https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гонар музея – узнаўленне гістарычнай абстаноўкі часоў майя. Не менш цікавая і нагода адкрыцця музея, якою стала набліжэнне канца свету</p>

У Мехіка пачаў працу музей, прысвечаны культуры майя, паведамляе belsat.eu.

У трох прасторных залах размешчаная ўнікальная археалагічная калекцыя. Гонар музея – узнаўленне гістарычнай абстаноўкі часоў майя. Не менш цікавая і нагода адкрыцця музея, якою стала набліжэнне канца свету. Паводле некаторых навукоўцаў, плямёны майя прадказвалі яго 21 снежня гэтага года. Іншыя кажуць, што не ўсё так дрэнна.

Альфонса дэ Марыя і Кампус, дырэктар інстытута антрапалогіі і гісторыі: «Людзей блытае тое, што перыяд, які мы цяпер перажываем, – гэта канец перыяду, які майя называлі бактун. Яго завяршэнне будзе святкавацца 21 снежня, бо гэты дзень сустракаецца на розных табліцах, адна з іх кажа пра прыбыццё ў гэты дзень новага чалавека».

Тым не менш да найбольш папулярных экспанатаў належаць камяні, на якіх майя вялі каляндар. Варта дадаць, што на адкрыццё музея майя пайшло $11 млн.


https://www.traditionrolex.com/8