Музей, адзін з лепшых у свеце па гэтай тэматыцы, пачаў стварацца, калі вайна была яшчэ ў самым разгары. Для нашай краіны гэта не проста музей — гэта і біяграфія беларускага народа, адлюстраванне яго складанага лёсу: гісторыя народнай трагедыі, гераічнай барацьбы і народнай Перамогі. Дакладнае ўвасабленне патрыятызму...
Сімвалічна, што ў год 65-годдзя Вялікай Перамогі пачаў узводзіцца новы будынак музея, які, без сумнення, стане знакавай з'явай для Беларусі. Кіраўнік нашай дзяржавы ў час мінулагодняга суботніка заклаў капсулу з пасланнем нашчадкам у фундамент новага будынка, які мовай архітэктуры павінен сведчыць аб велічы Перамогі, велічы подзвігу нашага народа.
Менавіта так гавораць пра Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — таму што ён сведчыць і даказвае: вайны не павінна быць, нідзе і ніколі
Менавіта так гавораць пра Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — таму што ён сведчыць і даказвае: вайны не павінна быць, нідзе і ніколі.
Будынак узводзіцца на рагу праспектаў Пераможцаў і Машэрава, непадалёк ад манумента "Мінск — горад-герой". Музейны комплекс стане гарманічным скульптурна-архітэктурна-ландшафтным ансамблем гэтага куточка беларускай сталіцы, сацыякультурным цэнтрам: побач знаходзіцца Парк Перамогі, закладзены ў 1945-м, і Камсамольскае возера, святочнаму адкрыццю якога 22 чэрвеня 1941 года перашкодзіла вайна.
Калісьці наша газета першай паведаміла аб адкрыцці музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. А напярэдадні Дня Перамогі карэспандэнты "Звязды" разам з дырэктарам музея Сяргеем АЗАРОНКАМ пабывалі на будаўніцтве новага будынка.
Будоўля
...Майстар будтрэста № 1 будаўнічага ўпраўлення № 5 Сяргей Ігнаценка, плотнікі Сяргей Цімошчанка і Сяргей Дзяковіч працуюць з выдатным настроем: як гаворыцца, работа кіпіць. Ужо ў гэтым годзе плануецца ўзвесці каркас новага будынка і пачаць збудаванне ўнутраных перагародак, перакрыццяў.
Велічная пабудова будзе ўяўляць сабой салют Перамогі, галоўны архітэктар праекта — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесар Міжнароднай акадэміі архітэктуры Віктар Крамарэнка (ён аўтар Нацыянальнай бібліятэкі і Мінскага чыгуначнага вакзала).
— Сама закладка новага будынка Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны была вельмі сімвалічнай, —<І> расказвае Сяргей Азаронак . — Сэнс быў вялікі: у гэтай падзеі бралі ўдзел тры пакаленні, побач былі Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем і ветэраны. Своеасаблівае сведчанне працягу традыцый: ад тых, хто ваяваў і здабыў Перамогу, да вопытнага кіраўніка дзяржавы і, урэшце, да маленькага хлопчыка — усіх тых, каму ў будучыні працягваць і развіваць набыткі патрыятызму.
Будынак плануецца ўзвесці ў 2012 годзе. А цяпер адбываецца вельмі складаная, тытанічная праца паралельнага праектавання і будаўніцтва: дэталізацыя, паглыбленне архітэктурна-мастацкага праекта. Каласальная мазгавая работа! Штотыднёва збіраецца рабочы штаб.
— Абмяркоўваецца кожная дэталь, кожны нюанс?
— Неабходна ўзвесці сучасны магутны будынак, і тут няма і не можа быць дробязяў.
Вось, напрыклад, абмяркоўваем наступнае: каркас купала рабіць чорным металам ці ўсё ж нержавейкай або нават тытанам? Калі зробім з чорнага металу, звычайнага жалеза — гэта нядорага, трывала, дый пры зварцы лягчэй... Але праз 5-7 гадоў трэба будзе ўсё разбіраць, адчышчаць іржу — да таго ж, варта пралічыць, што будзе праз наступныя 10-15 гадоў. А можа, больш гаспадарчым падыходам было б (каб сапраўды — на вякі!) выкарыстаць нержавейку ці тытан — каб наступная эксплуатацыя будынка не была такой надзвычай складанай і шматзатратнай?..
Экспазіцыя
(душа музея)
— Сяргей Іванавіч, як бы вы абазначылі асноўную канцэпцыю музея?
— Музей без межаў. Неабходна вырашыць задачу адзінага комплекснага падыходу да архітэктурна-прасторавага і дызайнерскага выканання музейнага комплексу.
— Узводзіцца будынак, і вы паралельна працуеце над новай экспазіцыяй?
— Так. Мы ідзём з невялікім спазненнем — гэта залежала ад фінансавання. Сродкі выдзелены, у маі заканчваем правядзенне конкурсу на праект мастацкага і тэхнічнага вырашэння экспазіцыі, потым адбудзецца чарговы конкурс на будаўніцтва экспазіцыі, да гэтага прадметна прыступім ужо сёлета.
— Праектаванню экспазіцыі ўдзяляецца надзвычайная ўвага?
— І гэта невыпадкова. Калі будуюцца невялікія музеі, да 100-200 кв.м экспазіцыйнай плошчы, можна ўсё рабіць паралельна. А ў нас велізарная прастора — больш як 3 000 кв. м. Таму калі не падрыхтаваць прадуманы праект, можа атрымацца абсалютная какафонія (ва ўсім і паўсюдна). Такія памылкі недапушчальныя, бо іх выпраўленне будзе каштаваць вялікіх фінансавых сродкаў. Выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы, трэба быць вельмі ўважлівымі, каб не было прамашкі.
Таму спачатку ўсё будзе спраектавана — ад "а" да "я", — потым вынесена на суд спецыялістаў. Зацверджаны вучоны савет, у склад якога ўвайшлі вопытныя гісторыкі і навукоўцы, музеязнаўцы, палітолагі.
Гэта надзвычай важна, бо неабходна вызначыць і ўдакладніць нашы пазіцыі ў паказе пэўных нюансаў. Скажам адкрыта: акупацыя — вельмі складаная з'ява сама па сабе, у тым ліку і тэма калабарацыянізму: як яе правільна, асцярожна, дакладна паказаць, без "перагібаў"? Ці памылкі кіраўнікоў у пачатку вайны: вялікая колькасць палонных (калі чатыры арміі раптам перасталі існаваць літаральна ў першыя дні вайны, і дзясяткі тысяч нашых салдатаў апынуліся ў палоне); авіяцыя, якая фактычна была знішчана нямецкімі бамбардзіроўшчыкамі на аэрадромах... Як такое магло здарыцца, нават калі мы не хацелі і не планавалі ваяваць, — але ж ёсць абгрунтаваныя падыходы...
Як усё гэта правільна паказаць? Каб нічога не замоўчваць, не лакіраваць і тым больш не ёрнічаць: гэта вялікая трагедыя — і з яе трэба рабіць граматныя высновы, хоць бы ў настаўленне нашчадкам.
— Будынак — гэта аблічча музея, а экспазіцыя — яго душа...
— Такія вялікія экспазіцыі, як наша, у маштабах такой краіны, як Беларусь, будуюцца раз у 30-40 гадоў, а ваеннай тэматыкі — яшчэ радзей. Таму, напэўна, давядзецца выйсці на міжнародны ўзровень тэндара, бо наўрад ці ўдасца знайсці вопытнага высакакласнага генеральнага падрадчыка ў Беларусі, які б адказна сказаў: "Так, я асвою сродкі і зраблю экспазіцыю еўрапейскага ўзроўню". Таму што нам не трэба, каб Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны стаў "выпрабавальным палігонам" для бахвальных фірмаў, якія раней не будавалі нічога падобнага.
Мы выходзім на наступнае патрабаванне: каб арганізацыя, якая возьмецца за гэтую адказную дзяржаўную працу, штогод праектавала не менш за 3-4 тысячы кв. м экспазіцыйнай плошчы і каб яна хоць бы ў апошнія гады зрабіла адну-дзве вялікія экспазіцыі ваеннай тэматыкі (такая экспазіцыя істотна адрозніваецца, напрыклад, ад археалагічнай). Тут павінна працаваць сур'ёзная фірма, якая не дазволіць сабе нейкую авантуру. Калі ў краіне такая ёсць, іменна ёй адразу будзе аддадзена перавага. А калі маюцца проста пажаданні і абяцанні... Наша гісторыя ведае, колькі было пустых, не падмацаваных нічым абяцанняў, за якія, на жаль, вымушана была расплачвацца дзяржава. Грошы пайшлі ў пясок, а вынікаў няма. Гэтага мы дазволіць не можам. Бо самае галоўнае ў гэтай працы — прафесіяналізм і трэніроўка, якая дасягаецца шматразовым выкананнем падобных заказаў. (Сцэну Опернага тэатра, напрыклад, пабудавалі замежнікі, яны яе і абслугоўваюць, таму што нават адзін "не той" мікрон можа прывесці да памылкі. У нас не патрабуецца такая дакладнасць, але ж надзвычай важна правільна падаць і падабраць святло, сувымераць прадметы ў драматургіі экспазіцыі і г.д.)
Назва музея — сэнсаўтваральная!
— У новым будынку музей не зменіць назву?
— Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — у гэтым і заключаецца яго глыбінная сэнсаўтваральная назва. Гістарычная, патрыятычная і сімвалічная. — Задам пытанне, якое мне самой не падабаецца, але тым не менш яно часам агучваецца асобнымі грамадзянамі... ці не плануецца пашырыць назву: музей гісторыі Другой сусветнай вайны або ўвогуле музей войн на тэрыторыі Беларусі?
— Не, мы ўсё-такі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы — гэта Беларусь. Мы — гэта частка Савецкага Саюза, якая больш за ўсё пацярпела, і частка таго Савецкага Саюза, які перамог. А калі Другая сусветная — значыць, і Афрыку трэба паказваць, і сітуацыю ў еўрапейскіх краінах, якія закранула вайна...
Мы будзем гаварыць аб усім у кантэксце Другой сусветнай: пра ленд-ліз; стануць больш шырокімі, разгорнуцца рамкі аперацыі "Баграціён", у гэты час адкрываўся другі фронт, былі скаардынаваны і зладжаны дзеянні саюзнікаў (не толькі ваенных, але і палітыкаў). Глыбей адлюструем і пралог вайны, і вытокі нацызму (таксама трагедыя германскага народа)... Сённяшнія рэаліі, калі ідзе глабалізацыя, інтэграцыя, калі ў Беларусь прыязджае шмат замежных турыстаў, — нам важна аб'ектыўна паказаць усё гэта.
...А наконт другой часткі вашага пытання — мы не пойдзем у гісторыю войнаў, іх класіфікацыю: гэта не музей войнаў. Дый увогуле, ці патрэбны ў Беларусі музеі войнаў? Мы — не мілітарыстычная дзяржава... Прынамсі, з гістарычнага пункту гледжання, адсутнічаюць дакладна вывераныя падыходы і ацэнкі ваенных падзей на Беларусі. Не варта забываць, што за сваю складаную гісторыю наша тэрыторыя ўваходзіла і ў склад Вялікага Княства Літоўскага, і Рэчы Паспалітай, і Расійскай імперыі (я ўжо не кажу пра войны нашых продкаў у складзе Полацкага і Тураўскага княстваў і г.д.) — ваенныя падзеі канкрэтнай гістарычнай эпохі досыць неадназначныя. Тым больш што яны з'яўляюцца прадметам пільнай увагі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, абласных і раённых краязнаўчых музеяў, Гомельскага абласнога музея ваеннай славы, Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Міністэрства абароны...
Ні ў якім разе нельга "размываць" тэму гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ставіць яе ў адзін шэраг з іншымі падзеямі ваеннай гісторыі. Для нашага народа гэта была асаблівая, трагічная па маштабах вайна, у якой загінуў кожны трэці жыхар і ў якой супраць акупанта ўзняўся, па сутнасці, увесь народ. Ні ў адной краіне свету такога не было.
Перакананы: наш музей — самы мірны музей у свеце. Ён паказвае, сведчыць, што вайны не павінна быць — нідзе і ніколі. Вось чаму такімі важнымі застаюцца ўрокі Вялікай Айчыннай.
Галоўнае — захаваць сведчанне народнага подзвігу У новай экспазіцыі галоўным і вызначальным застанецца адлюстраванне подзвігу беларускага народа ў гады вайны, салідарнасці і ўзаемадапамогі народаў Савецкага Саюза і краін антыгітлераўскай кааліцыі ў барацьбе з ворагам, паказ вырашальнай ролі СССР у перамозе над фашызмам. — Цяпер, у ХХІ ст., прычыны, вынікі, наступствы небывалай па маштабах у гісторыі чалавечай цывілізацыі вайны, набыты гістарычны, палітычны, ваенны вопыт маюць патрэбу ў грунтоўным, у тым ліку і музейным, асэнсаванні, абмеркаванні, у пазбаўленні ад фальсіфікацый, міфаў і падманаў, — адзначае Сяргей Іванавіч. — Неабходна пазбегнуць таксама і лакіроўкі падзей. Будзе шырока прадстаўлена жыццё грамадзянскага насельніцтва ва ўмовах вайны — гэтым узмоцніцца разуменне вайны, што прыносіць гора і беды народам, як жорсткай і непатрэбнай. Ваенныя катаклізмы — гэта і чалавечыя перажыванні, таму імкнёмся, каб наведвальнікі музея задумаліся аб сваіх каранях, аб лёсе продкаў у кантэксце гістарычнага лёсу Радзімы, аб тым укладзе, які ўносіць кожны чалавек у гісторыю цывілізацыі, фарміруючы яе аблічча і развіццё. — За час існавання паступова змянялася і ўдасканальвалася экспазіцыйная палітыка музея? — Яна адпавядала патрабаванням канкрэтнага часу. Адразу пасля вайны, калі ў беларускага народа, які прайшоў праз жорны трохгадовай акупацыі, былі яшчэ свежымі раны ад перажытага, ад неймаверных людскіх страт, — у аснову экспазіцыі была пакладзена перш за ўсё ідэя паказу трагедыі, жахаў, гора акупацыі і подзвігу герояў вайны. Дакументы і экспанаты з асаблівым дакументалізмам адлюстроўвалі акупацыйны рэжым і барацьбу народных мсціўцаў, партызан і падпольшчыкаў, з ворагам. У перыяд "халоднай вайны" (1960-1980-я гады) праз усю экспазіцыю праходзіла злучальная нітка паміж перыядам вайны і барацьбой за мір. Была істотна пашырана франтавая тэматыка, упор рабіўся на праслаўленне подзвігу савецкага народа, які прынёс мір планеце. У экспазіцыі значнае месца займалі асабістыя рэчы палкаводцаў і военачальнікаў (радзей — малодшых камандзіраў і радавых), нярэдка з аднолькавым наборам экспанатаў: узнагароды, кіцель, шашка, планшэт... Тагачасная ідэалагічная ўстаноўка скіроўвала на адлюстраванне кіруючай ролі партыйных і камсамольскіх арганізацый, тады як недастатковая ўвага ўдзялялася беспартыйным удзельнікам вайны, іх уклад у Перамогу быў адлюстраваны ў экспазіцыі фрагментарна. А роля ваеннаслужачых, якія апынуліся ў 1941 годзе ў акружэнні і сталі арганізатарамі і кіраўнікамі партызанскага руху, практычна замоўчвалася, як і роля мясцовага насельніцтва. Гэтая дыспрапорцыя была часткова выпраўлена пры абнаўленні экспазіцыі ў 1980-я гады і пры рэканструкцыі экспазіцыйных залаў у 1996-2005. У перыяд "перабудовы" грамадства стала больш адкрытым, набыткам галоснасці сталі раней невядомыя дакументы, што знайшло адлюстраванне і ў музейнай экспазіцыі. Была ўведзена інфармацыя аб праціўніку, былі змешчаны фотадакументальныя матэрыялы, перададзеныя германскім бокам, і матэрыялы па антыгітлераўскай кааліцыі, аб Арміі Краёвай. Разам з тым, у гэты час у некаторых СМІ велізарным патокам пайшла і прамая фальсіфікацыя як ходу вайны, так і яе вынікаў у цэлым. Нечакана крэн пазітыву пайшоў у бок нашага праціўніка перыяду вайны. Амаль цалкам знікла інфармацыя аб савецкіх военачальніках і героях вайны, затое змяшчалася вялікая колькасць інфармацыі аб лепшых лётчыках люфтвафэ, камандзірах трэцяга рэйха і г.д. У гэтых складаных умовах музей захаваў гістарычную пераемнасць і патрыятычную скіраванасць — як, дарэчы, і найстарэйшая беларуская газета "Звязда", у вайну — газета-падпольшчыца і партызанка. "Звязда" ў музейнай экспазіцыі — У экспазіцыйных планах значыцца: рэканструкцыя партызанскай друкарні і канспіратыўнай кватэры... — "Звязда", наша родная беларускамоўная газета, пакінула значны след у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Невыпадкова помнік першаму рэдактару падпольнай "Звязды" Уладзіміру Амельянюку і іншым звяздоўцам-падпольшчыкам стаіць на галоўнай плошчы Мінска, плошчы Незалежнасці. Некалькі гадоў таму, да 90-годдзя газеты, мы сумесна праводзілі акцыю "Радок "Звязды" ў гісторыі краіны". Тады ж зрабілі інтэрактыўную зону, партызанскую зямлянку-друкарню, дзе кожны можа падысці і "пракатаць" партызанскую лістоўку, узяць водціск... Менавіта вось так, амаль што ўжывую, мы хочам зрабіць і канспіратыўную кватэру. Каб наведвальнік адразу, што называецца, патрапіў у "асяроддзе пражывання", апынуўся ў тагачаснай атмасферы, абстаноўцы. Ён нібыта ў той сістэме, у падпольнай канспіратыўнай кватэры: інтэр'ер будзе створаны пры дапамозе аўтэнтычных музейных прадметаў. — І сапраўды, найгалоўнае ў музеі — жывы экспанат, астатняе можна паглядзець і ў інтэрнэце... — Безумоўна! У нас былі калегі з многіх музеяў ваенна-гістарычнай тэматыкі і ўвогуле нацыянальных музеяў з іншых краін — усе ў адзін голас гавораць: найбагацейшы прадметны рад. І замяняць яго "чыстай" тэхналогіяй проста бессэнсоўна і безразважна. — Сяргей Іванавіч, мабыць, з'явіцца магчымасць больш расказаць і пра патрыётаў, якія рыхтавалі падпольную "Звязду"... — Пастараемся зрабіць так, каб увага наведвальнікаў больш завастралася на гэтых людзях. Таму што, калі зараз ідзеш па зале, прысвечанай падпольнаму руху, назіраецца пэўная аднастайнасць: адзін рад планшэтаў. Так, гістарычна — усё дакладна, класічна — усё правільна, і ўсё ж... А новы падыход дапаможа бліжэй пазнаёміцца з лёсам людзей, якія змагаліся і ахвяравалі жыццямі. "Жывая экспазіцыя" — — Музей зрабіў заяўку на ўзроўні сусветных стандартаў? — І гэта не перабольшанне. Новая экспазіцыя нашага музейнага храма складзецца з тэматычных блокаў, пры гэтым захаваецца храналагічная паслядоўнасць: перадваенны (міжваенны) перыяд, ваенныя падзеі 1939-1945 гг., акупацыйны рэжым, партызанскі рух і падпольная барацьба, аднаўленчы перыяд. Прычым у кожным з экспазіцыйных блокаў будзе функцыянаваць свой цэнтр з рэканструкцыяй гістарычнага сюжэта і асяроддзя. Дамінантамі новай экспазіцыі стануць унікальныя калекцыі музея: зброі, баявых сцягоў, друкаваных і рукапісных партызанскіх выданняў, плакатаў, прадметаў абмундзіравання. Экспазіцыю мяркуецца пабудаваць пераважна на сапраўдных, аўтэнтычных прадметах, але для захаванасці ўнікальных, далікатных, чуйных да разбурэння прадметаў (фотаздымкі, дакументы, плакаты, газеты, лістоўкі і г.д.) будуць заказаны муляжы, макеты і копіі. Экспазіцыя стане не проста зборам гістарычных рэліквій, але і рабочай пляцоўкай для ажыўлення гістарычных падзей з выкарыстаннем усіх сучасных тэхналагічных дасягненняў сусветнай музейнай практыкі — менавіта для стварэння "жывой экспазіцыі". Інтэрактыўныя аб'ёмна-прасторавыя кампазіцыі і дыяграмы "Лагер смерці Трасцянец", "Мінскі кацёл", іншыя прадстаўляюць рэканструкцыю гістарычных падзей — дзеля стварэння ўмоў максімальнага пранікнення наведвальніка ў гістарычнае асяроддзе. Так, у штабной зямлянцы, надзеўшы навушнікі партызанскай радыёстанцыі, наведвальнік пачуе сігналы азбукі Морзэ, зможа паспрабаваць запісаць або расшыфраваць якое-небудзь паведамленне. Экспазіцыя будзе абсталявана разнастайнымі аўдыя- і відэасродкамі для дэманстрацыі галасоў, шумаў, музыкі, відэаматэрыялаў, выяў дакументаў і даведачных матэрыялаў. Сучасныя тэхнічныя сродкі даюць магчымасць рэканструяваць невялікія сюжэты ці канкрэтныя прадметы ў электронным выглядзе. Напрыклад, на маніторах, убудаваных у экспазіцыйнае абсталяванне, наведвальнікі ўбачаць працэс пабудовы партызанскай зямлянкі і яе ўнутранае ўладкаванне ва ўсіх праекцыях. Будуць створаны электронныя каталогі і даведнікі для прадстаўлення ў інфакіёсках. На кожным экспазіцыйным узроўні створым магчымасць для інтэрактыўнага адпачынку. Наведвальнікі змогуць атрымаць дадатковую інфармацыю аб гістарычных падзеях праз інфакіёск ці плазменны экран, побач будуць размешчаны дысплеі, дзе можна будзе запісаць уласныя ўспаміны аб гістарычных падзеях ці выказаць свае адносіны да іх. Перад музеем запрацуе пляцоўка з баявой тэхнікай і цяжкім узбраеннем Чырвонай Арміі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Самалёт Лі-2, размах крылаў якога складае 28 м, таксама размесціцца на прылягаючай да будынка музея пляцоўцы ў Парку Перамогі і стане цэнтрам экспазіцыі пад адкрытым небам "Партызанскі лагер", дзе для ахвотных будуць арганізаваныя інтэрактыўныя экскурсіі "Самалёты ляцяць да партызанаў". Тэхнічная інфраструктура забяспечыць надзейнасць абароны музейных прадметаў. Будуць адпаведным чынам абсталяваны фондасховішча і рэстаўрацыйныя майстэрні. Навукова вывераная экспазіцыя разгорнецца ў прывабным для наведвальнікаў музейным асяроддзі: сёння рынак дыктуе распрацоўку новых форм работы. Сусветная практыка сведчыць, што развіццё музеяў ідзе па шляху ператварэння іх у комплексныя культурна-гістарычныя цэнтры і цэнтры вольнага часу. Гэта істотна змяняе падыход да арганізацыі музейнай прасторы. Пастараемся забяспечыць усім камфортнае знаходжанне ў музеі, у тым ліку і людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Сярод аб'ектаў інфраструктуры: буфет (рэстаран), інтэрнэт-кафэ, сувенірны магазін, кінавідэацэнтр з функцыямі прэс-цэнтра, лекцыйная, выставачныя (прэзентацыйныя) залы са зменным абсталяваннем, аўтастаянкі, у тым ліку для аўтобусаў. — Сапраўды сусветны ўзровень! — Частка залаў будзе абсталявана аўдыясістэмамі ў выглядзе тэлефонных трубак ці навушнікаў для індывідуальнага праслухоўвання музыкі і песень даваенных і ваенных гадоў, а таксама аўдыязапісаў з успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамленнямі ТАСС, сводкаў Саўінфармбюро (голас дыктара Юрыя Левітана). Цікавым будзе і агульнае гукавое афармленне. У залежнасці ад залы гук можа быць нечаканым і гучным (артылерыйская кананада, паветраны налёт, гаўканне сабак) альбо ціхім і лірычным (гукі лесу, патрэскванне вогнішча, песні і г.д.). — У многіх музеях свету для турыстаў прадугледжаны аўдыягід... — Наша экспазіцыя таксама будзе абсталявана сістэмай "аўдыягід" на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах для самастойнага знаёмства з экспазіцыяй. Для замежных наведвальнікаў будуць устаноўлены ўказальнікі-піктаграмы з тэкстам на англійскай мове. Цэнтр грамадскага дыялогу — Музей павінен стаць цэнтрам грамадскага дыялогу па пытаннях гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, — перакананы Сяргей Азаронак. — З дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны прайшло 66 гадоў, у дарослае жыццё ўступае ўжо трэцяе пакаленне, якое не зведала вайны, і вельмі важна ўлічваць агульнае светаадчуванне гэтых маладых людзей. Сённяшняй моладзі даступная ўся інфармацыя, якой перапоўнены інтэрнэт. З аднаго боку, гэта дае магчымасць з розных бакоў паглядзець на пэўную праблему, а з другога — маладому чалавеку няпроста разабрацца ў разнастайнасці поглядаў і думак. Узаемаразуменне, якое ўстанавілася паміж былымі праціўнікамі, садзейнічае захаванню стабільнасці ў свеце. Аднак у апошнія гады, асабліва з адыходам з жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, узмацнілася проціборства ў ацэнках падзей вайны. На адных вагах — гістарычная праўда, на другіх — фальсіфікацыі... — Не, мы ўсё-такі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мы — гэта Беларусь. Мы — гэта частка Савецкага Саюза, якая больш за ўсё пацярпела, і частка таго Савецкага Саюза, які перамог. А калі Другая сусветная — значыць, і Афрыку трэба паказваць, і сітуацыю ў еўрапейскіх краінах, якія закранула вайна... У новым будынку музея будуць створаны ўсе ўмовы, каб Праўда Гісторыі была неаспрэчна засведчана фактамі, якія самі па сабе з'яўляюцца аксіёматычнымі аргументамі.
з улікам сусветных стандартаў
- Мы будзем гаварыць аб усім у кантэксце Другой сусветнай: пра ленд-ліз; стануць больш шырокімі, разгорнуцца рамкі аперацыі "Баграціён", у гэты час адкрываўся другі фронт, былі скаардынаваны і зладжаны дзеянні саюзнікаў (не толькі ваенных, але і палітыкаў). Глыбей адлюструем і пралог вайны, і вытокі нацызму (таксама трагедыя германскага народа)... Сённяшнія рэаліі, калі ідзе глабалізацыя, інтэграцыя, калі ў Беларусь прыязджае шмат замежных турыстаў, — нам важна аб'ектыўна паказаць усё гэта.
...А наконт другой часткі вашага пытання — мы не пойдзем у гісторыю войнаў, іх класіфікацыю: гэта не музей войнаў. Дый увогуле, ці патрэбны ў Беларусі музеі войнаў? Мы — не мілітарыстычная дзяржава... Прынамсі, з гістарычнага пункту гледжання, адсутнічаюць дакладна вывераныя падыходы і ацэнкі ваенных падзей на Беларусі. Не варта забываць, што за сваю складаную гісторыю наша тэрыторыя ўваходзіла і ў склад Вялікага Княства Літоўскага, і Рэчы Паспалітай, і Расійскай імперыі (я ўжо не кажу пра войны нашых продкаў у складзе Полацкага і Тураўскага княстваў і г.д.) — ваенныя падзеі канкрэтнай гістарычнай эпохі досыць неадназначныя. Тым больш што яны з'яўляюцца прадметам пільнай увагі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, абласных і раённых краязнаўчых музеяў, Гомельскага абласнога музея ваеннай славы, Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Міністэрства абароны...
Ні ў якім разе нельга "размываць" тэму гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ставіць яе ў адзін шэраг з іншымі падзеямі ваеннай гісторыі. Для нашага народа гэта была асаблівая, трагічная па маштабах вайна, у якой загінуў кожны трэці жыхар і ў якой супраць акупанта ўзняўся, па сутнасці, увесь народ. Ні ў адной краіне свету такога не было.
Перакананы: наш музей — самы мірны музей у свеце. Ён паказвае, сведчыць, што вайны не павінна быць — нідзе і ніколі. Вось чаму такімі важнымі застаюцца ўрокі Вялікай Айчыннай.
Галоўнае — захаваць сведчанне народнага подзвігу
У новай экспазіцыі галоўным і вызначальным застанецца адлюстраванне подзвігу беларускага народа ў гады вайны, салідарнасці і ўзаемадапамогі народаў Савецкага Саюза і краін антыгітлераўскай кааліцыі ў барацьбе з ворагам, паказ вырашальнай ролі СССР у перамозе над фашызмам.
— Цяпер, у ХХІ ст., прычыны, вынікі, наступствы небывалай па маштабах у гісторыі чалавечай цывілізацыі вайны, набыты гістарычны, палітычны, ваенны вопыт маюць патрэбу ў грунтоўным, у тым ліку і музейным, асэнсаванні, абмеркаванні, у пазбаўленні ад фальсіфікацый, міфаў і падманаў, — адзначае Сяргей Іванавіч. — Неабходна пазбегнуць таксама і лакіроўкі падзей. Будзе шырока прадстаўлена жыццё грамадзянскага насельніцтва ва ўмовах вайны — гэтым узмоцніцца разуменне вайны, што прыносіць гора і беды народам, як жорсткай і непатрэбнай. Ваенныя катаклізмы — гэта і чалавечыя перажыванні, таму імкнёмся, каб наведвальнікі музея задумаліся аб сваіх каранях, аб лёсе продкаў у кантэксце гістарычнага лёсу Радзімы, аб тым укладзе, які ўносіць кожны чалавек у гісторыю цывілізацыі, фарміруючы яе аблічча і развіццё.
— За час існавання паступова змянялася і ўдасканальвалася экспазіцыйная палітыка музея?
— Яна адпавядала патрабаванням канкрэтнага часу. Адразу пасля вайны, калі ў беларускага народа, які прайшоў праз жорны трохгадовай акупацыі, былі яшчэ свежымі раны ад перажытага, ад неймаверных людскіх страт, — у аснову экспазіцыі была пакладзена перш за ўсё ідэя паказу трагедыі, жахаў, гора акупацыі і подзвігу герояў вайны. Дакументы і экспанаты з асаблівым дакументалізмам адлюстроўвалі акупацыйны рэжым і барацьбу народных мсціўцаў, партызан і падпольшчыкаў, з ворагам.
У перыяд "халоднай вайны" (1960-1980-я гады) праз усю экспазіцыю праходзіла злучальная нітка паміж перыядам вайны і барацьбой за мір. Была істотна пашырана франтавая тэматыка, упор рабіўся на праслаўленне подзвігу савецкага народа, які прынёс мір планеце. У экспазіцыі значнае месца займалі асабістыя рэчы палкаводцаў і военачальнікаў (радзей — малодшых камандзіраў і радавых), нярэдка з аднолькавым наборам экспанатаў: узнагароды, кіцель, шашка, планшэт... Тагачасная ідэалагічная ўстаноўка скіроўвала на адлюстраванне кіруючай ролі партыйных і камсамольскіх арганізацый, тады як недастатковая ўвага ўдзялялася беспартыйным удзельнікам вайны, іх уклад у Перамогу быў адлюстраваны ў экспазіцыі фрагментарна. А роля ваеннаслужачых, якія апынуліся ў 1941 годзе ў акружэнні і сталі арганізатарамі і кіраўнікамі партызанскага руху, практычна замоўчвалася, як і роля мясцовага насельніцтва. Гэтая дыспрапорцыя была часткова выпраўлена пры абнаўленні экспазіцыі ў 1980-я гады і пры рэканструкцыі экспазіцыйных залаў у 1996-2005.
У перыяд "перабудовы" грамадства стала больш адкрытым, набыткам галоснасці сталі раней невядомыя дакументы, што знайшло адлюстраванне і ў музейнай экспазіцыі. Была ўведзена інфармацыя аб праціўніку, былі змешчаны фотадакументальныя матэрыялы, перададзеныя германскім бокам, і матэрыялы па антыгітлераўскай кааліцыі, аб Арміі Краёвай.
Разам з тым, у гэты час у некаторых СМІ велізарным патокам пайшла і прамая фальсіфікацыя як ходу вайны, так і яе вынікаў у цэлым. Нечакана крэн пазітыву пайшоў у бок нашага праціўніка перыяду вайны. Амаль цалкам знікла інфармацыя аб савецкіх военачальніках і героях вайны, затое змяшчалася вялікая колькасць інфармацыі аб лепшых лётчыках люфтвафэ, камандзірах трэцяга рэйха і г.д. У гэтых складаных умовах музей захаваў гістарычную пераемнасць і патрыятычную скіраванасць — як, дарэчы, і найстарэйшая беларуская газета "Звязда", у вайну — газета-падпольшчыца і партызанка.
"Звязда"
ў музейнай экспазіцыі
— У экспазіцыйных планах значыцца: рэканструкцыя партызанскай друкарні і канспіратыўнай кватэры...
— "Звязда", наша родная беларускамоўная газета, пакінула значны след у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Невыпадкова помнік першаму рэдактару падпольнай "Звязды" Уладзіміру Амельянюку і іншым звяздоўцам-падпольшчыкам стаіць на галоўнай плошчы Мінска, плошчы Незалежнасці.
Некалькі гадоў таму, да 90-годдзя газеты, мы сумесна праводзілі акцыю "Радок "Звязды" ў гісторыі краіны". Тады ж зрабілі інтэрактыўную зону, партызанскую зямлянку-друкарню, дзе кожны можа падысці і "пракатаць" партызанскую лістоўку, узяць водціск... Менавіта вось так, амаль што ўжывую, мы хочам зрабіць і канспіратыўную кватэру. Каб наведвальнік адразу, што называецца, патрапіў у "асяроддзе пражывання", апынуўся ў тагачаснай атмасферы, абстаноўцы. Ён нібыта ў той сістэме, у падпольнай канспіратыўнай кватэры: інтэр'ер будзе створаны пры дапамозе аўтэнтычных музейных прадметаў.
— І сапраўды, найгалоўнае ў музеі — жывы экспанат, астатняе можна паглядзець і ў інтэрнэце...
— Безумоўна! У нас былі калегі з многіх музеяў ваенна-гістарычнай тэматыкі і ўвогуле нацыянальных музеяў з іншых краін — усе ў адзін голас гавораць: найбагацейшы прадметны рад. І замяняць яго "чыстай" тэхналогіяй проста бессэнсоўна і безразважна.
— Сяргей Іванавіч, мабыць, з'явіцца магчымасць больш расказаць і пра патрыётаў, якія рыхтавалі падпольную "Звязду"...
— Пастараемся зрабіць так, каб увага наведвальнікаў больш завастралася на гэтых людзях. Таму што, калі зараз ідзеш па зале, прысвечанай падпольнаму руху, назіраецца пэўная аднастайнасць: адзін рад планшэтаў. Так, гістарычна — усё дакладна, класічна — усё правільна, і ўсё ж... А новы падыход дапаможа бліжэй пазнаёміцца з лёсам людзей, якія змагаліся і ахвяравалі жыццямі.
"Жывая экспазіцыя" —
з улікам сусветных стандартаў
— Музей зрабіў заяўку на ўзроўні сусветных стандартаў?
— І гэта не перабольшанне. Новая экспазіцыя нашага музейнага храма складзецца з тэматычных блокаў, пры гэтым захаваецца храналагічная паслядоўнасць: перадваенны (міжваенны) перыяд, ваенныя падзеі 1939-1945 гг., акупацыйны рэжым, партызанскі рух і падпольная барацьба, аднаўленчы перыяд. Прычым у кожным з экспазіцыйных блокаў будзе функцыянаваць свой цэнтр з рэканструкцыяй гістарычнага сюжэта і асяроддзя.
Дамінантамі новай экспазіцыі стануць унікальныя калекцыі музея: зброі, баявых сцягоў, друкаваных і рукапісных партызанскіх выданняў, плакатаў, прадметаў абмундзіравання. Экспазіцыю мяркуецца пабудаваць пераважна на сапраўдных, аўтэнтычных прадметах, але для захаванасці ўнікальных, далікатных, чуйных да разбурэння прадметаў (фотаздымкі, дакументы, плакаты, газеты, лістоўкі і г.д.) будуць заказаны муляжы, макеты і копіі.
Экспазіцыя стане не проста зборам гістарычных рэліквій, але і рабочай пляцоўкай для ажыўлення гістарычных падзей з выкарыстаннем усіх сучасных тэхналагічных дасягненняў сусветнай музейнай практыкі — менавіта для стварэння "жывой экспазіцыі".
Інтэрактыўныя аб'ёмна-прасторавыя кампазіцыі і дыяграмы "Лагер смерці Трасцянец", "Мінскі кацёл", іншыя прадстаўляюць рэканструкцыю гістарычных падзей — дзеля стварэння ўмоў максімальнага пранікнення наведвальніка ў гістарычнае асяроддзе. Так, у штабной зямлянцы, надзеўшы навушнікі партызанскай радыёстанцыі, наведвальнік пачуе сігналы азбукі Морзэ, зможа паспрабаваць запісаць або расшыфраваць якое-небудзь паведамленне.
Экспазіцыя будзе абсталявана разнастайнымі аўдыя- і відэасродкамі для дэманстрацыі галасоў, шумаў, музыкі, відэаматэрыялаў, выяў дакументаў і даведачных матэрыялаў. Сучасныя тэхнічныя сродкі даюць магчымасць рэканструяваць невялікія сюжэты ці канкрэтныя прадметы ў электронным выглядзе. Напрыклад, на маніторах, убудаваных у экспазіцыйнае абсталяванне, наведвальнікі ўбачаць працэс пабудовы партызанскай зямлянкі і яе ўнутранае ўладкаванне ва ўсіх праекцыях.
Будуць створаны электронныя каталогі і даведнікі для прадстаўлення ў інфакіёсках.
На кожным экспазіцыйным узроўні створым магчымасць для інтэрактыўнага адпачынку. Наведвальнікі змогуць атрымаць дадатковую інфармацыю аб гістарычных падзеях праз інфакіёск ці плазменны экран, побач будуць размешчаны дысплеі, дзе можна будзе запісаць уласныя ўспаміны аб гістарычных падзеях ці выказаць свае адносіны да іх.
Перад музеем запрацуе пляцоўка з баявой тэхнікай і цяжкім узбраеннем Чырвонай Арміі перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Самалёт Лі-2, размах крылаў якога складае 28 м, таксама размесціцца на прылягаючай да будынка музея пляцоўцы ў Парку Перамогі і стане цэнтрам экспазіцыі пад адкрытым небам "Партызанскі лагер", дзе для ахвотных будуць арганізаваныя інтэрактыўныя экскурсіі "Самалёты ляцяць да партызанаў".
Тэхнічная інфраструктура забяспечыць надзейнасць абароны музейных прадметаў. Будуць адпаведным чынам абсталяваны фондасховішча і рэстаўрацыйныя майстэрні.
Навукова вывераная экспазіцыя разгорнецца ў прывабным для наведвальнікаў музейным асяроддзі: сёння рынак дыктуе распрацоўку новых форм работы. Сусветная практыка сведчыць, што развіццё музеяў ідзе па шляху ператварэння іх у комплексныя культурна-гістарычныя цэнтры і цэнтры вольнага часу. Гэта істотна змяняе падыход да арганізацыі музейнай прасторы.
Пастараемся забяспечыць усім камфортнае знаходжанне ў музеі, у тым ліку і людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Сярод аб'ектаў інфраструктуры: буфет (рэстаран), інтэрнэт-кафэ, сувенірны магазін, кінавідэацэнтр з функцыямі прэс-цэнтра, лекцыйная, выставачныя (прэзентацыйныя) залы са зменным абсталяваннем, аўтастаянкі, у тым ліку для аўтобусаў.
— Сапраўды сусветны ўзровень!
— Частка залаў будзе абсталявана аўдыясістэмамі ў выглядзе тэлефонных трубак ці навушнікаў для індывідуальнага праслухоўвання музыкі і песень даваенных і ваенных гадоў, а таксама аўдыязапісаў з успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамленнямі ТАСС, сводкаў Саўінфармбюро (голас дыктара Юрыя Левітана).
Цікавым будзе і агульнае гукавое афармленне. У залежнасці ад залы гук можа быць нечаканым і гучным (артылерыйская кананада, паветраны налёт, гаўканне сабак) альбо ціхім і лірычным (гукі лесу, патрэскванне вогнішча, песні і г.д.).
— У многіх музеях свету для турыстаў прадугледжаны аўдыягід...
— Наша экспазіцыя таксама будзе абсталявана сістэмай "аўдыягід" на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах для самастойнага знаёмства з экспазіцыяй. Для замежных наведвальнікаў будуць устаноўлены ўказальнікі-піктаграмы з тэкстам на англійскай мове.
Гутарыла Таццяна Падаляк ("ЗВЯЗДА")