У Польшчы пачынаецца Фестываль чатырох культур

15.09.2012 - Витрина туров

У Польшчы пачынаецца Фестываль чатырох культур

Па сёняшні дзень у Лодзi адчуваецца прысутнасць чатырох вялікіх народаў і іх культур: польскай, нямецкай, яўрэйскай і расійскай. Прысутнасць гэтых культур адлюстроўваецца, напрыклад, у будынках, якія належалі фабрыкам, ці рэлігійных аб’ектах, дзе побач з нямецкай кірхай стаіць яўрэйская сінагога ці каталіцкі касцёл з праваслаўнай царквой

У Лодзi, колішняй сталіцы польскага тэкстылю, пачынаецца «Фестываль чатырох культур». Па сённяшні дзень у горадзе адчуваецца прысутнасць чатырох вялікіх народаў і іх культур: польскай, нямецкай, яўрэйскай і расійскай. Прысутнасць гэтых культур адлюстроўваецца, напрыклад, у будынках, якія належалі фабрыкам, ці рэлігійных аб’ектах, дзе побач з нямецкай кірхай стаіць яўрэйская сінагога ці каталіцкі касцёл з праваслаўнай царквой, паведамляе Polskie Radio S.A.

Лодзь была заснавана ў XII стагоддзі, але сапраўднага росквіту горад дасягнуў у XIX стагоддзі. Гэта была славутая «зямля абетаваная». Лодзь сталася самым галоўным у Польшчы ды тагачаснай Расійскай імперыі асяродкам тэкстыльнай прамысловасці. Пачаўся гвалтоўны наплыў насельніцтва і будаўнічы бум. Уладальнікі фабрык будавалі кватэры для рабочых, а побач – уласныя палацы. У Лодзі знаходзіцца каля 200 палацаў. Адзін з самых вядомых – гэта палац Пазнаньскіх. Гэта была самая вялікая жылая рэзідэнцыя ў краіне. Сёння тут знаходзіцца Музей гісторыі горада. У Лодзі засталося шмат разнастайных помнікаў архітэктуры – сведкаў польскай, яўрэйскай, нямецкай і расійскай культур. У Лодзі знаходзіцца самы вялікі ў Еўропе кіркут – яўрэйскія могілкі.

Аматараў культуры і ведаў у Лодзі чакаюць музеі: Музей гісторыі мастацтва, дзе месціцца самая старая ў Польшчы калекцыя сучаснага мастацтва, Цэнтральны музей тэкстыльнай прамысловасці і Музей драўлянай архітэктуры, этнаграфічны музей і астранамічная абсерваторыя. Можна таксама прайсці па тэматычных маршрутах, напрыклад, па слядах лодзінскіх яўрэяў, прамысловай архітэктуры альбо па шляху віл і палацаў.

Гэтая гісторыя горада і стаяла ля вытокаў заснавання фестывалю.

Людзі, якія выраслі ў розных культурах, карысталіся рознымі мовамі, супольнымі сіламі стварылі самы вялікі помнік прымірэння – Лодзь. Драматычная гісторыя мінулага стагоддзя спыніла гэты дыялог. Халакост яўрэяў, выгнанне немцаў і змены ў грамадстве пакінулі на Лодзі велізарную пляму. У 2002 годзе фестываль ствараўся дзеля таго, каб аднавіць прыгожую традыцыю шматкультурніцкай Лодзі.

Ад 14 па 22 верасня ў рамках фестываля пройдзе 40 імпрэз. Лейтматывам сёлетняга фестываля з'яўляюцца «Генерацыі». Ад 2011 года арганізацыяй і правядзеннем фестываля займаецца Цэнтр дыялогу імя Марэка Эдэльмана. Сёлетні фэстываль падзелены на шэсць частак: кіно, музыку, літаратуру, тэатр, візуальнае мастацтва, а таксама экскурсіі па гораду, спалучаныя з выкладамі ці майстэрнямі.

1

Цікавым тэатральным акцэнтам фестываля можа быць спектакль «Аповед пра выпадкі сляпога Макса і Шаі Магната». Гэта аповед пра двух лодзінскіх легендарных злачынцаў. Сляпы Макс разам са сваім падуладным шантажаваў, судзіў, пагражаў, а нават біў непакорлівых гандляроў. Ён нават сватаў і разводзіў сужонцаў. Ягонае жыццё скончылася ў гестапа.

Расійскім акцэнтам фестываля будзе канцэрт «Маё каханне». Лена Лядовая, якая пастаянна жыве ў Лодзі, заспявае творы з перыяду «залатога веку» савецкага кіно.

У рамках фестываля выступіць таксама «Квартэт чатырох культур». У складзе квартэту выступяць Юваль Гацібовіч з Ізраіля, Мацей Лабэцкі з Польшчы, Канстанцін Манаеў з Расіі і Мах Сімон з Германіі.

Імпрэзы будуць адбывацца не толькі ў музейных ці канцэртных залах, а таксама ў розных цікавых кутках, дзе валадарыць непаўторны клімат, звязаны з духам гэтага горада.

Падрыхтавала Караліна Русіновіч

Рубрики: Фестивали

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах