26.11.2013 - Витрина туров

1 cнежня кампанія «Коларлэнд» запрашае ў вандроўку з габрэйскім акцэнтам «Ханука ў Бабруйску»

Пазнаёміцца з габрэйскай гісторыяй беларускіх мястэчак, паслухаць традыцыйна габрэйскія спевы і наведаць майстар-клас па мове ідыш (да канца вандроўкі ўсе ахвотныя навучацца пісаць сваё імя габрэйскімі літарамі) запрашае кампанiя «Коларлэнд».

Падчас вандроўкі экскурсанты наведаюць мястэчка Парычы, дзе на пароме праз Бярэзіну даведаюцца пра «латкес», якімі Іван Пушчын карміў у Парычах Аляксандра Пушкіна, а таксама пра тры пісьменніцкіх калены Гарэлікаў і іншыя найцікавейшыя факты з габрэйскай гісторыі гэтага мястэчка.

У самім Бабруйску  здзейсняць «праменад» па вуліцах трох слынных пісьменнікаў-бабруйчан: з Эфраімам Севелам па Інваліднай, з Абрамам Рабкіным па Шашэйнай і з Саламонам Шульманам па Сацыялцы. А таксама ўдзельнікаў экскурсіі чакае Ханука з кашэрным пачастункам ад рэбэ Шавуля на школішчы, месцы габрэйскай памяці і алея Праведнікаў народаў свету з бабруйскім экскурсаводам Маяй Казакевіч.

Напрыканцы вандроўкі экскурсантаў чакае яшчэ адно габрэйскае беларускае мястэчка Смілавічы, дзе гід распавядзе пра «праллю» Станіслава Манюшкі і «селядцы» Хаіма Суціна ды пачастуе філіжанкай «хранцузскай» кавы па-смілавіцку.

Пазнаёміць з габрэйскай гісторыяй беларускіх мястэчак мастак-рэстаўратар, беларускі ідышыст, складальнік ідыш-беларускага слоўніка Алесь Астравух. У праграме традыцыйна габрэйскія спевы і майстар-клас па мове ідыш: да канца вандроўкі ўсе ахвотныя навучацца пісаць сваё імя габрэйскімі літарамі.

Рубрики: Анонс

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах