Ленін за калючым дротам

04.01.2012 - Витрина туров

Ленін за калючым дротам

Рэпартаж з "Савецкага Саюза"

Непадалёк ад курортнага гарадка Друскінінкай, у мястэчку Грутас дзесяць год таму з'явіўся «Парк савецкага перыяду». З усёй Літвы сюды прывезлі 87 помнікаў і бюстаў дзеячам камуністычнай эпохі, а ў музеях парка сабрана 1,4 мільёна прадметаў ідэалогіі і побыту таго часу. Супраць стварэння парка былі вельмі многія палітыкі, але зараз гэта адно з самых наведваемых месцаў у Літве.

DSC_0559

Знайсці парк вельмі проста – ад Друскінінкая гэта ўсяго 6 км, дый указальнікі суправаджаюць вас па ўсёй дарозе. Пры набліжэнні да яго раптоўна ўзгадваецца Асвенцым – кацлагер у Польшчы. Гэта з-за калючага дроту і назіральніцкіх вышкаў, якія размешчаны і там, і тут па ўсім перыметры. Вось толькі ў Грутасе за калючым дротам апынуліся Ленін, Сталін, Дзяржынскі і іх паплечнікі.

DSC_0562

Гаспадар парка  Уілюмас Малінаўскас жыве тут жа – ягоны дом знаходзіцца на тэрыторыі парка побач з міні-заапаркам, які могуць паглядзець і наведвальнікі.  Дваццаць гадоў таму на гэтым месцы  былі непралазныя балоты, якія асушылі. І сям'я Малінаўскас занялася бізнесам – перапрацоўкай грыбоў ды ягадаў. Кансервы 58 гатункаў, што пастаўляліся ў ЗША, Германію, Ізраіль і іншыя краіны, прынеслі спадару Уілюмасу славу «грыбнога караля Літвы». Зараз ад кансервавання ён  адмовіўся, перайшоў на выпуск замарожанай прадукцыі. Да грыбоў і ягад дадаліся слімакі. Пра незвычайны турыстычны аб'ект спадар Малінаўскас задумаўся ў канцы 90-х.

DSC_0617

DSC_0633

DSC_0648

Жывёлы ў парку выглядаюць нават крыху недарэчна, хоць сярод дзяцей, якія прыязджаюць сюды з бацькамі, карыстаюцца папулярнасцю. Умовы ўтрымання жывёлаў таксама адкідваюць у далёкія савецкія часы: маельнікя клеткі, жудасны пах і дрэнныя ўмовы дагляду. Зрэшты, тое самае адбываецца зараз у беларускіх заапарках і Гродна і Мінску

– Спачатку я думаў адкрыць парк гісторыі Літвы, – кажа ён. – Але неяк па справах быў у Вільні і там ля мастацкіх майстэрняў убачыў, як ляжаць пад плотам скульптуры бальшавікоў. І стукнула мне ў галаву сабраць іх у сябе. І не толькі іх, а таксама помнікі ваеннага часу, якія былі знесеныя.

DSC_0576

Убачыць Леніна ў полі, а не на галоўнай плошчы горада, спачатку нязвыкла

DSC_0737

Выданні за аўтарствам Брэжнева - кнігі, якія дагэтуль засталіся ў многіх дамах

DSC_0760

Аўтамат з газаванай вадой не працуе, але вяртае ў тыя часы, калі вада каштавала капейкі і разлівалася ў шклянкі

DSC_0758

Вуліца Мельнікайтэ ёсць і ў Мінску. Помнікаў жанчынам у парку вельмі мала. Зрэшты, у самім СССР было тое самае

DSC_0720

Гістарычны нумар - у ім з'явілася інфармацыя аб медыцынскім заключэнні пасля смерці Сталіна

Праект Малінаўскаса перамог у конкурсе, арганізаваным Міністэрствам культуры, – экспанаваць савецкае мінулае захацелі яшчэ некалькі кампаній. Перамог, мяркуючы па ўсім, з-за таго, што  паабяцаў пабудаваць і ўтрымліваць парк выключна за свае грошы.

Малінаўскас падкрэслівае, што ў яго не было задачы паздзеквацца з мінулага, з ідалаў таталітарызму. У кожнага помніка «правадыра і настаўніка» – шыльдачка з іх кароткай біяграфіяй і пералікам «заслуг» ў задушванні свабоды. Частку помнікаў перадала дзяржава, частку знаходзілі самі. Толькі на перавоз і ўстаноўку манументаў заснавальнік экспазіцыі выдаткаваў больш за 145 тысяч еўра.

DSC_0665

Лысіна, якую ні з чым не зблытаеш

У гэтым парку сабрана цэлая эпоха. Шпацыруючы паміж Ленінамі ў розных позах і з рознымі выразамі твару, спачатку смяешся з таго, як можна было настолькі даводзіць да абсурду ідэю камунізма і культа асобы, але праз некалькі колаў ужо пачынаеш стамляцца ад гэтага.

Наведаць парк будзе цікава і тым, хто настальгуе па савецкіх часах, і тым, хто ніколі больш не хоча вярнуцца ў тыя гады. І калі першая катэгорыя можа прыязджаць сюды на тэматычныя вечарыны шмат разоў, каб падняць настрой, то для другой катэгорыі дастаткова аднаго разу, каб больш не засмучацца.

DSC_0669

Жорсткія выказванні Леніна як напамін пра падзеі ў СССР

DSC_0672  

Важна, што стваральнікі экспазіцыі адлюстравалі жахі камуністычнай машыны. Мы бачылі, як бацькі з малымі дзецьмі хадзілі па музею і тлумачылі ім, што гэта быў за час, чаму так адбылося і што трэба рабіць, каб такое больш не паўтарылася.

DSC_0676

Выбары без выбару

DSC_0681

Імправізаваны пакой партыйнага работніка

DSC_0682

Зала для партыйных сходаў

DSC_0707

У парку таксама шмат помнікаў і бюстаў Сталіну. Некаторыя з іх былі ўсталяваныя ў Літоўскай ССР напрыканцы 80-х.

DSC_0712

"Эвалюцыя" Леніна

DSC_0597

Настальгічнае меню мясцовага кафэ. Прапаноўваюць селядзец, сасіскі, боршч, "Рускі чай", кісель і гарэлку. Увесь посуд - з савецкіх сталовых: жалезныя талеркі, алюміневыя відэльцы і лыжкі. Настальгічнае меню таннейшае за еўрапейскае - у кафэ яго таксама прапаноўваюць.

Калі мы ад'язджалі, мне падумалася, што літоўцам у гэтым сэнсе можна пазайздросціць. Яны сапраўды перайшлі праз складанасці і перагарнулі новую старонку сваёй гісторыі – незалежнасць. Тым часам мы, беларусы, працягваем ісці па камуністычных вуліцах, пісаць лісты на адрэсы з вуліцай Савецкай і сустракацца з сябрамі пад помнікам Леніну. У нашых газетах усё тыя ж загалоўкі, а ўрад краіны не знаходзіць нічога лепшага, чым ўводзіць у жыццё тыя лозунгі, у якія прымушалі верыць нашых дзядоў і бацькоў. Урэшце, турыстычныя маршруты распрацоўваюць вакол «Лініі Сталіна», а маладыя на вяселлях у невялікіх гарадах працягваюць ускладаць кветкі Леніну і жывому агню...

DSC_0689

Старыя лозунгі, якія спрабуюць аднавіцьу Беларусі

DSC_0595

Імправізацыя піянерскага лагеру

DSC_0584

Тэматычныя сувеніры

DSC_0585

DSC_0729

З усіх постсавецкіх краінаў толькі Беларусь захавала максімальна набліжаныя да савецкіх сцяг і герб

DSC_0730

Помнік Леніну, які стаяў у Вільні. На фотаздымках адлюстравана, як яго ўзводзілі і пасля скідвалі

DSC_0752

Друскінінкай і Гродна аддзяляе крыху больш за 30 км. Але па той бок мяжы немагчыма ўявіць, каб усё лепшае звязвалі з савецкім, а вуліцы, па якіх шпацыравалі Багдановіч і Ажэшка, назвалі імем тых, хто ўчыніў генацыд свайго народа.

Рубрики: В Фокусе Фоторепортаж Эксклюзив

Страны: Литва


Комментарии

Аватар

04.01.2012 16:00
Anonymous
ответить

Адзіна правільны падыход да "ленінскай тэмы". усё іншае - лухта і брыдота. калі жж мы выбярэмся з гэтай дрыгвы???
Аватар

04.01.2012 17:59
Anonymous
ответить

трэба і ў беларусі ўсе гэтыя "помнікі" сабраць у адным лесе, каб ветэраны маглі ім пакланяцца, а забруджваць гісторыю і нашыя гарады савецкай ідэалогіяй хопіць!
Аватар

04.01.2012 18:02
Не пожалею
ответить

Проблема в том, что правительство Беларуси считает, что на советской идеологии может объединить белорусский народ. Мол, мы выстояли в войне, мы победили фашизм, а поэтому нам ничего не страшно. Только вот в этой победе не было белорусов, была одна общая масса - человек советский, где нет места для независимого развития страны. Вот уже сколько лет нет СССР, а мы по-прежнему оглядываемся на Москву...
Аватар

05.01.2012 15:31
Anonymous
ответить

Рана ці позна і Беларусь прыйдзе да стварэння такога парка. Толькі не "эвалюцыйным" спосабам, калі райвыканкамы будуць цэнтралізавана здымаць леніных, а рэвалюцыйным, калі пасля якіх-небудзь падзей у Мінску людзі раздраконяць усе гэтыя помнікі на дробныя кавалкі

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах