https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пасля заканчэння прэс-канферэнцыі, нібы ў пацвярджэнне слоў губернатара аб дынамічным развіцці Гродзеншчыны, журналістам было прапанавана на свае вочы ўпэўніцца ў перспектывах развіцця сяла на прыкладзе Гродзенскага раёна</p>

Як паведамляе "Дзяннiца":

Пасля заканчэння прэс-канферэнцыі, нібы ў пацвярджэнне слоў губернатара аб дынамічным развіцці Гродзеншчыны, журналістам было прапанавана на свае вочы ўпэўніцца ў перспектывах развіцця сяла на прыкладзе Гродзенскага раёна.

Вялікае ўражанне пакінула інфраструктура санаторыя “Азёрны”, куды паправіць здароўе прыязджаюць адпачываючыя не толькі з усёй Беларусі, але і з шэрагу замежных краін, а калі дакладней, то тут пабывалі госці з 48 дзяржаў. І водгукі – самыя ўхвальныя, самыя ўдзячныя.

– Мы даўно і актыўна зарабляем валюту, – гаворыць дырэктар ААТ “Санаторый “Азёрны” А.М.Купрашэвіч, – аднак пры гэтым і пра сваіх суайчыннікаў не забываем. Замежныя адпачываючыя складаюць прыкладна 30%, астатнія – грамадзяне Беларусі.

Як мы даведаліся, пражыванне ў гэтай здраўніцы каштуе ад 120 да 250 тысяч за суткі.

Дый сам аграгарадок Азёры з аднайменным СВК выклікае захапленне. Старшыня мясцовай гаспадаркі А.М.Шышко не без гонару паказаў прадстаўнікам СМІ фруктовы сад, рэнтабельнасць якога складае 60%. Акрамя традыцыйных для СВК відаў дзейнасці, тут, карыстаючыся “азёрным ландшафтам”, разводзяць рыбу, утрымліваюць паляўнічую гаспадарку з адпаведнай інфраструктурай для паляўнічага турызму.

1

Цікавы факт: паляванне на … зубра абыходзіцца замежнаму аматару трафеяў у 12 тысяч еўра.

Дарэчы, яшчэ напрыканцы 90-х азярчане закупілі ў Белавежскай пушчы 18 зуброў. Дзякуючы добраму догляду, сёння на тэрыторыі азёрскага краю іх ужо 165, так што ў падчас сезона шэсць зуброў у год дазволена дабыць паляўнічым.

Багата цікавага журналісты ўбачылі і ў прыгожым курортным аграгарадку Парэчча. Санаторый з аднайменнай назвай таксама заваяваў славу эфектыўнай здраўніцы з цудадзейнай мінеральнай вадой, якая, між іншым, узнагароджана 4 залатымі медалямі, у тым ліку і на Парыжскай выставе.

3

Да ўсяго ў санаторыі “Парэчча” працуюць цэнтр прыгажосці і цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны, дактары якога прайшлі спецыялізацыю ў акадэміі ў Кітаі.

4

А сёлета заўсёднікаў санаторыя “Парэчча” чакаў сюрпрыз: у эксплуатацыю здадзены водны комплекс з басейнам, джакузі, ваннай з тракцыйнай выцяжкай, саўнай і японскай лазняй “Афуро”. Апошняя ўяўляе сабой вялізную кадушку з уманціраванай топкай. Комплекс стаіць на адкрытым паветры, у прыгожым лясным куточку. Нават зімой жадаючыя загартавацца прымаюць экстрэмальныя працэдуры “Афуро”. Кажуць, уражанні – незабыўныя…

Размах развіцця бізнэсу ў сельскай мясцовасці можна было ўвачавідкі ўбачыць ва ўтульным новенькім рэстаране “Правінцыя”, які некалькі тыдняў таму адкрыла ў Парэччы мясцовая бізнэс-лэдзі Ганна Шандарук.

Таццяна СТУПАКЕВІЧ
Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8