Больш за мільён чалавек прайшло кантроль на межах Польшчы падчас майскіх выхадных. Найбольш на мяжы з Украінай. З 27 красавіка па 5 мая польска-украінскую мяжу перасякло амаль 395 тысяч чалавек. Гэта на 2% менш, чым год таму. На мяжы з Беларуссю кантроль прайшло больш за 225 тысяч чалавек, а з Расіяй – 154 тысячы, паведамляе Polskie Radio S.A.
«Беручы пад увагу дадзеныя пра перасячэнне мяжы падчас майскіх выхадных, можна сказаць, што польска-расійскую мяжу перайшло амаль удвая больш, чым у мінулым годзе», – адзначыла прэс-сакратар Памежнай варты Агнешка Голіяс.
У аэрапортах кантроль прайшло амаль 248 тысяч пасажыраў рэйсаў па-за Шэнгенскую зону, 6 тысяч чалавек перасякло марскую мяжу.
З пачатку бягучага года на вонкавай мяжы ЕС прайшлі кантроль 12,2 мільёна чалавек.