Беларусы, украінцы і расіяне пакідаюць у Польшчы мільярды

21.11.2012 - Витрина туров

Беларусы, украінцы і расіяне пакідаюць у Польшчы мільярды

Беларусы, украінцы і расіяне масава прыязджаюць за пакупкамі ў крамы і на рынкі ў памежнай зоне

За трэці квартал гэтага года ўсходнюю мяжу Польшчы перасякло больш за шэсць мільёнаў чалавек, падлічыла Галоўнае статыстычнае ведамства, паведамляе Polskie Radio S.A.

Найбольш на пакупкі выдаткавалі ўкраінцы – 969 мільёнаў злотых (амаль $300 млн). Украінцы купляюць будматэрыялы, запчасткі і прылады да аўтамабіляў. Беларусы ў Польшчы купляюць найбольш электронную і бытавую тэхніку, адзенне і абутак. Расіяне купляюць таксама адзенне і абутак і, акрамя гэтага, паслугі – у асноўным начлег і харчаванне.

Ад пачатку года ўсходнія суседзі пакінулі ў Польшчы амаль $1,5 мільярда.

Гэтыя грошы спрыяюць развіццю памежных рэгіёнаў Польшчы.

Несумненна, пакупкі беларусаў, украінцаў і расіян даюць працаўладкаванне і заробак тысячам палякаў. Тым больш гэта важна, што ва ўсходніх ваяводствах вельмі высокае беспрацоўе: 13–15%.

Пакупкам спрыяюць дамовы аб малым памежным руху, якія дзейнічаюць паміж Польшчай і Украінай, Польшчай і Расіяй – увайшла ў сілу 27 ліпеня г. г. З Беларуссю таксама дагавор падпісаны, але Мінск не ратыфікаваў гэты дакумент.

Яс/Dziennik Gazeta Prawna

Рубрики: Шопинг

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

07.12.2012 14:13
Антон
ответить

а чего же не съездить в [url=http://vegabus.by/poland/excursion/485-belostok-1-dey.html]Белосток[/url] за покупками всё-таки почти в два раза дешевле!

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах