https://www.traditionrolex.com/8
<p>Выстава зробіць акцэнт на выявах Віфлеемскай зоркі</p>

Выстава «Пад Віфлеемскай зоркай» адкрыецца 20 снежня. На ёй, акрамя прадметаў з музейных калекцый, з’явяцца прадметы з манастыра Раства Багародзіцы, паведамляе «Твой стыль».

Выстава зробіць акцэнт на выявах Віфлеемскай зоркі.

Навуковы супрацоўнік Галіна Ханко:

Манастыр перадаў нам на выставу вельмі цікавыя вырабы з перламутру ў тэхніцы скразной разьбы. Гэта зоркі, зробленыя ў Віфлееме, сувеніры, вырабленыя ад пачатку XX стагоддзя да нашых дзён: кампазіцыі, абразкі, абразы, шкатулка.

Перламутр – сімвал Дзевы Марыі. Айцы Царквы параўноўваюць Дзеву Марыю з ракавінай – як ракавіна нараджае перліну, так Марыя – Сына Божага.

Для скразной разьбы выкарыстоўваюцца толькі марскія ракавіны цёплых мораў, апрацоўка вельмі складаная. Гэтым займаюцца толькі ў Віфлееме і на Афоне.

З фондаў музея на выставе будуць паштоўкі  канца XIX – XX стагоддзяў з Заходняй Еўропы (Польшча, Англія, Чэхія), прысвечаныя Раству, Евангеллі, гравюры.

Калядная выстава ў Музеі гісторыі рэлігіі адкрыецца ў 16 гадзін 20 снежня.

Кася Крот

https://www.traditionrolex.com/8