Водгук на артыкул Рамана Абрамчука «Віцебск жывы і мёртвы, обо Чаму Шагал жыў на задворках горада»
Прывітанне, шаноўная рэдакцыя «Турызма і адпачынка». Прачыталi ваш чарговы артыкул пра Віцебск (Раман Абрамчук «Віцебск жывы і мертвы, або Чаму Шагал жыў на задворках горада») і зразумеў, што «вязе» Віцебску с турыстамі-пісакамі, так вязе. Калісьці Бандарэнка хадзіў па гораду з заплюшчанымі вачыма, а цяпер заляцеў да нас Раман Абрамчук у дрэнным настроі.
Раман пазіцыянуе сябе сучасным беларусам: размаўляе па-беларуску, мае беларускамоўных сябровак, падарожнічае па краіне. Але чытаеш яго артыкул і не можаш зразумець – чаму мы, беларусы, так не любім сваю краіну? Замест таго, каб бачыць добрае і прыгожае, мы бачым толькі дрэннае. Замест таго, каб праслаўляць сваё беларускае, нават у рамках аднаго артыкула, мы паўсюль бачым толькі рускае альбо яшчэ чыё і гаворым пра гэта болей, чым яно таго варта.
Чаму мы ва ўсім бычым негатыў: у нашых гарадах (амаль усе яны становяцца прыгажэй, але для нас усё адно – убога), у культуры (кажам, што ў нас няма выдатных кніг, напісаных на беларускай мове, але ніводнай ніколі не чыталі, а статут ВКЛ к нам вяртаецца дзякуючы расейцу, які даў большую частку патрэбнай сумы), у спорце (дзе вы, жыхары амаль трохмільённага Мінска, нездольныя сабраць поўны стадыён «Дынама» ў гульнях зборнай Беларусі па футболу, падтрымаць выдатных дзяўчын са зборнай Беларусі па баскетболу падчас важных матчаў?).
Мы пытаемся самі ў сябе – чаму ў нас і нашай краіны такі гаротны лёс? Але з такімі адносінамі да свайго разумееш, што мы іншага не заслугоўваем. Мы прыніжаем сваю годнасць самі, а не помнікі Пушкіну і іншым расейскім дзеячам на нашых вуліцах.
Але вернемся да артыкула Рамана і яго вандроўкі па Віцебску.
Вуліца Кірава, якая першая сустракае Рамана і іншых гасцей горада, пабудавана адначасова з цяперашнім праспектам Незалежнасці ў Мінску ў пасляваенны час на месцы поўнасцю разбураных дамоў. Трэба ведаць гісторыю сваёй краіны.
Шмат напісана пра помнік Пушкіну і Пушкінскi мост і ані слова пра тое, што ў Віцебску амаль увесь гістарычны цэнтр пешаходны. Так, вуліцы ў ім называюцца не прывабліва (Пушкінская, Талстога, Суворава, Крылова), але ён вольны ад машын. Мінску з яго пешаходнай вуліцай Карла Маркса па выходных аб гэтым яшчэ марыць і марыць. А сумленныя менчукі, напэўна, ніколі не шпацыруюць у Менску поруч з помнікамі расейскім пісьменікам Горкаму ў аднайменным парку і Пушкіну на беразе Свіслачы.
Увогуле увесь артыкул пранікнуты і папахвае нейкім «менскім» шавінізмам. Менчукам вельмі шмат чаго ў нас не падабаецца: мост праз Дзвіну вельмі вялікі, сходы да Успенскага сабора, сам сабор і прылеглая прастора здаюцца пампезнымі. А яшчэ ў нас ёсць вялікіх памераў чыгуначны вакзал з выдатнай прывакзальнай плошчай. Гэтае нагадвае нейкую зайздрасць – што магчыма для Мінска не магчыма для Віцебска.
Дзякуй за ўвагу!
Неабыякавыя жыхары Віцебску, якія любяць сваю краіну,
Аляксей і Ірына Шлейчковы