https://www.traditionrolex.com/8
<p>Турыстычныя агенцтвы дзейнічаюць на вельмі зменлівым рынку, для якога характэрна высокая сезоннасць бізнесу і рызыка геапалітычных змен у асабліва папулярных сярод турыстаў краінах. Тым не менш фактар, ад якога галіна турызму пакутуе найбольш, – гэта курсавыя розніцы</p>

Ад пачатку года ў Польшчы банкрутавалі або спынілі сваю дзейнасьць 9 турыстычных агенцтваў. Для тысяч турыстаў гэта азначала страту грошай і нечаканы канец замежных экскурсій.

Паводле фірмы Euler Hermes, цягам апошніх 8 месяцаў штогадовыя фінансавыя справаздачы за 2011 год у Агульнапольскі судовы рэестр перадалі толькі 10 на 20 даследаваных турагенцтваў. Гэта нашмат менш у параўнанні з 2010 годам, паведамляе Polskie Radio S.A.

На думку аўтараў справаздачы, гэта сведчыць пра тое, што турагенцтвы пачынаюць пазбягаць абавязку перадачы штогадовых справаздач наконт сваёй фінансавай сітуацыі. Гэты факт ды рэкордная колькасць банкруцтваў патрабуюць ставіцца да паслуг турагенцтваў у Польшчы больш асцярожна, раяць эксперты.

Яны тлумачаць, што турыстычныя агенцтвы дзейнічаюць на вельмі зменлівым рынку, для якога характэрна высокая сезоннасць бізнесу і рызыка геапалітычных змен у асабліва папулярных сярод турыстаў краінах. Тым не менш фактар, ад якога галіна турызму пакутуе найбольш, – гэта курсавыя розніцы.

https://www.traditionrolex.com/8