Як беларусы пераўтвараюць свае аўто ў «цыгарэтавозы»

10.03.2013 - Витрина туров

Як беларусы пераўтвараюць свае аўто ў «цыгарэтавозы»

Для нелегальнай перавозкі тытуню грамадзяне Беларусі выкарысталі ўсе магчымыя канструкцыйныя асаблівасці сваіх машын. Цыгарэты схавалі ў багажніку, у тэхналагічных нішах дзвярэй, пад дыванкамі і нават у спінках сядзенняў

Польскія памежнікі перахапілі непадалёк ад Сувалак два легкавікі з беларускімі нумарамі, пад завязку набітыя кантрабанднымі цыгарэтамі. Паводле прэс-службы памежнікаў – ажно 18 тыс. пачкаў!

Затрымалі 6 грамадзян Беларусі. Паводле польскіх памежнікаў, у іх аўто знайшлі больш за 360 тыс. штук цыгарэт розных найменняў, паведамляе belsat.eu.

«Насамрэч, гэткая колькасць асабліва нас не ўражвае, – гаворыць Анна Вуйцік, прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай службы. – Бываюць розныя аб’ёмы кантрабанды. Гэтая не самая буйная – усяго на 200 тыс. злотых (50 тыс. еўра)».

Для нелегальнай перавозкі тытуню грамадзяне Беларусі выкарысталі ўсе магчымыя канструкцыйныя асаблівасці сваіх машын. Цыгарэты схавалі ў багажніку, у тэхналагічных нішах дзвярэй, пад дыванкамі і нават у спінках сядзенняў.

Грамадзян Беларусі адпусцілі да суда. Аўто канфіскавалі, іх могуць прадаць для пакрыцця будучых штрафаў.

20130310_140320

Рубрики: Таможня

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах