных сякер;
– адліўкі з металу, кавальства;
– здабычы агню архаічнымі метадамі;
– адукацыйны археалагічны раскоп.
Старажытная кухня.
Старажытныя танцы.
Старажытныя забавы.
2 дзень. 30 мая 2010 г. Замкавая гара. (11.00–16.00)
11.00–12.00 Продаж білетаў , азнаямленне наведвальнікаў з пляцоўкай на Замкавай гары.
Знаёмства з пляцоўкамі: «Жывая археалогія», «Рыцарскі стан».
12.00–12.40 Канцэрт гурта «Няміга».
Баявая праграма.
13.00.-13.40. |
Бугурт «Супольная валка» |
13.40–14.10 |
Развучванне старажытных танцаў з гуртом Terrae vagancika |
14.20–15.00 |
Бугурт «Ваўчарня» |
15.00–16.00 |
Закрыццё мерапрыемства. Канцэрт гурта Соrnucopia |
Падчас сеансаў Баявой праграмы і на працягу ўсяго мерапрыемства:
Выставы. «Рыцарскі шацёр» (мэбля, посуд, вопратка, побытавыя прадметы, настольныя гульні), «Старажытныя музычныя інструменты».
Пляцоўка «Жывой археалогіі». Дэманстрацыя тэхналогій:
– ткацтва на вертыкальных кроснах, іголкавага шыцця;
– апрацоўкі ільну, воўны, прадзення на верацяне;
– пляцення і ткацтва паясоў, пляценне сетак;
– гістарычнага пісьменства;
– ганчарства ранняга і сталага сярэднявечча; кансервацыі ганчарнага посуду;
– спіральнага пляцення, вырабу з бяросты;
– вырабу лыжак, карцаў, верацёнаў;
– вырабу галаўных убораў у тэхніцы валяння;
– апрацоўкі косткі, крэмяню, свідраванне каменных сякер;
– адліўкі з металу, кавальства;
– здабыча агню архаічнымі метадамі;
– адукацыйны археалагічны раскоп.
Старажытная кухня
Старажытныя танцы
Старажытныя забавы
Падчас мерапрыемстваў у раёне Замкавай гары будуць працаваць гандлёвыя кропкі.