https://www.traditionrolex.com/8
<p>23–24 ліпеня сёлета пад эгідай згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» адбудзецца чарговы з’езд беларусаў свету. Работа з’езда будзе праходзіць у памяшканні культурна-адукацыйнага цэнтра імя І.В. Гётэ. Праграма з’езда прадугледжвае справаздачу кіраўніцтва згуртавання аб яго дзейнасці на працягу мінулых чатырох гадоў, абранне новых кіраўнікоў «Бацькаўшчыны» і зацвярджэнне планаў работы арганізацыі на наступныя чатыры гады. Гэту інфармацыю пацвердзіў і член Вялікай і Малой рады «Бацькаўшчыны» доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч.</p>

Яўген ГУЧОК, сябра клуба «Спадчына»

23–24 ліпеня сёлета пад эгідай згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» адбудзецца чарговы з’езд беларусаў свету. Работа з’езда будзе праходзіць у памяшканні культурна-адукацыйнага цэнтра імя І.В. Гётэ. Праграма з’езда прадугледжвае справаздачу кіраўніцтва згуртавання аб яго дзейнасці на працягу мінулых чатырох гадоў, абранне новых кіраўнікоў «Бацькаўшчыны» і зацвярджэнне планаў работы арганізацыі на наступныя чатыры гады. Гэту інфармацыю пацвердзіў і член Вялікай і Малой рады «Бацькаўшчыны» доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч.

Мастацкi-музей-А.Я.Белага

Беручы пад увагу і тое, што асноўныя задачы «Бацькаўшчыны» – адраджэнне культуры і мовы, нацыянальнай свядомасці і традыцый беларускага народа, кансалідацыя і аб’яднанне беларусаў свету і што згуртаванне вядзе рознабаковую дзейнасць: культурна-асветніцкую, гаспадарча-эканамічную, рэлігійную, краязнаўчую, замежны турызм і іншае, уладальнікі і супрацоўнікі прыватнага мастацкага музея А.Я. Белага (1939–2011 гг.) у горадзе Старыя Дарогі сардэчна і ласкава запрашаюць дэлегатаў і гасцей з’езда – беларусаў з бліжняга і дальняга замежжа, з розных краін і кантынентаў, а таксама беларусаў – жыхароў Беларусі ў рамках культурнай праграмы з’езда наведаць унікальны музей і азнаёміцца з яго непаўторнай экспазіцыяй. Экспанаты музея адлюстроўваюць багатую, мала з чым параўнальную ў сваёй велічы і драматызме гісторыю Беларусі ад глыбокай старажытнасці і да нашых дзён. Музей мае 4 будынкі, 8 залаў; плошча экспазіцыі – каля 500 кв.м.; на ёй размешчаны каля 1700 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, медальернага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты князёў, палкаводцаў, палітычных, дзяржаўных, рэлігійных, культурна-асветніцкіх дзеячаў Беларусі, батальныя карціны, краявіды, выявы помнікаў дойлідства, гарадоў і замкаў Беларусі, бюсты і медалі, зробленыя ў гонар знакамітых дзеячаў Беларусі.

Немагчыма назваць, хто з беларускіх мастакоў (тым больш народных і шырока вядомых) не экспануецца ў гэтым музеі. Такіх няма. Але нельга ўстрымацца, каб не назваць такія імёны, як Язэп Драздовіч, Уладзіслаў Галубок, Пётра Сергіевіч, Міхась Філіповіч, Віталь Цвірка, Івонка Сурвіла і многія, многія іншыя. Іх работы таксама там ёсць. Тут жа знаходзіцца зала Васіля Быкава, дзе прадстаўлены выданні яго кніг, малюнкі, асабістыя рэчы. У музеі прадстаўлены выданні Мінскага культурна-асветніцкага клуба «Спадчына», які стварыў і якім кіраваў Анатоль Яўхімавіч Белы, і выданні сяброў клуба ў іншых выдавецтвах. Многа твораў мастацтва і іншых экспанатаў знаходзіцца ў запасніках музея.

Старадарожскі мастацкі музей А.Я. Белага наведваюць сёння асобы з Расіі і Украіны, Францыі і Італіі і г.д. Ну і, вядома, з розных мясцін Беларусі.

Чакаем. Уваход – вольны. Ёсць экскурсавод.

Адрас: г. Старыя Дарогі, вул. Садовая, 52.

Тэл.: 245-66-08 (Мінск)

(017 92) 57-068 Ала Мікалаеўна Белая

(017 92) 593-88 Міхаіл Антонавіч Белы

А па дарозе з Мінска ў Старыя Дарогі можна наведаць у Слуцку магілу Альгерда Абуховіча, агле­дзець мясціны і будынкі, звязаныя са знакамітай Слуцкай гімназіяй, фабрыкай cлуцкіх паясоў, культурна-асветніцкім цэнтрам «Папараць-кветка» і інш. Па дарозе ж назад у Мінск можна наведаць мясціну, дзе была адна з летніх рэзідэнцый cлуцкіх князёў Алелькавічаў і дзе скончыўся зямны шлях святой праведнай Сафіі – княгіні Слуцкай. Там устаноўлен памятны крыж (вёска Омельна, Пухавічскі раён).

https://www.traditionrolex.com/8