Внутренний туризм

Эксперты абмеркавалі пытанні культурнай спадчыны і турызму

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

У аўторак, 18 красавіка, у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбыўся круглы стол, прысвечаны Міжнароднаму Дню помнікаў і гістарычных мясцін.

Міжнародны Дзень помнікаў і гістарычных мясцін быў заснаваны 18 красавіка 1982 г. Міжнародным камітэтам па ахове помнікаў і гістарычных мясцін. Кожны год ІКАМОС вызначае тэму, якой будзе прысвечаны бягучы год. «Культурная спадчына і ўстойлівы турызм» – тэма 2017 г., абраная ў рамках Міжнароднага года ўстойлівага турызму ў інтарэсах развіцця, абвешчанага Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), з мэтай нагадаць пра патэнцыял, якім валодае турызм, для рэалізацыі Павесткі дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 г.

У апошнія дзесяцігоддзі турызм стаў адным з вядучых глабальных сацыяльна-эканамічных сектараў нашага часу. Культура знаходзіць сваё адлюстраванне ў спадчыне і традыцыях, у сучасным мастацтве, мовах, музыцы, рамёствах, музеях і літаратуры, уяўляе велізарную каштоўнасць для насельніцтва. Культура фарміруе асобу, спрыяе павазе і цярпімасці паміж людзьмі, з’яўляецца адным са складнікаў турыстычнай дзейнасці, ствараючы характэрныя адрозненні паміж тэрыторыямі. На сучасны момант многія краіны лічаць культуру прыярытэтным кірункам у развіцці ўстойлівага турызму.

Круглы стол быў арганізаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытутам культуры Беларусі ў супрацоўніцтве з Беларускім камітэтам ІКАМОС пры партнёрскай падтрымцы Мінгарвыканкама і Музеем гісторыі горада Мінска.

На адкрыцці з прывітальнымі словамі выступілі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь А.А. Яцко і прадстаўнік Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь М.В. Масташова.

Удзельнікамі круглага стала былі абмеркаваны актуальныя пытанні, прысвечаныя культурнай спадчыне і ўстойліваму турызму, наступствам уплыву турыстычнай дзейнасці на захаванне матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны Беларусі і ўмовам выкарыстання гісторыка-культурных каштоўнасцей у сферы турызму. З дакладамі выступілі: прадстаўнік Беларускага камітэта ІКАМОС Ц.В. Акудовіч; дырэктар турыстычнай кампаніі «Віаполь», дацэнт, кандыдат геаграфічных навук Г.Р. Патаева; начальнік аддзела якасці і вучэбна-аналітычнай работы Нацыянальнага агенцтва па турызму Рэспублікі Беларусь, дацэнт, кандыдат культуралогіі І.М. Варановіч; навуковы супрацоўнік музея «Замкавы комплекс «Мір» В.В. Навіцкая; спецыяліст па турызму Беларускага грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы» А.У. Ветрава; кіраўнік праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі» Янэз Сірша.

Па выніках мерапрыемства спецыялісты прыйшлі да высноў, что неабходна падтрымаць актыўнае абмеркаванне прапаноў па развіццю турызму ў дачыненні да культурнай спадчыны, умацоўваць міжведамаснае супрацоўніцтва на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях дзеля аховы культурных каштоўнасцей і іх рэвіталізацыі ў інтарэсах супольнасцей і ўстойлівага развіцця гістарычных мясцін, а таксама актыўна далучаць мясцовыя супольнасці ў працэс развіцця турызму ў кантэксце захавання ўсіх форм нематэрыяльнай культурнай спадчыны і экалагічнай раўнавагі, спрыяць стварэнню ў выніку ажыццяўлення турыстычнай дзейнасці новых рабочых месцаў.