https://www.traditionrolex.com/8
<p>– Дзяржава павінна падтрымліваць тых, хто хоча рабіць. Канешне, рэканструкцыя на ёй, але распрацоўка маршрутаў – не. Перашкод няма. Аб’ектыўна ў нас нават прасцей, чым у Еўропе – там досыць жорсткія цэнзы. Абавязкова правяраюць, кантралююць: што ты праводзіш, дзе, ці маеш права. У нас пакуль што значна прасцейшая сістэма ў гэтым сэнсе. Таму праблем не ўзнікае.</p>

Цімох-Акудовіч – Цімох, наколькі запатрабаваны нацыянальны складнік у беларускіх экскурсаводаў? Ці з’яўляецца больш нацыянальных маршрутаў?

– Калі параўнаць з тым, што было дваццаць год таму, экскурсійныя маршруты досыць нацыянальна насычаныя, калі казаць пра нацыянальны складнік, як пра падтрымку патрыятызму. Больш за тое, узнікае процілеглая праблема – перабольшванне, патрыятычны пафас. Калі гістарычныя факты замяняюцца міфічнымі. Толькі, на жаль, беларускай мовы бракуе.

Нацыянальныя маршруты актыўна распрацоўваюцца. Яны становяцца больш паглыбленымі: не па вядомых стандартных месцах, а па маленькіх мястэчках, малавядомых храмах, сядзібах. Але пакуль там няма належнай інфраструктуры, і масавага турыста чакаць не даводзіцца. Гэтыя пытанні ўжо не да экскурсаводаў ці турфірм.

– Ці ўзнікаюць спрэчныя моманты, калі замежныя госці, у першую чаргу расіяне, чуюць процілеглы ад звыклага ім погляд на нашу гісторыю?

– З гэтай праблемай экскурсаводы сустракаюцца часта. Расіяне едуць у савецкую рэспубліку. У краіну, дзе ёсць Брэсцкая крэпасць, горад-герой Мінск і мемарыяльны комплекс «Хатынь». Калі распавядаеш ім пра наша мінулае часоў Вялікай Літвы, Рэчы Паспалітай, калі яны чуюць пра беларускую шляхту, беларускіх магнатаў, беларускіх князёў і каралёў, шматлікія войны і паўстанні супраць царскага рэжыму, моцна здзіўляюцца. Шмат з гэтага для іх – Польшча. Іх так навучылі, што спачатку літоўцы, потым палякі паланілі нашу зямлю, якая спачатку была часткай Русі, прымусілі прыняць каталіцкую веру. А расійскія цары, браты-праваслаўныя, увесь час імкнуліся нас вызваліць ад ворагаў. Яны дзесьці не пагаджаюцца, дзесьці пачынаюць спрачацца, але з-за ўсяго гэтага ім становіцца цікавей – безумоўна. У іх ламаецца шаблон. Галоўнае паказаць ім нашу гісторыю далікатна, без фанабэрыі. Калі група адэкватная – гэта спрацоўвае на плюс, нават калі з табой не ўсе ў канчатковым выпадку пагаджаюцца. Усё роўна, на ўзроўні падсвядомасці ў іх штосьці застаецца.

– Значыць, расіяне пакуль яшчэ не лічаць нас Еўропай, чымсьці асобным ад Расіі?

– У тым і сэнс, што ў іх стандартнае ўспрыняцце Беларусі: «Страна-сестра» і г. д. Лічаць нас вельмі падобнымі да іх. Але калі прыязджаюць, калі ім правільна паказаць і расказаць, пачынаюць заўважаць, што паміж намі шмат адрозненняў. Іх здзіўляе неправаслаўная архітэктура праваслаўных храмаў. Тлумачыш, што раней гэта быў ці каталіцкі, ці пратэстанцкі храм, а ў праваслаўны перерабілі ў часы Расійскай імперыі. Вельмі дзіўна ім чуць у Міры і Нясвіжы пра Радзівілаў: адзін з буйнейшых магнацкіх родаў Еўропы шляхам многіх стагоддзяў аказваецца беларускім. Так, часам спрачаюцца, але ў межах прыемнай дыскусіі.

– Ваша праца – прыватная ініцыятыва, куды дзяржава не ўмешваецца, не пера­шкаджае?

– Дзяржава павінна падтрымліваць тых, хто хоча рабіць. Канешне, рэканструкцыя на ёй, але распрацоўка маршрутаў – не. Перашкод няма. Аб’ектыўна ў нас нават прасцей, чым у Еўропе – там досыць жорсткія цэнзы. Абавязкова правяраюць, кантралююць: што ты праводзіш, дзе, ці маеш права. У нас пакуль што значна прасцейшая сістэма ў гэтым сэнсе. Таму праблем не ўзнікае.

– Раскажыце пра стасункі з больш сталым пакаленнем экскурсаводаў. Ці ёсць пэўныя непаразуменні з моладдзю?

– Розніца відавочна ёсць. Яна заўсёды ёсць паміж пакаленнямі. А ў нашым выпадку раздзяляе яшчэ і тое, што вучыліся справе, можна сказаць, у розных краінах з рознымі ідэалагічнымі матрыцамі. У старэйшага пакалення больш глыбокія веды па ваеннай тэматыцы, больш стрыманая манера перадачы. У моладзі відавочна пераважае ВКЛ, рыцары, замкі і храмы. Адпаведна, большая прага да яркага паказу, анімацыі.
Сувязяў, на жаль, мала. Папросту не хапае тых месцаў, дзе мы маглі б перасякацца (хаця і не скажу, што іх няма). Таму з’езд экскурсаводаў вельмі дарэчы. Але тыя кантакты, якія ёсць, добрыя і прыязныя. Старэйшыя экскурсаводы, пэўна, маюць некаторы скепсіс у дачыненні да нас, але маўчаць. Зрэшчы, атэстоўваюць новых экскурсаводаў менавіта яны. Значыць, збольшага задаволеныя.

– Ці запрошаныя вы на з’езд і якое ў вас да яго стаўленне? Ці чакаеце ад яго вынікаў чагосьці значнага? І ці ёсць увогуле ў падобных мерапрыемствах сэнс?

– Так, на з’езд я запрошаны. Нават дапамагаю ў некаторых арганізацыйных момантах.
Ініцыятыва цудоўная. Нешта такое даўно трэба было зрабіць. Экскурсаводы – прафесія спецыфічная, са сваімі асаблівасцямі і складанасцямі. Гэта ўсё трэба абмяркоўваць і ўдакладняць, што і зробім. Сэнс у падобных мерапрыемствах, безумоўна, ёсць. Гэта магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць пытанні, пажаліцца адзін аднаму ўрэшце.

Гутарыў Павел ДАБРАВОЛЬСКІ

https://www.traditionrolex.com/8