18.06.2013 - Витрина туров

22 чэрвеня Цімох Акудовіч і Васіль Грынь прэзентуюць экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года

У суботу, 22 чэрвеня, арганізатар вядомага Фэста экскурсаводаў Цімох Акудовіч, а таксама Васіль Грынь прэзентуюць экскурсійны маршрут па мясцінах паўстання 1863 года.

Прэзентацыя адбудзецца на Вілейшчыне, маршрут пройдзе па мястэчках Плябань - Латыголь - Вялікая Сэрвач - Даўгінава - Альковічы - Уладыкі. Як паведамляюць арганізатары, маршрут, прысвечаны паўстанню Кастуся Каліноўскага, ужо аддадзены ў Нацыянальнае агенцтва па турызму, і ёсць спадзяванне, што праграма будзе ўключана ў агульны спіс афіцыйных беларускіх экскурсійных маршрутаў.

Экскурсія разлічана прыблізна на 7 гадзін.

 

Рубрики: Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

19.06.2013 16:33
Васіль Грынь
ответить

удакладненне. аўтар экскурсіі - Цімох Акудовіч і яго творчая каманда. мая толькі ідэя. сутнасць - паглядзець на гістарычныя падзеі 1863-64 гадоў як мага больш з розных бакоў і без лішняй патэтыкі. асэнсавання уласнай гісторыі - вось чаго не хапае нам усім. на канец ліпеня краязнаўца са Слоніму ДЗяніс Юрчык рыхтуе так мовіць 2-ю серыю з цыклу краязнаўчых экскурсій прысвечаных паўстанню 1863 года. і першая і другая экскурсія адрозніваюцца ад сучасных хутка-анімацыйна-забаўляльных паездак СУР'ЁЗНЫМ і грунтоўным метадычным і навуковым падыходам. вынікі работ - 2 метадычных дапаможнікі, распрацаваныя па правілах афармлення экскурсіі, па 50 старонак, з ілюстратыўным матэрыялам, якія будуць перададзеныя НАТу для распаўсюду паміж айчыннымі экскурсаводамі. Першымі турыстамі стануць нашыя гісторыкі, калегі экскурсаводы, прадстаўнікі СМІ, у тым ліку запрошаныя журналісты ад ТіО

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах