https://www.traditionrolex.com/8
<div class="bLead"><span id="ctl00_ctl00_ctl00_ContentPlaceHolder1_ContentPlaceHolder1_FirstColumn_A_ctl01_lblLead">Створана лабараторыя для даследавання багацця Белавежскай пушчы</span></div>

Спецыялізаваныя даследаванні прыродных рэсурсаў Белавежскай пушчы, такіх як грыбы і лішайнікі, будуць праводзіцца ў новай лабараторыі ляснога асяроддзя, якая адкрылася ў Гайнаўцы.

Кошт праекта склаў каля 2,4 млн злотых, ён быў у значнай меры фінансаваны з датацый Еўрапейскага саюза ў межах пашырэння навуковай базы Тэхнічнага ўніверсітэта ў Беластоку, паведамляе Polskie Radio S.A.

У Гайнаўцы, у ваколіцах Белавежскай пушчы, працуе загарадны філіял універсітэта. Рэктар навучальнай установы праф. Лех Дзеніс на цырымоніі адкрыцця заявіў, што ў даследаваннях будзе выкарыстанае самае вялікае багацце рэгіёна – прырода Белавежскай пушчы, а гэта апошні некрануты лес на Еўрапейскай нізіне.

У лабараторыі месціцца спецыялізаванае абсталяванне для фізіка-хімічных доследаў і паглыблення ведаў па батанічных прыкметах прыродных рэсурсаў Белавежскай пушчы, такіх як грыбы і лішайнікі. Яны хаваюць яшчэ шмат таямніц, таму даследаванні іх уласцівасцяў маюць вялікі патэнцыял.

Падляшскае ваяводства знаходзіцца ля мяжы з Беларуссю. 36% яго тэрыторыі складае лясное покрыва. Там месцяцца чатыры нацыянальныя паркі, у тым ліку найстарэйшы ў Польшчы – Белавежскі нацыянальны парк, які ахоўвае найбольш каштоўныя ўчасткі пушчы.

Яшчэ дадам, што ў Белавежскай пушчы пражываюць 8,5 тысячы відаў насякомых, 250 відаў птушак, 54 віды млекакормячых, больш за тысячу відаў сасудзістых раслін, 200 відаў імхоў, 300 відаў лішайнікаў і каля 3 тысяч відаў грыбоў.

https://www.traditionrolex.com/8