Адзіным месцам, дзе захавалася гэта старажытная паганская дзея, з’яўляецца Веткаўскі раён, паведамляе
Марыся Тульжанкова:
– Гэта архаічны паганскі абрад. Навукоўцы лічаць, што традыцыя правядзення прысвечаная Перуну – богу маланкі. І гэта невыпадкова, бо падчас «Ваджэння і пахавання стралы» адбываецца абрад выклікання дажджу. І лічыцца, што калі добра правесці гэты абрад, то ў гэты ж дзень пойдзе дождж.
Абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы», які праводзіцца ў вёсцы Казацкія Балсуны, што на Веткаўшчыне, занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
Юлія Сівец