https://www.traditionrolex.com/8
<p>У кнiжнай калекцыi выдавецтва "Рыфтур" з'явiлася новае выданне - даведнiк "Шляхам Купалы - шляхам Коласа". Дзякуючы кнiзе, можна скласцi сапраўдны лiтаратурны маршрут па мясцiнах у Беларусi i паза яе межамi, датычных жыцця i творчасцi песняроў нашай зямлi.</p>

У кнiжнай калекцыi выдавецтва "Рыфтур" з'явiлася новае выданне - даведнiк "Шляхам Купалы - шляхам Коласа". Дзякуючы кнiзе, можна скласцi сапраўдны лiтаратурны маршрут па мясцiнах у Беларусi i паза яе межамi, датычных жыцця i творчасцi песняроў нашай зямлi.

w1 Даведнiк падзелены на дзве часткi. Першая вядзе жыццёвым i творчым шляхам Янкi Купалы. Маршрут пачынаецца ў Вязынцы, дзе ў невялiчкiм фальварку летам 1882 года нарадзiўся iван Луцэвiч. Сёння тут месцiцца фiлiял Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы. У кнiзе змешчаны апiсаннi знакавых у жыццi пiсьменнiка месцаў: Радашковiчы, дзе хрысцiлi Купалу, хутар Акопы, дзе пiсалiся паэмы "Магiла льва" i "Паўлiнка", Ляўкi на Аршаншчыне, дзе стаiць адноўленая Купалава дача i "Шэўрале" пiсьменнiка 1937 года. Мiнскiя адрасы Янкi Купалы дазволяць скласцi тэматычную экскурсiю па горадзе, якая можа пачацца цi скончыцца наведваннем Лiтаратурнага музея.

Купалаў маршрут сягае за межы нашай краiны. "Нашанiўскi" перыяд у жыццi пiсьменнiка звязаны з Вiльняй. Даведнiк дапаможа знайсцi тыя вулiцы i будынкi, дзе калiсьцi працаваў Янка Купала. У Пецярбургу, дзе ў выдавецкай суполцы "Загляне сонца i ў наша аконца" выйшаў першы паэтычны зборнiк "Жалейка" i адбылася тэатральная пастаноўка "Паўлiнкi", варта наведаць Васiльеўскi востраў. Тут, у 45 доме на 4-й лiнii Янка Купала некалькi год кватараваў у прафесара Бранiслава Эпiмаха-Шыпiлы. У даведнiку падаюцца i iншыя адрасы, без якiх экскурсiя па Купалавым Пiцеры будзе няпоўнай.

Другая частка даведнiка прысвечана Якубу Коласу. Маршрут шляхам яго жыцця iдзе паўз адноўленыя i музеефiкаваныя цяпер мемарыяльныя сядзiбы Акiнчыцы, Альбуць, Ласток. Апошняя, дарэчы, была апiсана пiсьменнiкам у паэме "Новая зямля". Варта наведаць восьмы i апошнi прытулак сям'i Мiцкевiчаў - Смольню. Тут Якуб Колас працаваў над знакамiтымi творамi "Сымон-музыка", "На ростанях", якiя ўвайшлi ў класiку беларускай лiтаратуры. У даведнiку чытач знойдзе падрабязнае апiсанне "Шляха Коласа" - мастацка-мемарыяльнага комплекса ўздоўж дарогi Стоўбцы - Мiкалаеўшчына. Над iм працавалi мастакi-разьбяры па дрэве, стварыўшы драўляныя скульптуры галоўных герояў творчасцi Коласа.

Карыснай для турыста iнфармацыяй стануць змешчаныя ў даведнiку парады, як даехаць да той цi iншай мясцiны. Акрамя таго, у кнiзе чытач знойдзе адрасы Лiтаратурных музеяў Янкi Купалы i Якуба Коласа, а таксама iх фiлiялаў, якiя працуюць у розных кутках Беларусi.

https://www.traditionrolex.com/8