VII Падляшскі турыстычны кірмаш у Беластоку

16.03.2012 - Витрина туров

VII Падляшскі турыстычны кірмаш у Беластоку

Падчас турыстычнага кірмашу адбудзецца шэраг канферэнцый, адной з тэм якіх будзе трансгранічны веласіпедны турызм у Беларусі і Польшчы. Таксама будуць прэзентаваны перспектывы развіцця і інвестыцыйныя магчымасці Аўгустоўскага канала, які знаходзіцца на польска-беларускай мяжы

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

VII Падляшскі турыстычны кірмаш – найвялікшае мерапрыемства такога кшталту ў Паўночна-Усходняй Польшчы.

На працягу трох дзён свае турыстычныя каштоўнасці прэзентуюць амаль семдзесят удзельнікаў з Падляшша ды іншых рэгіёнаў Польшчы. Свае турыстычныя прапановы прадставіць таксама Гродзенскі дэпартамент спорту і турызму. 

Як адзначыла старшыня Падляшскай рэгіянальнай турыстычнай арганізацыі Ядвіга Дамброўская, госці з Беларусі таксама шырока прадстаўлены на кірмашы:

– Гэты Падляшскі турыстычны кірмаш ужо сёмае па ліку мерапрыемства, на ім прадстаўлена і Гродна, прысутнічае афіцыйная дэлегацыя, гродзенская экспазіцыя займае дзевяць метраў. Таксама на кірмашы прысутнічаюць іншыя госці з Беларусі. 

Падчас турыстычнага кірмашу адбудзецца шэраг канферэнцый, адной з тэм якіх будзе трансгранічны веласіпедны турызм у Беларусі і Польшчы. Таксама будуць прэзентаваны перспектывы развіцця і інвестыцыйныя магчымасці Аўгустоўскага канала, які знаходзіцца на польска-беларускай мяжы.

Турыстычны кірмаш працягнецца да нядзелі. Усе мерапрыемствы адбываюцца ў спартыўнай зале Беластоцкага ўніверсітэта на вуліцы Сверковай (?wierkowa), 20а.


Рубрики: В Фокусе Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах