3 ліпеня з Мінска ў Будслаў вырушыць 10-я роварная пілігрымка. Ад’езд запланаваны пасля Святой Імшы, якая адбудзецца ў 13.00 у парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл), ад'езд — прыкладна ў 14.00 «Роварная пілігрымка — гэта не толькі падрыхтоўка да сустрэчы з Маці Божай Будслаўскай, але і знаёмства з маляўнічай беларускай прыродай, — распавядае адна з арганізатараў пілігрымкі Наталля Марозава. — Вельмі раю тым, хто яшчэ вагаецца, паспрабаваць гэты від пілігрымкі».
Паводле слоў Наталлі, у розныя гады ў пілігрымцы ўдзельнічалі людзі самых розных узростаў і колькасці. Штогод пілігрымку суправаджае святар, сообщает
Узрост пілігрымаў: ад 14 да 60 гадоў.
Запісацца на 10-ю пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай на роварах, а таксама ўдакладніць падрабязнасці пілігрымкі можна ў сакрыстыі Чырвонага касцёла або па тэлефонах, прыведзеных ніжэй:
+375 29 632 42 03, +375 33 637 15 17 — Наталля
(JLS)