https://www.traditionrolex.com/8
<p>Шмат хто з беларусаў едзе на Беласточчыну па закупы, а мы з жонкай паехалі падарожнічаць і адпачываць. Беласток, польская частка Белавежскай пушчы, Белавежа і Гайнаўка – гэта асноўная частка нашага наведвання Беласточчыны</p>

Шмат хто з беларусаў едзе на Беласточчыну па закупы, а мы з жонкай паехалі падарожнічаць і адпачываць. Беласток, польская частка Белавежскай пушчы, Белавежа і Гайнаўка – гэта асноўная частка нашага наведвання Беласточчыны, паведамляе "Твой Стыль".

Беласток сустрэў нас шарманкамі ў цэнтры і сцягамі на вуліцах – аказалася, што мы трапілі на святкаванне Дню горада.

Далей нас чакала маленькая вёска Бернацкі Мост, куды нас таксама на свята, але маленькае сяброўскае, запрасіў Радэк Дамброўскі, беластоцкі журналіст.

1

2

Здаецца, адпачынак… Але твар Анджэя Пачобута, які назіраў за намі з «Газэты Выборчай», не дазваляў забываць аб рэчаіснасці.

 3

Месца, дзе амаль тры дні адпачынку праляцелі непрыкметна, звалася «Бабровае ранча», якое трымае Пётр Карпюк, бацька беластоцкай спявачкі-журналісткі Ілоны Карпюк. Сям'я Ілоны і Радэка Дамброўскага – гэта амаль што адзіныя нашыя сябры, што жывуць на Беласточчыне.

Адпачынак быў вельмі разнастайны. Гэта і дапамога гаспадару дома, і магчымасць кіраваць рознымі аўто.

4

Упершыню ў жыцці праехаўся на ГДР-аўскім «Трабанце» (на здымку)  і на індыйскай «Таце».

5

Але хіба самым экзатычным транспартам для жыхароў гораду з’яўляецца воз прычэплены да трактара. На ім мы і прывезлі дровы з лесу.

Цудоўным адчуваннем лесу былі алені, якія час ад часу перабегалі дарогу, а над нашымі галовамі пралятаў чорны бусел.

6  

Распавядае Радэк Дамброўскі

– Сяброўскае свята ў Бернацкім Мосце стала ўжо традыцыйным . У мінулым годзе была нават аб'ява на сайце гміны Нараўка, і ў Бернацкі мост прыехала больш за 50 аўто.

Гэтым разам вырашылі правесці свята меньшым колам, але пад самы пік святкавання можна было налічыць да 50 чалавек.

7

Нехта бавіў час, праглядаючы «Крымінальнае чытво» у імправізаваным кіназале, нехта на полі танчыў пад музыку, якую круціў адзін з самых вядомых ды-джэяў Беластока (на здымку).

Наступныя дні мы з задавальненнем правялі ў Белавежы і Гайнаўцы. 

Андрэй Мялешка

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8