https://www.traditionrolex.com/8
У апошні час было многа размоў пра імідж Беларусі, пра турыстычныя перспектывы нашай краіны. Кіраўніцтва дзяржавы актыўна рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі, які адбудзецца ў Мінску, будуюцца новыя спартыўныя аб’екты і гатэлі. І ў гэты ж час пра Беларусь ў розных сродках інфармацыі размяшчаюцца розныя меркаванні, думкі і факты. Думаю, матэрыял Галіны Навумчык, змешчаны на Фэйсбуку, і наша невялікая дыскусія будзе цікавая наведвальнікам нашага сайту. Размяшчаю гэтыя матэрыялы з дазволу Галіны і спадзяюся на актыўнае абмеркаванне ўзнятай праблемы

У апошні час было многа размоў пра імідж Беларусі, пра турыстычныя перспектывы нашай краіны. Кіраўніцтва дзяржавы актыўна рыхтуецца да Чэмпіяната свету па хакеі, які адбудзецца ў Мінску, будуюцца новыя спартыўныя аб’екты і гатэлі. І ў гэты ж час пра Беларусь ў розных сродках інфармацыі размяшчаюцца розныя меркаванні, думкі і факты. Думаю, матэрыял Галіны Навумчык, змешчаны на Фэйсбуку, і невялікая дыскусія напрыканцы будзе цікавая наведвальнікам нашага сайту. Змяшчаю гэтыя матэрыялы з дазволу Галіны і спадзяюся на актыўнае абмеркаванне ўзнятай праблемы.

Магчыма, ЦРУ і згусьціла фарбы, але фарбы – натуральныя. І, канешне, бясспрэчнай застаецца формула: у аўтарытарных краінах турызм ніколі ня вырасьце да бюджэтаўтворнай галіны.

Рэальнасьць са згушчэньнем фарбаў

ЦРУ пра Беларусь: Па назве рэспубліка - рэальна дыктатура

Зачапіла мяне адна дыскусія ў фэйсбуку са знаёмым са студэнцкіх гадоў, зараз знакамітым беларускім фатографам. Ягоныя альбомы пра Беларусь я маю, паказваю знаёмым і гарануся ў якой прыгожай краіне я нарадзілася. А напісаў мне калега, што не ўсё так кепска ў Беларусі, як мы сабе ўяўляем, што разьвіваецца вельмі актыўна турызм, краіна прыгажэе з кожным днем. Я сама, хоць і жыву у Чэхіі, бываю дома і бачу, як усё «мяняецца». Пытаньне: які разьвіваецца турызм і як? Ёсьць турызм мясцовы, ёсьць турызм з Расеі. Што наконт турызму звычайнага- зьнешнега? Ці едуць у Беларусь турысты зь Еўропы, Азіі, Амерыкі.? З багатых краінаў- заможныя людзі, якія б маглі значна ўзбагаціць эканоміку нашай прыгожай Еўрапейскай краіны?
Даходы Чэхіі, напрыклад ад загранічнага турызму апошнімі гадамі перавышаюць 10-14 мільярдаў долараў штогод, лічбы параўнальныя з бюджэтам Беларусі. Але Беларусі няма сярод распрацаваных турыстычных маршрутаў зь Эўропы. Акрамя Прыбалтыкі з былых савецкіх рэспублік турбізнес працуе на: Расею, Грузію, Казахстан і Украiну.

Калега мой кажа, што ня трэба зьвяртаць увагу на палітыку, яна тут зусім не прычым. А мы , тыя, хто жыве за межой, вельмі моцна згушчаем фарбы. Праверым усё эксьперыментальна.

З еўрапейскага падручніка па турызму:

«Палітычная стабільнасьць і мір у краіне- аснова для разьвіцьця турызму. Без гэтага немагчыма разьвіваць турыстычныя праграмы ўвогуле. Палітычная нестабільнасьць, аўтарытарныя рэжымы і дыктатуры найгоршым чынам уплываюць на жаданьне турыстаў наведаць такія тэрыторыі. Праяўляецца гэта імгненна. Турысты перастаюць езьдзіць у краіну, інвестары- яе пакідаюць».

Можна да гэтага дадаць, што адбываецца ўсё – негледзячы на клімат, прыродныя прыгажосьці, гасьцепрыімнасьць мясцовага насельніцтва, колькасьць гістарычных помнікаў, моры і азёры. Як аналогіі ў турыстычных рэгіёнах можна прывесьці Бірму, Шры-Ланку, Паўночную Карэю.

Але эксперыментуем. Уявім сябе заходнім чалавекам. На мапе ёсьць краіна Беларусь, якую абмінулі рэкамендацыі турыстычных агенстваў. Можна знайсьці ў інтэрнэце цудоўныя фотаздымкі: храмы, замкі, азёры, зубры і некранута-чыстую прыроду, акрамя Чарнобыльскай зоны, чыстыя гарады, пафарбаваныя дамы. Плюс цэнтар Еўропы. Знаходзім, што для ўезда ў краіну трэба браць візу.

І далей нас цікавяць падрабязнасьці. Набіраем у Google лацініцай Belarus. І бачым адразу 2 сайты, якія выклікаюць давер. ЦРУ пра Беларусь і Дзяржаўны Дэпартамент ЗША – рэкамендацыі амэрыканскім грамадзянам, якія зьбіраюца наведаць Беларусь. 100 працэнтова гэта прачытае любы патэнцыйны турыст. Дык што пішуць пра Беларусь. Далей вытрымкі з гэтых сайтаў у перакладзе.

https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/bo.html

http://travel.state.gov/travel/cis_pa_tw/cis/cis_1033.html#special_circumstance

Імідж, альбо што пра нас думаюць.
ЦРУ: «Беларусь. Рэспубліка Беларусь. Па назве рэспубліка – рэальна дыктатура».

«Кіраўнік краіны – прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка (з 20 ліпеня 1994 года). Заўвага – Злучаныя Штаты Амэрыкі не прызнаюць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 года на падставе якіх Цэнтральная выбарчая камісія абвесьціла ЛУКАШЭНКУ прэзідэнтам».

«Вярхоўны суд. Судзьдзі прызначаюцца прэзідэнтам.

Канстытуцыйны суд. Палова судзьдзяў прызначаецца прэзідэнтам другая палова прызначаецца Палатай Прадстаўнікой парламента».

Рэкамендацыі Дзяржаўнага Дэпартаменту ЗША:
«Беларусь з 1994 году знаходзіцца пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Кіраўніцтва Лукашэнкі завяло ў тупік эканамічныя і палітыяныя рэформы ў краіне, увесь час пагаршаецца сытуацыя з правамі чалавека. Дзьве мовы лічацца афіцыйнымі ў краіне: і беларуская і руская, але больш шырока выкарыстоўваецца руская мова, асабліва у гарадах. Турыстычныя установы не разьвітыя на высокім узроўні, але харчаваньне і разьмяшчэньне ў гасьцініцах у сталіцы і ў некаторых рэгіянальных цэнтрах някепскае».

Уласная бясьпека і пагрозы для яе. Пры тым што па-ангельску ў краіне амаль не гавораць.
«У Беларусі часам адбываюцца як дазволеныя афіцыйна, так і спантанныя вулічныя акцыі Найбольш часта вулічныя мерапрыемствы праходзяць ў Мінску альбо вялікіх гарадах. У некаторых выпадках улады ужываюць сілу для разгона пратэстаў. Выпадковыя назіральнікі, у тым ліку і замежнікі, пры гэтым могуць быць арыштаваныя, зьбітыя і зьняволеныя. Нават мірныя дэманстрацыі могуць часам быць справакаваныя на канфрантацыю і перарасьці ў гвалт. З гэтай прычыны, вам, як амэрыканскаму грамадзяніну, рэкамендуем не знаходзіцца побач зь любымі дэманстрацыямі і акцыямі пратэсту».

«Супрацоўнікі Службы бясьпекі тут могуць сачыць за вамі., як за заженікам усюды. Пад іх наглядам (чытай праслушкай. Г.Н.) будуць: пакой у гасьцініцы, тэлефоны. У вашым гасьцінічным нумары можа быць праведзены тайны ператрус, у вашую адсутнасьць будуць прагледжаны ўсе персанальныя рэчы, пакінутыя у нумары».

«Асаблівую ўвагу варта зьвяртаць на асьцярожнасьць пад час наведваньня начных клубаў. Кантралюйце ўважліва абстаноўку вакол сябе. Падсыпаньне наркатычных сродкаў у напоі- тут распаўсюджаная зьява.
У ваш пакой у гасьцініцы могуць заходзіць прастытуткі і прапаноўваць свае паслугі. Дзейнічаюць тут і групоўкі арганізаванай злачыннасьці. Большасьць казіно і начных клубаў у Мінску кантралююцца крымінальнымі структурамі. Але злачынных нападаў на вуліцах, асабліва на замежнікаў, амаль няма».

Ахова парадку і дарогі. Запрэжаны конь побач з Мэрседэсам.

«Беларускія паліцэйскія арганізацыі маюць звычайна вельмі добра трэніраваных і адукаваных супрацоўнікаў. Але сістэма аховы парадку нерэфармаваная з часоў Савецкага Саюзу , вельмі палітызаваная і знаходзіцца пад моцным ціскам палітычных і ўрадавых структураў. З-за таго, што супрацоўнікі паліцыі маюць малыя заробкі- яны часта вымагаюць хабар. Асабліва дарожная паліцыя».

«Дарогі у Беларусі цалкам знаходзяцца ў даволі добрым стане. Але, звычайная зьява , калі побач з сучасным аўтамабілем тут вы можаце сустрэць воз, запрэжаны канем, альбо пешахода. Пьяныя зарулем, негледзячы на закон «нулявой талеранцыі», сустракаюцца на дарогах вельмі часта. Сьнег і лед на дарогах зімою- таксама уяўляюць небясьпеку».

Фінансая бясьпека.

«У Беларусі вы можаце карыстацца крэдытнымі карткамі і здымаць грошы ў банкаматах , асабліва ў Мінску. Але гэта не азначае, што гэта рабіць бясьпечна. Былі выпадкі, калі інфармацыя аб крэдытных картках амэрыканцаў счытвалася, а з рахункаў былі скрадзеныя грошы. Прычым скраданьне інфармацыі аб плястыкавых картках адбывалася і ў афіцыйных крамах, і ў банках. Да капіраваньня нумароў картак варта дадаць і распаўсюджаны іх фізычны крадзеж . Каб гэтага запазьбегнуць амбасада ЗША ў Мінску рэкамендуе вам трымаць свае рэчы на відавоку, і насіць з сабою толькі самае неабходнае».

«Як замежнік, вы абавязаны насіць з сабою заўсёды пашпарт. Інакш, калі вас спыніць міліцыя для праверкі дакументаў, і вы не зможаце іх паказаць, вас могуць арыштаваць у утрымліваць у пастарунку на час да выясьненьня асобы».

Медычныя ўстановы і здароўе.

«Аказаньне медычнай дапамогі у Беларусі не ёсьць ані сучасным, ані легка-даступным, асабліва для тых, хто не размаўляе на рускай мове. У Беларусі няма бальніц, якія маюць «заходні» узровень медычнага абслугоўваньня. Негледзячы на тое, што апошнім часам тут сталі працаваць так званыя «прасунутыя» прыватныя клінікі, у іх не хапае дыягнастычнага абсталяваньня і нават некаторых элементарных медычных прыстасаваньняў і прэпаратаў. Асаблівую небясьпеку тут могуць уяўляць траўмы. Зь імі мясцовыя дактары не могуць справіцца на ўзроўні амэрыканскіх стандартаў.

Машыны хуткай дапамогі вельмі кепска абсталяваныя. Звычайная зьява – чакаць хуткую дапамогу 30 хвілін і больш. Самы хуткі і эфектыўны шлях атрымаць якасную медычную дамамогу – тэрміновая эвакуацыя верталетам у Заходнюю Эўропу. Дзеля сваёй жа бясьпекі спраўдзідзе перад паездкай, ці гарантую вашая страхавая кампанія такую паслугу. У Беларусі няма службы паветранай медычнай эвакуацыі».

Высновы і згушчэньне фарбаў.

Прачытаўшы нават тое, што я тут цытую, любы патэнцыйны турыст уявіць сабе паездку так.

Беларусь – краіна з дыктатурай. Усе падпарадкавана кіруючаму рэжыму а не законам. Там дзе дыктатура- няма разьвіцьця, няма цывілізацыі, стабільнасьці і камфорту.

Закрытая краіна- дзе амаль ніхто не гаворыць па-ангельску. Дзе запрэжаныя коні езьдзяць побач з дарагімі машынамі, за рулём якіх часта могуць сядзець пьяныя кіроўцы. Возьмеш машыну напракат- каб паглядзець Мірскі замак і Полацак- дык калі цэлы вернешся назад у сталіцу, то па дарозе “даішнікі”, у якіх малыя заробкі, абавязкова возьмуць хабар. Пайдзеш у начны клуб, там падсыплюць клафеліну, ці яшчэ чаго горшага. Прачнешся ў сваім нумары ад таго, што ў дзьверы ломіцца прастытутка. Пры гэтым цябе ўвесь час яшчэ праслухваюць, магчыма праглядаюць альбо сочаць агенты, як за магчымым замежным шпіёнам. Нумары крэдытных картак скралі, і карткі ўжо заблакаваныя. Выйшаў па Мінску пагуляць, бачыш – некалькі дзясяткаў чалавек стаяць разам на вуліцы, падыйшоў бліжэй паглядзець. Накінуліся людзі ў цывільным зьбілі, ачнуўся ў пастарунку. Разьбілі нос, зламалі сківіцу. З дапамогай консульскіх супрацоўнікаў трэба вызваляцца і выклікаць верталёт хуткай медычнай дапамогі. Трэба хутчэй ўцякаць з гэтай краіны.

Хто добраахвотна паедзе?

І ў дадатак. На дварэ год 2013. У наступным, 2014-ым у гэтай краіне запланаваны Чэмпіянат сьвету па Хакею. Ці будзе прычым тут палітыка ці не – пабачым!

Галіна Навумчык

Вось такая дыскусія распачалася ў каментарах:

Сяргей Плыткевіч: Вось дык вось... Цікавы матэрыял, які пачынаецца нібыта маімі меркаваннямі, якія абвяргаюцца самім ЦРУ! Вышэйшы журналісцкі пілатаж ці элементарны дылетантызм? Калі глядзець на праблему вачыма палітычнага журналіста, то можна прыняць першы варыянт – прыгожы паварот. А калі ацаніць напісанае з пункту гледжання журналістыкі прафесійнай – у дадзеным выпадку турыстычнай, то матэрыял не вытрымлівае ніякай крытыкі. Па-першае, я не так гаварыў, як мае словы ўспрыняла аўтар тэксту і на аснове гэтага пабудавала матэрыял. Па-другое, не трэба далёка хадзіць, каб абвергнуць галоўны довад пра турызм і дыктатуру, дастаткова нагадаць Кубу і Кітай, якія з'яўляюцца вельмі і вельмі цікавымі для замежных турыстаў. Можна прыводзіць і другія моманты, але не бачу ў гэтым вялікай неабходнасці – пераканаць нікога ні ў чым не атрымаецца. У Беларусі вельмі складаная сітуацыя на міравым турыстычным рынку, пра гэта можна гаварыць доўга і падрабязна, але... Мы сёння з партнёрамі-праграмістамі абмяркоўвалі праект акуляраў, якія будуць выдавацца турыстам у Нясвіжскім і Мірскім замках. Чалавек атрымлівае такія акуляры, глядзіць на палац і кажа: «Гісторыя» – высвечваецца гісторыя Радзівілаў; заходзіць у палац, глядзіць на пакой – высвечваецца інфармацыя пра гэты пакой; глядзіць на карціну – ідзе расказ пра Радзівіла, які на ёй намаляваны. Магчыма, хтосьці ўсміхнецца, прачытаўшы мае словы, а я кажу: «Сябры, трэба працаваць! Калі вы любіце сваю Радзіму, то можаце зрабіць для яе штосьці карыснае. Як мінімум, не тыражыраваць розныя глупствы, якія пра яе пішуць тыя, хто нічога не ведае». Дарэчы, мы пачалі працу над англамоўным варыянтам турыстычнага сайта пра Беларусь. Калі зробім і ён выйдзе на першыя старонкі пошукавых сістэм, думаю, інфармацыю пра нашу зямлю будзе атрымаць прасцей. А тое, што гэты еўрапейскі кавалачак зямлі вельмі і вельмі цікавы, спадзяюся, ніхто не стане аспрэчваць.

Galina Naumchik: Сяргей, як прафесіянал, дай мне статыстыку, калі ласка, колькі замежных турыстаў, з далёкага замежжа, наведвае Беларусь за год зараз. А я табе прафесійна скажу, што няма КРАІНЫ ў распрацоўках турыстычных агенстваў у Еўропе. Нават у геаграфіі турыстычнага руху не вывучаецца. Разам з Афганістанам і Іракам. Я запытала ў прафесара, на лекцыі якога хаджу зараз па турыстычнай геаграфіі. Чаму Беларусі НЯМА. Адказ быў просты. Туды ніхто не езьдзіць, у вас - дыктатура. Так што, усё, што робяць зараз энтузіясты ад турызму ў Беларус,і і ты ў тым ліку, - праца на будучае, я гэта разумею. Тэкст - без ружовых акуляраў пра сёньняшні дзень. Пытаньне пра Кубу можна паставіць па-іншаму: колькі краіна губляе, ад таго, што там такі рэжым, як быў і зараз ёсьць? Разумею таксама вельмі добра тваю пазыцыю, ты будаваў асновы турыстычнага бізнеса ў Беларусі і працягваеш рабіць сваю справу пры ўсіх уладах. Але факты ёсьць факты. Інкамінг, уездны, замежны турызм залежыць ад палітычнай рэпутацыі краіны. Ты гэта не можаш прызнаць? Калі так то, я таксама цябе разумею. Сацыяльныя сеткі прачытваюцца там таксама, як і праслухваюцца нумары гасьцініц, дзе селяца замежцы. 

Siarhiej Navumchyk: Сяргей, 1. На Кубе, дзе шмат што (практычна ўсё) па картках, а сярэдні заробак – 10 даляраў, турызм сапраўды можа быць заўважальнай часткай бюджэту. Але ў выпадку падзеньня рэжыму клану Кастра прыбытак ад турызму там вырасьце ў дзесяткі разоў. Я ўжо не кажу, што ладная частка амэрыканскай Фларыды – кубінцы, вернуцца туды са сваімі мільёнамі. Кітай – няўдалы прыклад. Там якраз доля ад турызму нязначная, калі ў прапорцыях да насельніцтва і бюджэту. 2. Якія б чароўныя акуляры не прапаноўвалі замежнікам у Мірскім, Нясвіскім ці якім іншым замку – калі за табой сочыць, умоўна кажучы, чалавек у чорных акулярах, і калі ён можа схапіць цябе за тое, што ў твой аб’ектыў выпадкова патрапіў вайсковы аб’ект (пры гэтым аб’ект ніяк не пазначаны) – чалавек не паедзе (пра сачэньне-прасллухоўваньне ня выдумка: ведаю, што на адзін толькі гатэль “Юбілейны” існуе падразьдзеленьне афіцэраў ГБ з функцыямі “слухаць”. На Захадзе такое – толькі з дазволу суда, які спецслужбам трэба вельмі пастараца, каб далі). 3. Кожны разумее свае мэты, калі ён любіць Радзіму, па-рознаму. Я перакананы, што пры вырашэньні мэты, якую я б назваў галоўнай (адхіленьне ад улады вядомай асобы) у нас будзе падставаў любіць Радзіму куды болей.

Сяргей Плыткевіч: Паважаныя Сяргей і Галіна! Я цудоўна ведаю ўсе гэтыя праблемы, бо за апошнія дваццаць год неаднаразова прымаў замежных сяброў і з цікавасцю назіраў, як іх жахлівыя адносіны да краіны змяняюцца пасля некалькіх дзён жыцця на Беларусі. Напрыклад, пазаўчора наш грузінскі партнёр па фотапраекту ніяк не мог паверыць, што ва ўсіх нашых кватэрах ёсць гарачая вада, цяпло цэнтралізаванае, што ў магазінах можна купіць беларускія штаны і сарочкі, не кажучы ўжо пра халадзільнікі і тэлевізары. Безумоўна, можна крытыкаваць якасць гэтых тавараў, а можна проста здзіўляцца, што яны ёсць. У любым выпадку турызм – гэта не толькі палітыка, гэта і элементарны бізнес. І ў гэтым бізнесе ў Беларусі таксама мноства праблем... Карацей, усе значна складаней, чым прадстаўлена ў матэрыяле.

Galina Naumchik: От і згода! У мяне не было прэтэнзіі ў адным тэксьце адлюстраваць усе праблемы. Гэта спраба толькі паказаць тое, што проста ляжыць на паверхні, і капаць ня трэба. Спадзяюся, напішу і больш.

https://www.traditionrolex.com/8