Студэнткі думалі, што будуць займацца анімацыяй, а займаліся прастытуцыяй

01.09.2011 - Витрина туров

Студэнткі думалі, што будуць займацца анімацыяй, а займаліся прастытуцыяй

Збіраючыся працаваць не ў Беларусі, завучыце, як малітву: усе легальныя фірмы маюць ліцэнзію на працаўладкаванне грамадзян за мяжой

Як паведамляе «Працоўная слава»:

Каму ж не хочацца прыгожага жыцця ў Еўропе? Ці ў казачнай Турцыі? Танцоўшчыцай, афіцыянткай, гувернанткай, ці хаця б сядзелкай – абы толькі туды, дзе плацяць доларамі, а па вуліцах ходзяць іншаземныя жаніхі. Магчыма, сярод іх нават які-небудзь вольны мільянер знайшоўся б…

На жаль, далёка не ўсе паездкі за мяжу заканчваюцца так, як хочацца. Дзвюм студэнткам сталічнай ВНУ пасля заканчэння летняй сесіі прапанавалі папрацаваць у якасці аніматараў на адным з курортаў Турцыі. Знаёмая распісала выгоды тамтэйшага жыцця і даверліва дадала, што за тры месяцы можна будзе зарабіць не толькі на выдатнае адзенне, але яшчэ і на машыну хопіць. А потым пазнаёміла з Сяргеем, які дапаможа дзяўчатам даехаць да гэтай краіны без клопатаў.

Сяргей аказаўся сімпатычным хлопцам. Трапна жартаваў, распытваў пра студэнцкае жыццё. І ў студэнтак нават не ўзнікала сумненняў, што такі адкрыты, добры малады чалавек можа аказацца прайдзісветам. Сяргей папрасіў у падапечных пашпарты для афармлення патрэбных дакументаў, паабяцаўшы вярнуць дакументы ўжо на месцы.

Прыляцелі. Праўда, працаваць аніматарамі дзяўчатам так і не давялося – без доўгіх размоў іх прымусілі займацца прастытуцыяй. Свайго «дабрадзея» яны больш не ўбачылі, зрэшты, як і пашпартоў. Цудам вярнуўшыся дадому, сяброўкі ўспамінаюць час, праведзены ў сонечнай краіне, як страшны сон.

Збіраючыся працаваць не ў Беларусі, завучыце, як малітву: усе легальныя фірмы маюць ліцэнзію на працаўладкаванне грамадзян за мяжой. Калі агенцтва знойдзе вам работу, то з вамі складуць адпаведны дагавор, адзін экзэмпляр якога павінен застацца ў вас. Праверце, каб у кантракце былі такія пункты, як імя, поўная назва і адрас фірмы-работадаўцы, яе прававы статус у краіне, памер і ўмовы зарплаты, даты пачатку і заканчэння кантракта, правы і абавязкі работніка і наймальніка.

Алена ЧЭРНІК,

начальнік аддзялення па грамадзянству

і міграцыі РАУС

Рубрики: Проблемы

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах