У Львове адкрылі першы ў свеце помнік заплечніку

16.05.2012 - Витрина туров

У Львове адкрылі першы ў свеце помнік заплечніку

Выкладчык геаграфічнага факультэта і падарожнік Багдан Муха пацвердзіў неабходнасць рукзака ў любым падарожжы і выказаў надзею на тое, што помнік будзе натхняць усіх студэнтаў факультэта на ўзяццё новых вяршынь

Як паведамляе Generation.by:

Учора ў дворыку геаграфічнага факультэта Львоўскага нацыянальнага ўніверсытэта імя Івана Франко адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў свеце помніка рукзаку.

«Менавіта дзякуючы рукзаку вандроўнікі ўсяго свету выжывалі ў крытычных сітуацыях, а нашы студэнты пераадольвалі найвялікшыя вяршыні ЎУраіны і Еўропы», — сказаў ва ўступным слове дэкан геаграфічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта Уладзімір Біланюк.

Як паведамляе сайт універсітэта, на цырымоніі адкрыцця помніка прысутнічаў таксама і рэктар, былы міністр адукацыі Украіны і бацька вядомага спевака Іван Вакарчук. Ён падзякаваў ініцыятарам усталявання помніка, а таксама ўсім студэнтам і выкладчыкам геаграфічнага факультэта.

Пасля прывітання рэктара студэнты факультэта прадэманстравалі эвалюцыю рукзакоў, несучы на спінах узоры спартыўнага рыштунку розных пакаленняў.

Выкладчык геаграфічнага факультэта і падарожнік Багдан Муха пацвердзіў неабходнасць рукзака ў любым падарожжы і выказаў спадзяванне на тое, што помнік будзе натхняць усіх студэнтаў факультэта на ўзяццё новых вяршынь.

IMG_3081

Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала сумеснае выкананне традыцыйных песень турыстаў — «Я піду в далекі гори» Уладзіміра Івасюка і паўстанцкай «Гэй гу, гэй га».

Рубрики: Акции

Страны: Украина


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах