У першы дзень з’езда (24 верасня) удзельнікаў чакаюць прывітальныя словы прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Беларускага фонда культуры, ветэранаў беларускага экскурсійнага турызму, а таксама ўзнагароджванне ганаровымі граматамі за вялікі ўклад у станаўленне і развіццё экскурсійнай справы ў Беларусі.
Акрамя гэтага, прафесіяналы пачуюць даклады і выступленні па тэмах «Стан і перспектывы развіцця экскурсійнага турызму ў Беларусі», «Канцэптуальны падыход да экскурсійнай справы. Навукова-метадычнае забеспячэнне экскурсійнай работы і захаванне лепшых дасягненняў беларускага пазнавальнага турызму. Патрэбнасць падтрымкі і стымулявання экскурсійнай работы на дзяржаўным і рэгіянальным узроўні», «Роля і месца пазнавальнага турызму ў Беларусі. Папулярнасць, прэстыжнасць і эканамічная эфектыўнасць экскурсійнай работы. Арганізацыя экскурсійнай работы ў турысцкай арганізацыі», «Дзяржаўнае рэгуляванне экскурсійнай работы: нарматыўна-прававая база, дзяржаўныя стандарты і атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Кантроль за якасцю правядзення экскурсій і выкананне заканадаўства ў экскурсійнай сферы» і іншыя.
На другі дзень (25 верасня) прафесіяналы экскурсійнай працы будуць абмяркоўваць на «круглым стале» такія балючыя пытанні, як «Адлюстраванне падзей беларускай гісторыі ў экскурсіях. Як дасягнуць аб’ектыўнасці, навуковасці, праўдзівасці ў змесце гістарычных і другіх экскурсій» і «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі ў якасці экскурсійных аб’ектаў, іх стан, дасягальнасць, захаванне. Праблемы, звязаныя з рэканструкцыяй і выкарыстаннем помнікаў гісторыі і культуры».
Скончыцца з’езд прыняццем выніковага дакументу і экскурсіяй у Музей народнай архітэктуры і побыту.
Падрабязную праграму мерапрыемства можна бачыць тут: