<p><strong>Беларусы </strong><strong>«праспалі» 1000-годдзе Літвы. Як не «праспаць» яшчэ адзін юбілей?</strong></p>
<p>Перш чым выправіцца на Грунвальдскае поле, дзе 600 гадоў таму харугвы Польшчы і Вялікага княства Літоўскага разбілі войска Тэўтонскага ордэна, выдавецтва «Рифтур» сумесна з фондам «Краіна Замкаў» прапануюць наведаць шэраг мерапрыемстваў «Па дарозе на Грунвальд». Акцыя распачнецца 25 сакавіка, аб’яднаўшы пад агульнай назвай гістарычныя імпрэзы ў найстаражытнейшых і найпрыгажэйшых мясцінах Беларусі.</p>

Людмила Бендетович

Cпециалист по туризму

г. Минск ул. Ульяновская 29

Людмила Бендетович
Cпециалист по туризму
г. Минск ул. Ульяновская 29

Яна ШЫДЛОЎСКАЯ

Перш чым выправіцца на Грунвальдскае поле, дзе 600 гадоў таму харугвы Польшчы і Вялікага княства Літоўскага разбілі войска Тэўтонскага ордэна, выдавецтва «Рифтур» сумесна з фондам «Краіна Замкаў» прапануюць наведаць шэраг мерапрыемстваў «Па дарозе на Грунвальд». Акцыя распачнецца 25 сакавіка, аб’яднаўшы пад агульнай назвай гістарычныя імпрэзы ў найстаражытнейшых і найпрыгажэйшых мясцінах Беларусі.

 grunvald

«Сёлета Беларусь, Польшча і Літва святкуюць 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, – аб ідэі акцыі распавядае дырэктар выдавецтва «Рифтур» і галоўны рэдактар газеты «Туризм и отдых» Сяргей Плыткевіч. – Гэта адна з самых знакавых падзей нашай гісторыі. З гэтай нагоды ўзнікла ідэя аб’яднаць усе мерапрыемствы, датычныя нашай гісторыі, у праграму пад агульнай назвай «Па дарозе на Грунвальд». Арганізатары адзначаюць і іншыя прычыны, чаму акцыя мусіць адбыцца і мець шырокі размах. «На жаль, нам не ўдалося годна адсвяткаваць 1000-годдзе старой Літвы ў адрозненне ад нашых суседзяў-літоўцаў, – распавядае дырэктар фонду «Краіна Замкаў» Алесь Варыкіш. – Маючы фінансавую падтрымку з боку дзяржавы, яны адзначалі 1000 гадоў Літвы на дзаржаўным узроўні. Таму прайсці міма юбілею Грунвальдскай бітвы ў гэтым годзе абсалютна не даравальна, асабліва тым колам, якія займаюцца папулярызацыяй беларускай гісторыі».

Каардынатары акцыі складаюць праграму мерапрыемстваў, якая будзе апублікавана ўжо ў бліжэйшы час. «Каляндар падзей трэба скласці як мага хутчэй, – адзначае Алесь Варыкіш, – каб турысты ўжо маглі планаваць свой адпачынак, ведаючы, што амаль кожныя выходныя ёсць выезд на святы». На сёння ў праграму ўвашлі Грунвальд-фэст, які адбудзецца 24 красавіка ў Сілічах, 15–16 мая пад агульнай назвай пройдзе свята горада ў Полацку. 16 мая фестываль, прымеркаваны да юбілею Грунвальдскай бітвы, адбудзецца ў Дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту ў Азярцы. 29–30 мая ў рамках акцыі пройдзе фестываль «Меч Брачыслава» ў Браславе, дзе дадаткова будзе арганізаваны пленэр для фотамастакоў. У канцы чэрвеня ўлады горада запрашаюць гасцей на Наваградскі фэст. Запланаваны святочныя мерапрыемствы ў музеі пад адкрытым небам у Дудутках, і ў горадзе Ваўкавыску. Кульмінацыяй акцыі стане наведванне Грунвальда ў Польшчы, дзе 15–17 ліпеня адбудзецца святочны фэст. «Больш за тое, падчас Свята нацыянальных культур у Гародні адбудзецца фестываль, прымеркаваны да ўгодкаў бітвы, – дадае Сяргей Плыткевіч. – Існуе версія, згодна з якой харугвы з Усходу трымалі шлях на Грунвальд праз Гародню, дзе ў Каложскай царкве служылі малебен. Не дзіўна, што каля царквы захаваўся камень – помнік 1410 году. Таму будзе вельмі сімвалічна па дарозе на Грунвальд наведаць гэты старажытны горад. Мы зацікаўлены, каб гістарычная падзея адбылася і ў Бярэсці, дзе ў XV стагоддзі паміж ваярамі вяліся перамовы, а ў Белавежскай пушчы нарыхтоўвалася ежа для ваяроў. Таму чакаем сустрэчных прапаноў». 

Выдавецтвам «Рифтур» будзе створаны прымеркаваны да акцыі даведнікпуцевадзіцель па старажытных гарадах і мястэчках Беларусі. «Мы спецыалізуемся на выданні краязнаўчай літаратуры, і дату юбілея Грунвальда абыйсці не маглі, – распавядае Сяргей Плыткевіч. – Дзякуючы даведніку турыст даведаецца, што з сябе ўяўлялі Полацк, Гародня, Берасце і іншыя гарады, па якіх пройдзе маршрут «Па дарозе на Грунвальд», у далёкім XV ст.».

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца і турысты, і турыстычныя кампаніі. «З намі ўжо супрацоўнічаюць фірмы «Віаполь», «Алатан-Тур», – адзначае Алесь Варыкіш. – Папярэдне праграму пад назвай “Па дарозе на Грунвальд” і адпаведныя туры згадзілася прадаваць каля дзесяці турыстычных агенцтваў. Мы заклікаем калег і арганізатараў святочных імпрэз да супольнай працы ў спадзяванні, што сёлета юбілей Грунвальдскай бітвы прагрыміць на ўсю краіну». 

 

P.S. Нагадаем, што газета «Туризм и отдых» ад пачатку года друкуе матэрыялы, прысвечаныя гэтай вялікай даце. У сённяшнім нумары на стар. 6 вы можаце чытаць артыкул, прысвечаны аднаму з самых цікавых і магутных аб’яднанняў таго часу – Тэутонскаму ордэну.