Перадкалядныя чэргі на польска-беларускай мяжы

17.12.2012 - Витрина туров

Перадкалядныя чэргі на польска-беларускай мяжы

У чэргах на выезд з Польшчы чакаюць і легкавыя машыны

Велізарныя чэргі ўзніклі сёння ноччу на польска-беларускай мяжы. Паводле польскіх памежнікаў, на другую гадзіну ночы час чакання на перасячэнне мяжы на пагранпераходзе «Кузніца» для грузавых машын быў рэкордна доўгі – 74 гадзіны. На раніцу час чакання паменшыўся на 10 гадзін, але чарга грузавых машын сягае далёка па-за Саколку, паведамляе Беларускае радыё «Рацыя».

У чэргах на выезд з Польшчы чакаюць таксама і легкавыя машыны, паведаміў дзяжурны афіцэр пагранпераходу ў Кузніцы Беластоцкай.

– Узніклі вялікія чэргі. На восем раніцы ў чарзе трэба чакаць 64 гадзіны на выезд для грузавікоў. Маем яшчэ чаргу для легкавых аўтамабіляў, на выезд трэба чакаць 3 гадзіны. Гэта калі не лічыць тых грузавікоў, якія стаяць за 33 кіламетры ад мяжы, бо ў чарзе ёсць разрыў, як вядома, у населеным пункце не павінны стаяць грузавікі на дарозе.

Значна меншыя чэргі на пагранпераходзе «Баброўнікі», але і там сітуцыя складаная.

– 35 гадзін трэба чакаць на выезд для грузавікоў, у чарзе стаіць каля 600 фур. Легкавыя аўтамабілі чакаюць на выезд 4 гадзіны, як такой доўгай чаргі няма.

Паводле памежных служб, чэргі заўжды даўжэйшыя ў выхадныя дні. Перад Калядамі рух яшчэ больш узмацняецца, бо грузаперавозачныя кампаніі імкнуцца выканаць перад Новым годам дамовы. У перадсвяточны перыяд мытня працуе ва ўзмоцненым рэжыме, каб па меры магчымасці зменшыць час чакання грузавых машын.

Ганна Шайкоўская

Рубрики: Граница

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

17.12.2012 17:58
Anonymous
ответить

Странно, что никто не говорит о белорусо-литовской границе. В частности 15-го в Каменном Логе туристические автобусы стояли по 8 часов. Литовские пограничники почти "издевались", работая не спеша.

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах