https://www.traditionrolex.com/8
<p>Якабсэн выкарыстоўвае сваё вынаходніцтва не  толькі як лазню, але як  аўтамабіль  і нават аўтобус для  экскурсій</p>

Як паведамляе belsat.eu (сюжет см. по ссылке):

Адмысловец у дарожным будаўніцтве і аматар лазні Кальмэр Якабсэн (Kalmer Jakobsen) сканструяваў мабільную саўну з гусенічных колаў ад старога трактара, рухавіка Ford Transit і савецкага вайсковага грузавіка.

Аўтар незвычайнага праекту распавёў, што ідэя нарадзілася ў яго пяць гадоў таму. Песімісты сцвярджалі, што лазня на колах абавязкова перакуліцца. «Але я быў упэўнены, што яна будзе працаваць. І гляньце: працуе!» – усміхаецца «кіроўца».

Мабільная саўна разлічана на дзесяць чалавек. Апрача парылкі, яна складаецца з раздзявалкі, пакою для адпачынку і тэрасы з сядзеннем для кіроўцы. Дзякуючы рухавіку можна пад'ехаць да возера, каб ахаладзіцца. Якабсэн выкарыстоўвае сваё вынаходніцтва не толькі як лазню, але як аўтамабіль (ездзіць да бацькі на суседнюю ферму) і нават аўтобус для экскурсій.

full_20120313_172029

https://www.traditionrolex.com/8