https://www.traditionrolex.com/8
<p>Нягледзячы на ажыятаж задоўга перад турнірам у справе рэзервавання месцаў на начлег, аказалася, што яшчэ сёння можна паспець урваць ложак за адносна адэкватныя кошты. І тут ужо каму што да спадобы і на што хопіць гаманца – ад шыкоўных гатэляў да лавак у парку</p>

Як паведамляе Belsat:

Нягледзячы на ажыятаж задоўга перад турнірам у справе рэзервавання месцаў на начлег, аказалася, што яшчэ сёння можна паспець урваць ложак за адносна адэкватныя кошты. І тут ужо каму што да спадобы і на што хопіць гаманца – ад шыкоўных гатэляў да лавак у парку.

Пані Мар’я вядзе нас па адным з самых вядомых гостэлаў у цэнтры Варшавы. Еўра-2012 – праз два дні, але пакояў – прынамсі на адну футбольную каманду.

МАР’Я, МЕНЕДЖАР ГОСТЭЛУ «OKI DOKI»: «Кожны пакой арыгінальны, спраектаваны асобным мастаком».

Можа, справе ў цане? Яна залежыць не толькі ад памераў пакояў, але і ад часу. Калі ў дзень матчу, дык за пакой для дзвюх асоб давядзецца заплаціць каля 135 долараў. Магчыма яшчэ атрымаць і спальнае месца, але такі варыянт больш дэфіцытны. Аднак у гостэле запэўніваюць: 

ЛЮЦ’Я МІКАЛАЙЧЫК, УЛАДАЛЬНІЦА ГОСТЭЛУ І ГАТЭЛЯЎ: «Яшчэ знойдуцца месцы для тых заўзятараў, што ў апошні момант будуць шукаць месца для начлегу».

Незалежна ад дня, у час чэмпіянату яшчэ можна арандаваць кватэру – легальна праз інтэрнет-старонкі шматлікіх агенцтваў нерухомасці ці наўпрост у офісе. Сярэдняя двухпакаёўка стане вам нават у 150 долараў за суткі.

Ёсць, праўда, і больш эканамічны ды актыўны варыянт.

ПРЭС-СЛУЖБА ПАЛАТАЧНАГА МЯСТЭЧКА CARLSBERG: «Мы цяпер у «фан-кэмпе» – мястэчку заўзятараў. Тут будуць палаткі для начлегу, магчымасць глядзець матчы пад дахам і прыемна бавіць час на пляжы – усё гэта за 139 злотых», то бок за 40 долараў на суткі. Праўда, ёсць мінус: адзін куфаль піва тут каштуе 3 долары. Закуска, вядома ж, – асобна... Адначасова ўлады як у Кіеве, так і ў Варшаве пайшлі насустрач заўзятарам.

Стомленаму спартовымі баталіямі турысту можна будзе заначаваць вось на такіх лавах у розных парках ды скверах гораду. Але тады за вашу бяспеку ніхто не нясе адказнасці. Але прынамсі непрыемнасцей з-за гэтага не будзе. Затое можа ўзнікнуць пытанне: хто нясе адказнасць за сітуацыю з начоўкай пад дахам ва Украіне?

АЛЕГ КАВАЛЬЧУК, ЖУРНАЛІСТ: «Некаторыя гатэлі могуць расчараваць, а палатачнае мястэчка ў Данецку за 60 еўра – гэта нейкі абсурд».

Большасць жа гатэляў ужо занятая, а тыя месцы, што засталіся, каштуюць да 800 долараў за суткі ў трохзоркавым нумары. А таму лаўка і сапраўды можа стаць самым дэмакратычным і папулярным месцам начлегу.

Алесь Залеўскі
https://www.traditionrolex.com/8