https://www.traditionrolex.com/8
<p>У чарговы раз на кірмашы няма польскіх турыстычных агенцтваў. Польскі консул у Швейцаріі Марэк Верушэўскі зазначыў, што цяжка патлумачыць, чаму так атрымліваецца</p>

Тут выстаўлены асноўныя турыстычныя навінкі і тэндэнцыі цякучага года.

650 стэндаў з усяго свету, больш за 70 тысяч наведвальнікаў – так выглядае турыстычны кірамаш у Цюрыху, найбуйнейшы ў Швейцарыі. Тут можна даведацца, дзе найлепш правесці сёлета адпачынак, дзе і за колькі можна навучыцца гуляць у гольф або займацца глыбокаводным плаваннем, паведамляе Polskie Radio S.A.

У чарговы раз на кірмашы няма польскіх турыстычных агенцтваў. Польскі консул у Швейцаріі Марэк Верушэўскі зазначыў, што цяжка патлумачыць, чаму так атрымліваецца.

Затое ганаровым госцем сёлетняга кірмашу сталі Мальдывы, які прадстаўляюцца як «рай на зямлі». Гэтым лозунгам урад краіны хоча прыцягнуць турыстаў з Еўропы. Ёсць дзеля чаго старацца: адны толькі швейцарцы штогод выдаткоўваюць на замежныя падарожжы каля 10 мільярдаў еўра.

https://www.traditionrolex.com/8