https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гiсторыя гэтага храма ў Мюнхене вядомая для рускай Германii. Так, у нумары 3'2009 пра яго згадаў часопiс "Вокруг света". Але нiдзе не згадваецца пра беларускi след у стварэннi гэтай унiкальнай царквы.</p>

фота panoramio.com

Гiсторыя гэтага храма ў Мюнхене вядомая для рускай Германii. Так, у нумары 3'2009 пра яго згадаў часопiс "Вокруг света". Але нiдзе не згадваецца пра беларускi след у стварэннi гэтай унiкальнай царквы.

12-5

Беларускi Мюнхен

Гэты горад нiколi не быў чужым для нас. У пачатку ХХ ст. у каталiцкiм унiверсiтэце вучылiся будучыя беларускiя святары, у 1940-х тут быў створаны Беларускi камiтэт. А пасля Другой сусветнай вайны беларусы, што не пажадалi вярнуцца на радзiму, кампактна рассялiлiся ў лагерах для перамешчаных асоб у паўднёвай Баварыi.

У 1950-1960-х гг. для беларусаў, нават скажам так - iнтэлектуальнай элiты эмiграцыi, Мюнхен становiцца адным з цэнтраў беларускай прысутнасцi на Захадзе.

Тут быў створаны iнстытут вывучэння СССР (на грошы ЗША), у якiм працаваў не адзiн дзесятак нашых суайчыннiкаў, ад 1950 г. тут выдавалася галоўная на той час газета беларускiх эмiгрантаў "Бацькаўшчына". 20 мая 1954 г. запрацавала беларуская рэдакцыя Радыё "Вызваленне" (сёння - Радыё "Свабода"). Да таго ж беларускiя асобныя дзялянкi ёсць на трох гарадскiх могiлках.

Не мы адныя там былi

На тэрыторыi паваеннай Германii апынулася больш за мiльён добраахвотных уцекачоў, што не пажадалi вярнуцца ва Усходнюю Еўропу, якая трапiла пад савецкi ўплыў.

prohorov Трацiну з iх складалi палякi, другая па колькасцi катэгорыя - рускiя. Адным з такiх добраахвотных уцекачоў быў казак Цiмафей Васiльевiч Прохараў. Нарадзiўся ён у 1894 г. у Растоўскай вобласцi тады яшчэ Расiйскай iмперыi. У маладосцi трапiў у манастыр на Паўночным Каўказе. А потым прыйшлi бальшавiкi, манастыр разрабавалi, а манахаў арыштавалi. Цiмафею ўдалося выратавацца, i ён уладкаваўся на працу ў шахты. У шахтах ён сутыкнуўся з рознымi групамi - праваслаўнымi, стараверамi, сектантамi. Пазней ад усiх гэтых груп i ўзяў пакрысе для фармiравання свайго рэлiгiйнага светапогляду. У 1940-х бальшавiкоў змянiлi немцы. Вiдаць, яшчэ горшыя кiраўнiкi. Яны прымусова рэквiзавалi каня сп. Прохарава, а самога Цiмафея забралi ў абоз. i пачалася адысея нашага героя.

Аднойчы Цiмафею Прохараву з'явiлася Багародзiца, якая загадала iсцi на Захад i там пабудаваць храм. Перад самым сканчэннем вайны ён аказаўся ў Вене, але там не ўдалося дамовiцца з мунiцыпальнымi ўладамi пра пабудову храма. Цiмафей дабраўся да Мюнхена, дзе i здзейснiў задуманае. Было гэта ў 1952 г.

Беларускi след

Сваю царкву ён пабудаваў у паўночна-заходняй частцы Мюнхена, на месцы былой звалкi. Царква была пабудавана ў стылi ўсходняга праваслаўя, з купалам ды iканастасам. Алтар зверху наш герой аддзялiў полагам з фольгi. Тут на сцэну гэтай гiсторыi выходзiць беларуская дзяячка Надзея Тэадаровiч (Абрамава). Медык паводле адукацыi, падчас вайны яна была адным з кiраўнiкоў Саюза беларускай моладзi, таму савецкая прапаганда не шкадавала чорных фарбаў для яе. Але мала хто ведае, што падчас вайны дзякуючы высiлкам Надзеi Абрамавай было выратавана шмат яўрэйскiх дзетак. Адну дзяўчынку яна нават удачарыла. На жаль, гэтая гiсторыя скончылася трагiчна. У 1959 г.

abr Тамара Тэадаровiч знiкла ў Мюнхене, а потым загiнула пры таямнiчых абставiнах. Калегi Надзеi Тэадаровiч казалi пра "савецкi след". Што не беспадстаўна. Тэадаровiч працавала ў iнстытуце вывучэння СССР, выдавала часопiс "Рэлiгiя i атэiзм у СССР".

Надзея Тэадаровiч i яе бацька, мастак Аляксандр Абрамаў-Сушынскi, дапамаглi распiсаць алтар. Аляксандр Абрамаў напiсаў таксама некалькi iкон для царквы.

У лiсце да Янiны Каханоўскай, бабулi знакамiтага беларускага спевака i журналiста на эмiграцыi Багдана Андрусiшына-Данчыка, Н.Тэадаровiч паведамляла (лiст напiсаны па-руску)...

Церковка очень уютная. Строил её этот Тимофей со своей названной сестрой Наташей, вдвоем. Как они подымали эти стены, из тонких досок, но стены, один Господь Бог знает. Они мне говорили: "Вот не могём узнять, так Наташа как закричит "Дык што-ж, Ты, Господи, не видишь, што нам не в силу? Так памажы-ж!" И, смотрим, идет человек дорогой: что это Вы тут делаете? А вот церковь Божию строим, да тяжко. Раздевает поддёвку, да и в помощь нам. Так вот святая Троица и позаботится". Пры царкве была пабудавана маленькая каплiца Божай Мацi, куды Надзея Тэадаровiч дамагла айцу Цiмафею сабраць найбольш шанаваныя выявы Багародзiцы - ад афрыканскiх i iндыйскiх да камчацкiх. Выйшаў такi адмысловы музей выяваў Мацi Божай.

Заступiлася яна i перад царкоўнымi ўладамi Баварыi. Айцец Цiмафей не прызнаваў нiякiх юрысдыкцый. Надзея Тэадаровiч знайшла падтрымку ў каталiцкага арцыбiскупа. Бiскуп прыехаў, паглядзеў на царкву i блаславiў яе.

"Служить же, по его, в церкви могут все. Он в самом широком смысле экуменист, идущий гораздо шире обьединения в молитве только христиан. Он искренне был рад, когда в его храме молилась еврейка. Торжествующе сообщил мне о том, что мусульмане и мормоны и "какието" антропософы приходят к нему и молятся с ним . (:) Признаться, мне нравилось, когда он разговаривал з католическим епископом и называл его на "ты" и "дорогой брат", и тот его тоже. Так обнявшись, они и обходили это рукотворение во имя Бога, которого принято понимать иначе, и во имя церкви, какой по существу ещё нет на земле".

12-6

Усiм горадам на абарону

Мюнхен выйграў права правесцi ў 1972 г. Алiмпiйскiя гульнi. i Алiмпiйскi парк з мноствам аб'ектаў якраз павiнен быў размясцiцца ў паўночна-заходняй частцы горада. А там, дзе знаходзiлася царква, павiнна была прайсцi конная траса. Царкву мелiся знесцi. На абарону айца Цiмафея сталi простыя мюнхенцы. Яны сабралi подпiсы, звярнулiся да гарадскiх уладаў, да старца Цiмафея нават прыехаў галоўны архiтэктар Алiмпiйскай вёскi. Справа вырашылася: конна-спартыўная траса прайшла нашмат далей на поўнач. А мясцовыя газеты тады выйшлi з кiдкiмi загалоўкамi: "Першы пераможца мюнхенскай Алiмпiяды".

Do swidanija, vaterchen Timofej

У 1972 г. айцец Цiмафей ажанiўся са сваёй Наташай. У шлюбе яны пражылi толькi пяць гадоў - у 1977 г. жанчына памерла. Яе пахавалi на гарадскiх могiлках (такiя законы), а каля царквы айцец Цiмафей зрабiў сiмвалiчную магiлу, як i прасiла Наташа. Паставiў крыж, пасадзiў кветкi ды некалькi разоў на дзень прыходзiў памалiцца.

Цiмафей Прохараў перажыў сваю верную спадарожнiцу жыцця на 27 гадоў i памёр, калi яму было 110 гадоў. Ён памёр у 2004 г. Тысячы мюнхенцаў праводзiлi яго ў апошнi шлях. Нямецкiя газеты прысвяцiлi пахаванню свае артыкулы. Аўтарытэтная "Зюддойчэ Цайтунг" выйшла з паказальным загалоўкам: "Do swidanija, vaterchen Timofej".

Цiмафея Прохарава пахавалi на мюнхенскiх могiлках Вэстфрайдхоф (секцыя 196, месца 145), дзе ляжыць нямала беларусаў.

А Царква мiру Усходу i Захаду стала адной са славутасцяў Мюнхена, яе наведвае цяпер вялiкая колькасць турыстаў, у тым лiку, напэўна, i з Беларусi. Толькi што не ўсе ведаюць пра беларускi след.

https://www.traditionrolex.com/8