28–30 верасня ў Літве адбудзецца Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

28.08.2012 - Витрина туров

28–30 верасня ў Літве адбудзецца Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі

Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Літве і беларускага інстытута «Палітычная сфера» сёлета ладзяць Другі міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28–30 верасня ў Літве ў Каўнасе, паведамляе Радыё Рацыя.

Сёлета на ім асобна будзе працаваць літаратурная секцыя. Кажа прафесар Люблінскага ўніверсітэта імя Марыі Кюры-Складоўскай, літаратуразнаўца Сяргей Кавалёў:

Будзе такая Міжнародная канферэнцыя, на якую абяцаў прыехаць Арнольд Макмілін, нехта з Балгарыі, Беларусі, Польшчы. Яна прысвечана беларускай літаратуры за мяжой, як яе перакладаюць, вывучаюць. У гэтым годзе мы стварылі такую спецыяльную секцыю. Такая літаратурная секцыя будзе ўпершыню.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій.

Васіль Кроква

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах