Нагадаем, што 24-25 верасня ў Мінску праходзіў з’езд экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Па афіцыйных звестках, у мерапрыемстве прыняло ўдзел каля 150 чалавек. Сярод іх – практыкуючыя экскурсаводы і гіды-перакладчыкі і спецыялісты турбізнеса. У першы дзень кожны дэлегат атрымаў анкету, у якой было прапанавана адказаць на шэраг актуальных пытанняў. Пытанні і адказы выглядаюць наступным чынам.
Ці падзяляеце вы меркаванне, што экскурсійная справа ў Беларусі перажывае крызіс?
• так – 78
• не – 37.
Якое месца сярод іншых відаў турызму на сучасным этапе займае пазнавальны турызм?
• недастаткова высокую пазіцыю – 64
• адну з першых – 29
• вядучую – 14.
З чым звязана недастатковая папулярнасць экскурсій?
• адсутнасць дзяржаўнай падтрымкі – 68
• недастатковая рэклама і прапаганда экскурсій і пазнавальнага турызму – 54
• высокі кошт экскурсійнага транспарту і, як наступства, аўтобусных экскурсій – 46.
Як вы ставіцеся да абавязковага праслухоўвання экскурсаводаў на маршрутах з мэтай допуску да правядзення экскурсій і кантроля за якасцю?
• падтрымліваю ў дачыненні да пачынаючых экскурсаводаў – 44
• дапускаю ў крайніх выпадках скаргаў і нараканняў – 43
• падтрымліваю – 30
• супраць – 5.
Ці падтрымліваеце вы ідэю правядзення камп’ютарнага тэсціравання па месцы навучання і павышэння кваліфікацыі экскурсаводаў?
• так – 56
• не – 23.
Ці падтрымліваеце вы ідэю паэтапнага стварэння ў сталіцы, абласных гарадах і буйных турыстычных цэнтрах Беларусі экскурсійна-метадычных кабінетаў?
• так – 98
• не – 7.
Ці патрэбны экскурсаводам і гідам-перакладчыкам грамадскія арганізацыі для абмену вопытам, кааперацыі, абароны прафесійных інтарэсаў?
• так – 105
• не – 0.
Па звестках арганізатараў, у астатніх адказах на пытанні анкеты былі выказаны парады, як дапамагаць маладым экскурсаводам, выпускнікам курсаў экскурсаводаў, а таксама якім чынам развіваць пазнавальны турызм у Беларусі.