https://www.traditionrolex.com/8
<p>Дэвізам сёлетняй міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая 15–18   сакавіка пройдзе ў нямецкай Саксоніі, сталі крыху перафразаваныя словы   Эрыха-Марыя Рэмарка «На ўсходнім фронце шмат перамен» («Aus dem Osten   viel Neues» па аналогіі з назвай рамана «Im Westen nichts Neues» – «На Заходнім фронце без перамен»</p>

Як паведамляе Радыё Свабода:

Дэвізам сёлетняй міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая 15–18 сакавіка пройдзе ў нямецкай Саксоніі, сталі крыху перафразаваныя словы Эрыха-Марыя Рэмарка «На ўсходнім фронце шмат перамен» («Aus dem Osten viel Neues» па аналогіі з назвай рамана «Im Westen nichts Neues» – «На Заходнім фронце без перамен».

Як адзначыў дырэктар выставы Оліфэр Цыле, сёлета яе шматлікія госці-наведвальнікі, не толькі чытачы, але і выдаўцы, змогуць адкрыць для сябе творы і імёны таленавітых беларускіх, украінскіх ды польскіх літаратараў. У адрозненне ад Польшчы, дзе існуе сапраўдны кніжны рынак, кнігі таленавітых пісьменнікаў дзвюх постсавецкіх рэспублік, дзе адсутнічаюць неабходныя выдавецкія структуры, не маюць шанцаў знайсці чытача, прычым не толькі на Захадзе.

Куратарам галоўнага подыюму кірмашу «Tранзіт» стане леташні лаўрэат Лейпцыгскай прэміі «За ўнёсак у еўрапейскае ўзаемаразуменне», аўстрыйскі журналіст, пісьменнік і перакладчык Марцін Полак.

Паводле Полака, «нават у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе маецца неверагодны дэфіцыт ведаў пра літаратуру гэтага рэгіёна. А таму ёсць абавязак – адчыніць свае дзверы для гэтых літаратараў».

Падчас працы кірмашу адбудзецца 20 мерапрыемстваў з удзелам 32 літаратараў з Беларусі, Украіны і Польшчы. Сам Полак правядзе дыскусію на тэму «Размова пра ваенную памяць». Ад Беларусі на абмеркаванне запрошана Святлана Алексіевіч. Разам з ёй беларускую дэлегацыю ў Лейпцыгу будуць прадстаўляць літаратары і перакладчыкі Вольга Гапеева, Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Артур Клінаў, Андрэй Хадановіч.

https://www.traditionrolex.com/8