https://www.traditionrolex.com/8
<p>Сёлета святкуюцца 265-ыя ўгодкі з дня нараджэння Т.Касцюшкі.</p>

“Мы маем кім ганарыцца. У нас ёсць па кім смуткаваць. І гісторыка-краязнаўчы музей патрэбен раёну як глыток чыстай крынічнай вады, каб людзі маглі дакрануцца да гісторыі, вывяраць свае пачуцці і справы, яшчэ адданей любіць сваю Радзіму”.

Так пісала “Сельская праўда” амаль чвэрць стагоддзя таму. Ужо даўно няма аўтара гэтых радкоў — паэта Васіля Сахарчука, але ёсць вуліца яго імя, а зараз і музей, пра які ён марыў… Пра які клапаціліся многія, што рабілі — колькі было сіл, таленту, разумення — каб наступіў гэты дзень і першыя наведвальнікі пераступілі парог Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея ў вёсцы Малыя Сяхновічы.

Жабинка 2

Перад тым у колішняй Сяхновіцкай школе ў 1994 годзе з’явіліся стэнды, прысвечаныя жыццю і дзейнасці славутага земляка, выкананыя Міхаілам Карнеевым. А з 2003 года існаваў асобны мемарыяльны пакой Тадэвуша Касцюшкі, створаны Вольгай Маслоўскай. Гэта былі важныя крокі на шляху да сённяшняга святочнага дня.

Сёлета святкуюцца 265-ыя ўгодкі з дня нараджэння Т.Касцюшкі.

3 лютага дэлегацыі даўніх нашых сяброў з Варшаўскага і Брэсцкага фондаў Касцюшкі на чале з Марэкам Кшэснякам і Галінай Крынец прыбылі ў Сяхновічы, каб, ускладаючы з гонарам кветкі да помніка Касцюшку, падзяліць нашу агульную радасць.

Жабинка 1

Гістарычная значнасць падзеі для жыцця краю адчувалася ўсімі, таму першы вянок да пастамента помніка славутаму земляку быў ад гаспадароў: старшыні райвыканкама Мікалая Токара і яго намесніцы Алы Ануфрыюк.
Дырэктар музея Сяргей Дземядзюк з удзячнасцю прымаў падарункі, якія неўзабаве зоймуць сваё месца ў экспазіцыі. Асабліва кранулі незвычайныя дары: кулі ХVIII стагоддзя і жмені зямлі, узятыя з палёў бітваў, у якіх удзельнічаў генерал Касцюшка.

Гэтая падзея — цудоўны момант, каб завязаліся новыя сяброўскія стасункі са шматлікімі арганізацыямі ды ўстановамі культуры і адукацыі краіны-суседкі, дзе надзвычай ганарацца імем Тадэвуша Касцюшкі (прынамсі, у гэты раз сярод гасцей былі кіраўнікі трох польскіх школ імя Т.Касцюшкі).

Музей зрабіў свой першы, самы няпросты і адказны крок. Далей яму ісці, набіраючыся сіл і розуму. Нельга не назваць тых, ад каго гэты крок залежаў.

Жабинка 3

Першым у спісе — старшыня райвыканкама. Падпісанае ім у 2008 годзе рашэнне дазволіла казаць на дзяржаўным узроўні пра заснаванне музея. Аднак мінула тры гады, пакуль пачаў вымалёўвацца плён таго рашэння. А гэта патрабавала намаганняў многіх людзей: і тых, хто праектаваў, рамантаваў будынак, і тых, хто непасрэдна займаўся афармленнем музейных пакояў. (З часам тут абавязкова пад шклом з’явяцца спісы ўсіх, хто датыкнуўся да гэтай справы, у тым ліку падарыў цікавых экспанатаў). А зараз асобна вылучым мастака-афарміцеля Валерыя Дулевіча, чый густ і талент дазволілі зрабіць немагчымае магчымым.

А што далей? Пасля святаў звычайна наступаюць будні. Працы, карпатлівай і адказнай, шмат. Узнікла не проста чарговая адзінка аддзела культуры. Створана візітная картка нашага краю, па якой будзе складацца ўяўленне пра багацці мінулага і сённяшняга дня Жабінкаўшчыны.
Міне зусім кароткі час і сяхновіцкія дзверы шырока расчыняцца перад жыхарамі ды гасцямі нашага раёна.

А.БЕНЗЯРУК 

Фота І.Жук.

Источник: «Сельская праўда»

https://www.traditionrolex.com/8