https://www.traditionrolex.com/8
<p>Людзі супольныя па сваёй прыродзе. А найбольш устойлівыя супольнасці – у якіх ёсць агульныя інтарэсы, падмацаваныя традыцыямі. Культурнае жыццё Мінска віруе ў параўнанні не толькі з абласнымі цэнтрамі, але і з гарадамі гэткай жа велічыні былой постсавецкай прасторы. И размова не пра медыя-праекты і не пра дутыя раскруткі.</p>

Ігар ГРАДОЎСКІ, фота аўтара i Сяргея ПЛЫТКЕВIЧА

Людзі супольныя па сваёй прыродзе. А найбольш устойлівыя супольнасці – у якіх ёсць агульныя інтарэсы, падмацаваныя традыцыямі. Культурнае жыццё Мінска віруе ў параўнанні не толькі з абласнымі цэнтрамі, але і з гарадамі гэткай жа велічыні былой постсавецкай прасторы. И размова не пра медыя-праекты і не пра дутыя раскруткі.

Храм-Святога-Георгiя

…На пачатку тысячагоддзя пры філіяле музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка» актыўна дзейнічала грамадскае аб’яднанне пад кіраўніцтвам Алы Міхайлаўны Ходан. Без спісаў і прэзідыўма, хоць і з актывам. Адбываліся сустрэчы з творчымі людзьмі розных накірункаў дзейнасці, ладзіліся вандроўкі-экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі (а ў нас усе мясціны гістарычныя!). Тут збіраліся людзі, неабыякавыя да гісторыі краіны з усімі яе недаперазагібамі, са шчырай любоўю да зямлі і разуменнем яе патэнцыялу.

Пэўныя жыццёвыя калізіі і ўзроста­вы фактар паставіў Алу Міхайлаўну за рамкі актыўнай дзейнасці. І дзейнасць супольнасці, якая пераняла назву філіяла – «Беларуская хатка», – перапынілася на некалькі гадоў.

А як жа былі ўсцешаны людзі, чые тэлефоны захаваліся ў «архіве», калі два гады таму пачулі голас Зоі Уладзіміраўны Рагожкінай, якая з напамінам пра «Беларускую хатку» запрашала ў вандроўку па Беларусі! Узняла Зоя Уладзіміраўна сцяг «Беларускай хаткі». Адгукнуліся, дружна сабраліся. І за апошнія гады выязных мерапрыемстваў адбылося нямала.

Апошняя экскурсія праходзіла па Чэрвеньскім і Пухавіцкім раёнах. Само сабой, без усёведнага экскурсавода вандроўка робіцца паездкай на грамадскім транспарце. Нам шанцуе – у нас ёсць вядомы беларускі гісторык і краязнаўца Ігар Гатальскі. Вы ведаеце, адкуль назва ў вёсак Галінберг, Голацк або Кадунова? А Ігар ведае. І хто, калі і што заснаваў-пабудаваў – таксама. І гаспадароў, якія мяняліся ў маёнтках час ад часу, ведае. І пра тое, што сёння адбываецца, у курсе. Здзіўляе не толькі, што ён можа распавесці пра кожнае мястэчка і нават кожны камень на шляху экскурсіі, а і тое, што любыя новыя звесткі ўспрымае, як сухі пясок вільгаць. Каб пасля ўдакладніць і занатаваць…

Зрэшты, штрышкамі – пра саму вандроўку. Першы прыпынак быў за вёскай Дукора каля ўязной Загаркавай (Гадзіннікавай) брамы. Ну чым не Парыж з Трыўмфальнай аркай?! Смілавічы вядомыя напаўразбураным палацам, які храналагічна належаў Агінскім–Манюшкам–Ваньковічам, храмам Святога Георгія, якім кіруе айцец Валяр’ян, здольны выганяць бесаў са слабой чалавечай плоці, унікальным цэнтрам дзіцячай творчасці, у якім працуюць сапраўдныя падзвіжнікі і ў якім месціцца музей вядомага мастака парыжскай школы Хаіма Суціна, экспазіцыя якога была адкрытая пяць гадоў таму пры ўдзеле ЮНЕСКА пад назвай «Прастора Хаіма Суціна».

А супадзенне з Днём касманаўтыкі дае нагоду даведацца з мясцовай прэсы Чэрвеньшчыны – «Раённага весніка», што «гонар Чэрвеньшчыны ўсёй – касманаўт Алег Навіцкі».

Што тычыцца храмаў: экскурсанты незалежна ад уласнай канфесіі з павагай ставяцца да любога прытулку, што прадстаўляецца дзецям Божым. А супадзенне са сваёй рэлігіяй дазваляе пэўным чынам рэалізаваць прыналежнасць да яе.

У Малых Лядах наведалі праваслаўны манастыр Святога Благавесця, колішні мужчынскі Дабравешчанскі манастыр ордэна базыльян. Тут зімой адбылася бяда – быў пажар. Цяпер паціху ўсё ўзнаўляецца, нават плануецца пашырэнне. Гісторыя – не нешта застылае: яна ствараецца сёння і паўсюдна.

Трэба заўважыць, што ва ўсіх экскурсійных месцах мінчан-«хаткаўцаў» чакалі. А з намі ў аўтобусе быў і мясцовы краязнаўца Уладзімір Шулякоўскі.

Апошні знакавы прыпынак – пасёлак Азёрны. Тут месціцца музей славутага кампазітара Станіслава Манюшкі. А ў мясцовым магазіне прадаюць вэнджаную рыбу рыбнай гаспадаркі «Волма». У Мінску грошай бы пашкадаваў, а на экскурсіі шопінг – пэўная яе частка.

Ледзь не забыўся: у Смілавічах наведалі аддзел продажу валяльна-войлачнай (валюшна-лямцавай) фабрыкі, якая ў зімовы сезон працуе ў асноўным на экспарт, а ў міжсезонні можна і звычайным людзям да сусветнага пацяплення падрыхтавацца. І самі затарыліся, і менеджэрам зарабіць далі.

…Людзі, якія вандруюць з «Беларускай хаткай», звычайныя. Са звычайнай работай або пенсіяй ці стыпендыяй. І паміж сабой звычайна размаўляюць на рускай мове, хоць гідаў любяць слухаць на роднай. Нават тыя, хто родам з Расіі і не заўсёды ўсё разумее. Аднак калі тыповы турыст, які едзе па-снабісцку пацешыцца, з пагардай глядзіць на абшарпаную старажытную сцяну і абураецца: «Куды вы мяне прывезлі?!», то «хаткавец» перажывае: гісторыя гіне, трэба нешта рабіць…

https://www.traditionrolex.com/8