https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">У бліжэйшы чацвер у варшаўскім аэрапорце прызямліцца першы з васьмі замоўленых самалётаў Boeing 787 Dreamliner<br /></span></div>
У бліжэйшы чацвер у варшаўскім аэрапорце прызямліцца першы з васьмі замоўленых самалётаў Boeing 787 Dreamliner.

Самалёты заказала польская авіякампанія LOT. Дарэчы, LOT з'яўляецца першымі ў Еўропе авіялініямі, якія замовілі гэтыя сучасныя авіялайнеры, паведамляе Polskie Radio S.A. са спасылкай на газету Rzeczpospolita.

Boeing 787 чакаюць у Варшаве не толькі супрацоўнікі польскай авіякампаніі і польскія аматары авіяцыі, але таксама прыхільнікі гэтага самалёта ў Еўропе. У інтэрнэце яны аб’ядноўваюцца ў групы і купляюць білеты на еўрапейскія рэйсы LOT, на якіх будзе лятаць Dreamliner. Хоць новы самалёт прызначаны на далёкія трасы, але спачатку будзе абслугоўваць кароткія і сярэднія еўрапейскія. Па-першае, каб да самалёта прызвычаіўся экіпаж і бортперсанал, а па-другое, гэта таксама маркетынгавы ход: паказаць, што LOT – гэта сучасная авіякампанія, якая надзвычай хутка развіваецца. Дарэчы, так паступаюць таксама іншыя авіякампаніі.

Ва ўсіх авіякампаніях, які купілі Boeing 787 Dreamliner, створаны спецыяльныя брыгады для абслугоўвання авіялайнера, гэтак званыя elite fleet. У іх склад увайшлі найлепшыя бортправаднікі. Дарэчы, цэны на білеты на рэйсы, на якіх будзе лятаць новы Boeing, вышэйшыя ў параўнані з менш сучаснымі самалётамі Boeing 767, якія, дарэчы, неўзабаве будуць поўнасцю выведзеныя з авіяпарка LOT.

Rzeczpospolita нагадвае, што ў 2005 годзе LOT выбіраў новыя самалёты. Еўрапейскія палітыкі і лобі націскалі, каб польская авіякампанія купіла еўрапейскія самалёты Airbus. Аднак палякі вырашылі купіць амерыканскія самалёты, бо былі звязаныя з гэтай кампаніяй, паколькі большасць самалётаў авіяпарку складалі менавіта лайнеры Boeing. Дарэчы, новыя самалёты, якія лічацца самымі сучаснымі ў свеце, паступяць у Польшчу з двухгадовым спазненнем.
https://www.traditionrolex.com/8